Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта Brent каціруецца на ўзроўні 30 даляраў за барэль


Каціроўкі нафты эталённага паўночнаморскага гатунку Brent 14 студзеня знаходзяцца паблізу адзнакі 30 даляраў за барэль — самага нізкага ўзроўню за апошнія 12 гадоў. Прыкладна на паўдаляра даражэйшы цяпер амэрыканскі эталён WTI.

На рынак паўплывала зробленая 13 студзеня ўвечары аб’ява пра рэкордныя запасы нафты і нафтапрадуктаў у ЗША. Таксама інвэстары лічаць важным фактар Ірану, зь якога ўжо ў найбліжэйшы час могуць быць зьнятыя санкцыі. Гэтыя абмежаваньні датычыліся і магчымасьці пастаўкі нафты на сусьветны рынак.

«Калі цэны на нафту і далей будуць падаць, то парамэтры бюджэту запатрабуюць удакладненьня. Трэба падрыхтавацца да горшага сцэнару, як гэта робяць і ў іншых краінах», — заявіў 13 студзеня на эканамічным форуме ў Маскве прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Цяпер аналітыкі кажуць пра канец «сыравіннага супэрцыклю» і зьвязваюць гэта з разьвіцьцём альтэрнатыўных крыніц энэргіі, а таксама прагрэсам тэхналёгіяў у самой нафтаздабываючай галіне, які зрабіў магчымым, у прыватнасьці, здабычу сланцавай нафты.

Цана нафты ў значнай меры ўплывае на эканамічнае здароўе краінаў, залежных ад экспарту энэрганосьбітаў, у прыватнасьці, Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG