Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІнфін: патрабаваньні новай місіі МВФ будуць больш жорсткімі


"Магчыма, патрабаваньні новай місіі МВФ будуць нават больш жорсткімі, чым тыя, якія вылучала папярэдняя місія", - заявіў журналістам намесьнік міністра фінансаў Уладзімер Амарын.

Чарговая місія МВФ будзе працаваць у Беларусі 4-17 кастрычніка.

Выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, Амарын сказаў, што, магчыма, па выніках візыту будзе разглядацца пытаньне пра фармаваньне пакету новай дапамогі для Беларусі.

"Пытаньне гэтае яшчэ ня вырашана, таму я вылучаю слова "магчыма", - адзначыў Амарын.

Беларусь разьлічвае прыцягнуць да 7 млрд. даляраў ЗША крэдыту ад МВФ, паведаміў Амарын.

3 кастрычніка дэпутаты ПП НС зацьвердзілі папраўкі ў закон пра супрацоўніцтва зь Міжнародным валютным фондам. Паводле зьменаў, доля Беларусі ў МВФ узрасьце да 0,183%.

Дэпутаты пацікавіліся ў прадстаўніка Мінфіну, колькі грошай Беларусь атрымала ад МВФ.

Амарын адказаў, што ў 1990-1995 гг. Беларусь атрымала 294 мільёны даляраў, у 2009-2010 – 3,5 мільярды даляраў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG