Пастанова Мінгандлю набыла сілу ад 30 студзеня.
Валютныя пазычальнікі перахапілі «эстафэтную палачку» у пратэстоўцаў-дальнабойшчыкаў. За тыдзень яны правялі больш за дзесяць акцый у Маскве і Пецярбургу. Відэа Радыё Свабода, расейская служба
Прэзыдэнцкім указам зацьверджаная Дзяржаўная інвэстыцыйная праграма на 2016 год. На фінансаваньне 99 аб’ектаў, уключаных у праграму, мяркуецца накіраваць 4 трыльёны 584 мільярды рублёў.
Ад 1 лютага ў Беларусі падаражэе бальшыня паштовых паслугаў. У прыватнасьці, зьменяцца тарыфы на ўнутраныя паслугі паштовай сувязі агульнага карыстаньня, міжнародныя адпраўленьні, паслугі спэцыяльнай сувязі.
Кабякоў і Мядзьведзеў абмеркавалі сытуацыю ў эканоміцы і шэраг праектаў «з улікам сумеснай нацэленасьці на імпартазамяшчэньне».
На ачышчальных збудаваньнях сталіцы паставяць нямецкія біягазавыя ўстаноўкі. Альтэрнатыўная энэргетыка ў Беларусі разьвіваецца неблагімі тэмпамі, хоць дагэтуль ёсьць пэўныя заканадаўчыя перашкоды.
Чаму Эўракамісія фінансуе сур’ёзны праект «HoNESt» па вывучэньні ўзаемадзеяньняў беларускага грамадзтва і разьвіцьця ядзернай энэргетыкі, а беларускія ўлады абсалютна не зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з грамадзтвам, у празрыстасьці і адкрытасьці, што тычыцца будаўніцтва АЭС у Астраўцы?
Назіральнікі АБСЭ падрыхтавалі канчатковыя высновы аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Якая палітычная вага гэтага дакумэнту?
Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў выйшлі ў Гомелі да аблвыканкаму. Людзі патрабуюць адмены ўказу № 222, які спаралізаваў іхнюю працу.
Камэру, не папярэдзіўшы, усталявала адміністрацыя. На падставе патаемна зробленых відэазапісаў звольнілі чатырох прадавачак.
У краму «Акіян», што паблізу плошчы Перамогі ў Менску, патрабуецца грузчык. За цяжкую фізычную працу абяцаюць 4,5 мільёна. Многа гэта ці мала?
З новага году тарыфы на газ і сьвятло ў краіне вырасьлі на 20%, а дэвальвацыя ў значнай ступені «зьела» пэнсіі.
Жыхары мястэчка Гудагай Астравецкага раёну дамагаюцца ад кіраўніцтва раёну і Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, каб ім адрамантавалі грамадзкую лазьню. Але паўсюль адзін адказ — на гэта няма грошай.
У Генпракуратуры Беларусі паведамілі, што былы намесьнік генпракурора Аляксандар Архіпаў датэрмінова выйшаў на волю праз памілаваньне.
Такая прапанова прагучала ад намесьніка старшыні аблвыканкаму Алега Мацкевіча. Аднак прадпрымальнікі не пагадзіліся: яны па-ранейшаму патрабуюць адмены прэзыдэнцкага ўказу № 222 і права выбару для сваіх пакупнікоў.
Мінпрацы ўсталявала бюджэт пражытковага мінімуму на 1 лютага — 30 красавіка ў памеры 1 591 310 рублёў, альбо на 23 500 больш, чым было на лістапад-студзень.
Як выжываюць прадпрымальнікі ў Украіне пасьля таго, як Расея ўвяла эмбарга? Ім дапамагаюць беларусы і верныя пакупнікі.
На берасьцейскім рынку адбыўся сход прадпрымальнікаў, на якім ІП вырашалі, што рабіць з падаткамі, калі яны вымушана ня могуць працаваць.
Урад рэкамэндуе пашырыць падтрымку вучняў пры праезьдзе на транспарце агульнага карыстаньня.
Беларусь плянуе прадаць сёлета на аўкцыёнах і конкурсах 60 прадпрыемстваў.
Расейская фэдэральная мытная служба сьцьвярджае, што Беларусь выйшла ў лідэры па аб’ёме рээкспарту санкцыйных тавараў у Расею.
Такія высновы пры першым падсумаваньні працы зрабілі заснавальнікі інтэрнэт-сайту petitions.by.
Афіцыйная статыстыка зьнешняга гандлю Беларусі за 11 месяцаў 2015 году сьведчыць: краіна страчвае рынкі збыту і на Захадзе, і на Ўсходзе.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя дасягнуў 1% эканамічна актыўнага насельніцтва. Толькі за сьнежань звольнілі на 11 тысяч больш, чым нанялі.
Сусьветны банк адзначае, што новы прагноз зьвязаны са зьменамі, якія адбыліся за апошнія тры месяцы
Украіна з другога квартала 2016 году плянуе аднавіць экспарт электраэнэргіі ў Беларусь і Малдову. Украінскі бок ужо вядзе перамовы па гэтым пытаньні.
Чытач Радыё Свабода даслаў у рэдакцыю відэа, зьнятае ў нядзелю 24 студзеня на віцебскім рынку.
Перад будынкам гарвыканкаму адбыўся стыхійны мітынг, у якім узялі ўдзел каля 200 пратэстоўцаў, ня згодных штораз плаціць па 50 тысяч рублёў за магчымасьць лавіць рыбу ў Лукомскім возеры.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб пытаньнях разьвіцьця эканомікі заявіў, што ня бачыць неабходнасьці мяняць курс, якога прытрымліваецца дзяржава.
26 студзеня ў Маскве ў Вышэйшай школе эканомікі праходзіць міжнародная канфэрэнцыя «БелаРускі дыялёг» з удзелам беларускіх апазыцыйных палітыкаў.
Аляксандар Лукашэнка ня бачыць неабходнасьці мяняць курс, якога прытрымліваецца дзяржава. Пра гэта ён заявіў на нарадзе аб актуальных пытаньнях разьвіцьця эканомікі.
Пасьля таргоў 26 студзеня даляр каштуе 21 251 рубель, эўра — 23 088 рублёў. Расейскі рубель патаньнеў.
Цана сакавіцкіх ф’ючарсаў на пастаўку нафты Brent на лёнданскай біржы ICE Futures у аўторак раніцай зьнізілася на 2% да $ 29,55 за барэль.
Новая перадача Свабоды — Трайны ўдар: тры пытаньні для трох аналітыкаў. Удзельнічаюць — Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Аляксандра Дынько.
Пасьля падзеньня кошту нафты зьмяніліся расцэнкі на паліва ў розных краінах сьвету. Мы палічылі, колькі можна праехаць кілямэтраў на машыне за 10 даляраў пры роўных умовах.
У Баранавіцкім райвыканкаме адбыўся сход прадпрымальнікаў і чыноўнікаў. Прадпрымальнікі патрабуюць адмены ўказу № 222 і пагражаюць ехаць да Аляксандра Лукашэнкі.
Жывёлаводы зь вёскі Дзеравянчыцы Слонімскага раёну дамагаюцца ад старшыні райвыканкаму, каб ім выплацілі поўныя заробкі.
Новы амбасадар Індыі ў Беларусі Саксена Панкадж на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіў, што Індыя па-ранейшаму зацікаўленая купляць беларускія калійныя ўгнаеньні.
У сярэднім за сьнежань беларус атрымаў 7 424 092 рублі, упершыню зь лета зарплаты вырасьлі. У сталіцы нават былі большыя за 500 даляраў, калі лічыць па сьнежаньскім курсе. Па студзеньскім — ужо меней.
Актывісты падрыхтавалі базу дзяржаўных закупаў, якую можна аналізаваць уручную. У хуткім часе парушэньні пры закупах будзе шукаць праграма.
Дзе таньней набыць вопратку для мужчыны — у Менску ці ў Варшаве? Свабода наведала гандлёвы цэнтар «Сілуэт» на Камароўцы і параўнала прапановы з каталогавымі цэнамі H&M, Zara i Pull and Bear у Польшчы.
«Яны хочуць перагляду формулы, якая прапісана ў адпаведнасьці з пагадненьнем, але рашэньня пакуль няма», — цытуе Новака ТАСС.
Пра гэта — у перадачы Зона Свабоды, у якой удзельнічаюць Сяргей Навумчык, Валер Карбалевіч і аглядальнік рускай службы радыё Свабода Андрэй Шары. Вядучы — Аляксандар Лукашук.
Некалькі дзясяткаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў прыйшлі пад гарвыканкам, каб выказаць свае прэтэнзіі. ІП хацелі пачуць адказ на свой ранейшы зварот: што робяць чыноўнікі, каб вырашыць праблему гандляроў, якім стала немагчыма працаваць.
Заснавальнікі плятформы opentenders.by падсумавалі прамежкавыя вынікі грамадзкага праекту дзеля адсочваньня дзяржаўных тэндэраў. Па выніках маніторынгу за 2015 год экспэрты назвалі найбольш падазроныя закупы на бюджэтныя сродкі.
Адсюль цягнік з дапамогай паромнай пераправы накіруецца па Касьпійскім моры ў Казахстан, а адтуль у Кітай.
Тарыфы на цеплавую энэргію дзеля патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня вырасьлі на 33%. Разьлік за студзень будзе праводзіцца ўжо па новых тарыфах.
Апытаньне Свабоды: «Беларускі рубель імкліва абясцэньваецца адносна цьвёрдых валют. Як вы думаеце — чаму? Як да гэтага ставіцеся?». Адказвалі жыхары Магілёва.
Падтрымаць прадпрымальніцу Веру Русецкую ў судзе Полацку прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. У тым ліку лідэр прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва» зь Менску Анатоль Шумчанка.
Загрузіць яшчэ