Расейскі рубель 30 сьнежня дасягнуў самага нізкага ўзроўню за год ў адносінах да даляру — 73,2 рубля за даляр.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аформіў прыпыненьне з 1 студзеня 2016 году дамовы аб зоне свабоднага гандлю з Украінай, зрабіўшы выключэньне для экспартнай пошліны на газ.
Індывідуальныя прадпрымальнікі так і не дачакаліся працягу мараторыю на ўвядзеньне ўказу № 222 ці адмены яго. Таму ўжо сёньня многія пакуюць тавары ў валізы, каб разьвітацца з рынкам.
Праблема беларускіх навінаў у тым, што пазытыўным альбо негатыўным лічыцца тое, чаго не адбылося. Але ня толькі. Радыё Свабода згадала добрыя навіны сыходзячага году.
Чым для вас асабіста запомніўся адыходзячы год? Як вы лічыце, ці сасьпела большасьць беларускага грамадзтва да зьменаў, ці яму даспадобы цяперашняя стабільнасьць? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Праблема беларускіх навінаў у тым, што пазытыўным альбо нэгатыўным можа лічыцца тое, чаго не адбылося. Але ня толькі. «Радыё Свабода» згадала кепскія навіны сыходзячага году.
Сёлета Кубу наведала болей за 3,5 мільёны турыстаў. Яшчэ ніколі ў гісторыі выспы тут не было так многа наведвальнікаў.
Агулам беспрацоўнымі называюцца 0,6% эканамічна актыўных менчукоў.
Экспэрты прагназуюць, што эканамічны крызіс у Беларусі ў 2016 годзе працягнецца, узровень жыцьця будзе падаць, а даляр будзе каштаваць ня менш за 20 тысяч рублёў.
Усё падзешавее ў дзесяць тысяч разоў! Запалкі зноў будуць за капейкі. З жалезнымі дзяньгамі вас, таварышы!
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк правёў 29 студзеня прэсавую канфэрэнцыю па выніках году
Як ставіцеся да словаў Лукашэнкі пра тое, што 2016 год для беларусаў стане самым складаным за ўсю гісторыю краіны?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Такі прагноз на наступны год зрабіў сёньня для Свабоды былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.
Магілёўскі аблвыканкам разьлічвае, што супрацоўніцтва з Эўразьвязам, Кітаем, Індыяй ды Пакістанам у наступным годзе дазволіць пераадолець эканамічны крызіс.
Цэны на нафту працягваюць зьніжацца, набліжаючыся да ўзроўню пачатку «нулявых».
Замест віншаваньняў з Новым годам уладальнікі жытла ў Менску атрымалі лісты пра новы тарыф, які пачаў дзейнічаць зь 1 сьнежня 2015 году.
Праз праект указу аб стварэньні дзяржманапаліста ў распаўсюдзе замежных СМІ кабэльныя кампаніі падумваюць аб спыненьні працы.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што пасьля ўвядзеньня зоны свабоднага гандлю паміж ЭЗ і Ўкраінай, беларускія тавары, якія экспартуюцца ў Расеі, будуць кантралявацца яшчэ больш пільна.
Украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка лічыць, што нягледзячы на складанасьці ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Ўкраіны, бакі будуць шукаць узаемапрымальны кампраміс.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 30 сьнежня: даляр вырас на 185 пунктаў — да 18 555 рублёў, эўра вырас на 211 пунктаў — да 20 347 рублёў.
Пры рэкордна нізкіх сярэдніх цэнах ад 9 да 22 эўра за м² агулам у Менску пустуе 60 тысяч м².
Замест 7 212 000 стала 6 924 000 рублёў у студзені, а пад канец году прагназуюць ужо не 8 937 000, а 8 841 000 рублёў.
Цана нафты маркі Brent апусьцілася амаль да рэкордна нізкага за 11 гадоў узроўню — 36 даляраў 81 цэнт.
На СМІ ў дзяржаўным бюджэце на 2016 год прадугледжана каля 45 мільёнаў эўра (900 120 843,0 тыс. руб).
Альгарытм сумесных дзеяньняў Менску і Кіева па зьняцьці абмежавальных захадаў ва ўзаемным гандлі ўзгоднены ў ходзе праведзенага ў Менску ў панядзелак другога паседжаньня профільнай беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню
Як зьмянілася эканамічная сытуацыя ў Беларусі за мінулы год — палепшылася ці пагоршылася? Карэспандэнта Свабоды апытаў жыхароў Горадні.
Сёлетнія фінансавыя рэаліі мала спрыяюць таму, каб з размахам разьвітацца з адыходзячым годам і хлебасольна сустрэць новы. Пра адметнасьці сьвяткаваньня «з зацягнутымі паясамі» — лідэр гурту «Амплітуда сьмеласьці» Пётар Клюеў.
Палітолягі ў размове з Свабодай не прагназуюць унутрыпалітычных узрушэньняў у Беларусі ў 2016 годзе, але зьвяртаюць увагу на нарастаючае значэньне эканамічнага і зьнешнепалітычнага фактараў.
Як сьцьвярджаюць супрацоўнікі МАЗу, адпачынкі не аплочваюцца.
Чытаю дашкольнікам «Каток – залаты лабок». Ужо ведаю, што народныя казкі зь іх сялянскім бытам не ўспрымаюцца гараджанамі ў трэцім пакаленьні.
Магілёўская вобласьць стала апошняй сярод рэгіёнаў краіны, дзе ў сьнежні была падвышаная цана на праезд у грамадзкім гарадзкім і прыгарадным транспарце.
У апошнім сёлета выпуску праграма «Зона Свабоды» падводзіць вынікі 2015 году. Удзельнікі: Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і Сяргей Навумчык. Вядучы Аляксандар Лукашук.
Казахстанскі фонд абароны правоў спажыўцоў дадаў у сьпіс забароненых тавараў, забароненых для рэалізацыі на тэрыторыі краіны, блізу двух сотняў найменьняў.
Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу неабходна зьнешняе фінансаваньне для рэалізацыі інвэстпраекту ў справе будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў.
Тры дзясяткі трактароў «Беларус» папоўнілі парк камунальнай гаспадаркі Кіева. Пра гэта паведамляецца на сайце гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менска абнародавала лічбы, якія тычацца заробкаў. Самы высокі прыбытак у сталіцы чакана атрымліваюць IT-спэцыялісты: за лістапад 2015 году сярэдні заробак занятых у сфэры вылічальнай тэхнікі перавысіў 30 мільёнаў рублёў.
Казаскі фонд абароны правоў спажыўцоў дадаў у сьпіс забароненых тавараў 190 найменьняў.
Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам павялічыліся ў Беларусі ў сярэднім на 33%.
За такое рашэньне аднагалосна прагаласавалі 158 расейскіх сэнатараў.
У сьнежні 2014-га адзін з лідэраў беларускага рынку піва — адкрытае акцыянэрнае таварыства «Піўзавод Аліварыя» — «апгрэйдзіў» маркетынгавую стратэгію, узяўшы за аснову дзейнасьці амбітны лёзунг «З гонарам быць беларускім».
Шэсць расейскіх банкаў былі адключаныя ад Visa і MasterCard пасля таго, як ЗША ўнесьлі іх у чорны сьпіс.
Цэнтрабанк Расеі зрабіў больш жорсткімі правілы абмену валюты.
Побач са старым памяшканьнем крамы будзе выстаўляцца сучаснае адзеньне, «габарытныя» вырабы майстроў і нават этна-мэбля.
Павялічэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі адбудзецца 1 студзеня, і на гэтым узроўні цэны павінны захавацца на працягу ўсяго 2016 году.
Вызначаны код, які атрымае беларускі рубель пасьля дэнамінацыі — паведаміў сайт Нацыянальнага банку Беларусі.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка прыгадваюць падзеі 2015 году, разьвітваючыся зь ім.
Экспэрты нафтавага рынку прадказваюць далейшае падзеньне цэнаў на нафту: некаторыя не выключаюць, што ў 2016 годзе кошт сыравіны абваліцца да 20 ці нават 15 даляраў за барэль.
Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ў лістападзе сярэдні заробак беларусаў зьнізіўся на 1,8% — на 88,8 тысяч рублёў, і склаў 6 мільёнаў 748,8 тысяч рублёў.
У Гомелі выходныя дні на шэрагу прадпрыемстваў падоўжаны да 11 студзеня
23 сьнежня на рынку «Экспабел» актывісты АГП раздавалі гандлярам улёткі з заклікам аб’яднацца дзеля абароны ўласных інтарэсаў.
Загрузіць яшчэ