Цана барэля паўночнаморскай нафты апусьцілася ніжэй за 28 даляраў пасьля адмены заходніх санкцыяў супраць Ірану.
Пратэстоўцы выступаюць супраць плянаў уладаў пачаць экспарт дадатковага газу з Расеі, бо асьцерагаюцца, што супрацоўніцтва з «Газпрамам» пазбавіць Грузію энэрганезалежнасьці.
Барэль — гэта крыху менш за 159 літраў. Мы параўналі актуальны кошт нафты зь іншымі вадкасьцямі, якія можна набыць у кожнай беларускай краме.
Індэкс акцый савудаўскай фондавай біржы Tadawul ў нядзелю, 17 студзеня, рэзка ўпаў на фоне паніжэньня кошту на нафту і адмены санкцый супраць Ірана.
Увядзеньне новых санкцый адкладалася з-за перамоваў аб вызваленьні Іранам некалькіх амэрыканскіх зьняволеных.
Урад Расеі на фоне падзеньня коштаў на нафту заклікаў рыхтавацца да найгоршага сцэнару і прапанаваў сэквэстраваць бюджэт. На думку аналітыкаў, гэта нэгатыўна адаб'ецца на прыбытках насельніцтва.
Чыстыя страты арганізацый Менску за студзень-лістапад 2015 года склалі 10,1 трлн. рублёў, што ў 2,24 разу больш, чым за студзень-лістапад 2014 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менску.
Каля тысячы адзінак тэхнікі працавала ва ўзмоцненым рэжыме. Сьнег з усяго Менску звозілі на спэцыяльныя звалкі да позьняе ночы.
У Магілёве найвялікшы ў горадзе Віленскі рынак завеяны сьнегам. Без гандляроў і пакупнікоў патрэбы расчышчаць яго няма. Нешматлікія наведнікі пратапталі ў сумётах сьцежкі. Часам да павільёнаў пад’яжджалі на машынах гандляры і пратэктарамі праклалі каляіны.
Чаму Лукашэнка паабяцаў «дробным» прадпрымальнікам канец «мядовых гадоў»? Ці выжыве беларускі дробны гандаль у новых умовах?
Сёньня на адкрыцьці таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША ўпершыню перасягнуў адзнаку ў 20 тысяч рублёў.
Падчас таргоў у пятніцу, 15 студзеня, амэрыканскія фондавыя індэксы Standard & Poor 500, Dow Jones Industrial Average і NASDAQ апусьціліся да мінімальных значэньняў больш чым за год.
Кошт аднаго барэля нафты Brent на біржы ICE упаў ніжэй за 29 даляраў.
З новага года індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі могуць гандляваць адзеньнем і абуткам толькі з сэртыфікатамі якасьці.
Што адбываецца на фінансавым рынку? Як крызіс уплывае на дабрабыт насельніцтва? Чаму ўлада нічога не тлумачыць?
Расейскі прэзыдэнт дазволіў транзыт украінскай прадукцыі ў Казахстан выключна празь Беларусь. Украінскі бок заявіў, што будзе карыстацца альтэрнатыўным шляхам — праз Грузію і Азэрбайджан. Наколькі гэта магчыма і што страчвае пры гэтым Беларусь?
Кіраўніцтва аўтаномнага курдзкага рэгіёну Іраку заклікала ЗША аказаць дапамогу ў пераадоленьні бюджэтнага крызісу, выкліканага барацьбой з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».
У гандлёвым цэнтры «Эвіком» прайшоў чарговы сход. «Гэта наш зварот узбурыў учора Лукашэнку», — кажуць прадпрымальнікі. Аднаўляць працу да адмены ўказу № 222 яны не зьбіраюцца.
Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі правялі 15 студзеня ў цэнтры Жодзіна акцыю салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Сёньня яны ўпалі ніжэй за 30 даляраў за барэль ў другі раз на гэтым тыдні.
Ад панядзелка на рынак вернецца Іран, які шмат гадоў заставаўся пад санкцыямі і цяпер, каб заваяваць сабе нішу на рынку, гатовы скідаць свае запасы за хоць якую цану.
Рашэньне Кіева пра мыта на беларускія тавары было крокам у адказ на беларускія санкцыі Беларусі ў дачыненьні да ўкраінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галінаў.
Людзі будуць больш часу праводзіць зь сем’ямі, зь дзецьмі, а не ў рэстарацыях і боўлінгах. Экспэрты выказаліся пра эканамічныя чаканьні на 2016 год.
Амаль на два адсоткі за дзень падаражэлі асноўныя замежныя валюты — даляр, эўра і расейскі рубель. Беларускі рубель не спыняе падзеньне ад пачатку году.
Адказваючы на пытаньні журналістаў аб карупцыі і алігархах ва Ўкраіне, прэзыдэнт Пятро Парашэнка заявіў, што перадае сваю долю ў кандытарскім гіганце Roshen у «сьляпы траст».
БТА-Банк увёў часовыя абмежаваньні для плацёжных картак, эмітаваных у беларускіх рублях.
У відэа-інфаграфіцы Радыё Свабода — бюджэты сфэраў аховы здароўя, адукацыі, СМІ і культуры ў параўнаньні са сфэрамі нацыянальнай абароны і бясьпекі.
Апытаньне «Свабоды»: «Чаму ў той час, як Беларусь усё больш цярпіць ад эканамічнага крызісу, у суседніх Польшчы і Літве такога крызысу няма? Хто вінаваты ў крызісе?». Адказвалі жыхары Магілёва.
У перадачы «Інтэрвію тыдня» былы дэпутат Вярхоўнага Савету, былы лідэр рабочага руху Сяргей Антончык разважае пра прынцыповыя памылкі індывідуальных прадпрымальнікаў
Толькі адзіночныя прадпрымальнікі аднавілі працу на рынках Гомеля пасьля калядных сьвятаў.
Пасьля Антыкрызіснага форуму 11 студзеня кіраўнік дзяржавы зразумеў, што ўсе ягоныя страхі скончыліся. Падкопаў ня будзе. Лукашэнка прыняў акт аб поўнай і безагаворачнай капітуляцыі праціўніка.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды выказваньні кіраўніка краіны наконт прадпрымальнікаў.
Працадаўца мае права чытаць асабістыя паведамленьні сваіх супрацоўнікаў, адпраўленыя ў працоўны час па электроннай пошце або пры дапамозе абменных сэрвэраў.
Ад 1 студзеня 2016 году палова індывідуальных прадпрымальнікаў спыніла працу ў буйных гандлёвых цэнтрах Менску.
Тэорыя эканамічнага крызісу як удалай магчымасьці для новага бізнэс-старту ў Беларусі пакуль не спрацоўвае.
Новыя курсы Нацбанку прынесьлі новыя антырэкорды беларускага рубля. У абменьніках даляр прадаюць ужо за 20 тысяч.
Каціроўкі нафты эталённага паўночнаморскага гатунку Brent 14 студзеня знаходзяцца паблізу адзнакі 30 даляраў за барэль — самага нізкага ўзроўню за апошнія 12 гадоў. Прыкладна на паўдаляра даражэйшы цяпер амэрыканскі эталён WTI.
Дамоўленасьці па зьніжцы на расейскі газ для Беларусі ў 2016 годзе пакуль няма. Новая дата сустрэчы не прызначана.
15 студзеня Ўкраіна запусьціць цягнік па маршруце Украіна — Грузія — Азэрбайджан — Казахстан дзеля дастаўкі ўкраінскіх тавараў у абыход Расеі.
«З улікам стагнацыі, якая па-ранейшаму працягваецца, трэба чакаць увесну сур’ёзнай дэвальвацыі», — кажа Цярэшчанка.
Інфаграфіка Свабоды: як рос курс даляра ў Беларусі і краінах-суседках цягам 2015 году.
Кірыл Руды перакананы, што скарачэньне адпачынку па догляду за дзіцем адаб’ецца на эканоміцы пазытыўна. Тацяна Караткевіч лічыць, што з дэкрэту жанчыне не заўсёды ёсьць куды выходзіць.
Пастановай ураду ад 11 студзеня ў Беларусі адмененае адміністрацыйнае рэгуляваньне коштаў на шэраг харчовых тавараў і паслуг.
Відавочцы сьцьвярджаюць, што паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і нават агнястрэльную зброю.
Даляр ЗША на валютнай біржы ў Менску чарговы раз пабіў рэкорд.
Саўмін будзе рэгуляваць цэны на хлеб, мяса, малочныя прадукты і дзіцячае харчаваньне толькі ў экстраным выпадку і не даўжэй як тры месяцы.
Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваў аналітычны даклад, прысьвечаны нэгатыўным тэндэнцыям у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці краіны.
«Зь якімі прыкметамі эканамічнага крызісу ў Беларусі вам асабіста давялося сутыкнуцца?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Кірмашы ў абласным цэнтры не працуюць ужо другі тыдзень. Але прадпрымальнікі ўпэўненыя, што іхную праблему, зьвязаную зь немагчымасьцю выканаць указ № 222, улады знарок ігнаруюць.
Загрузіць яшчэ