«Зь якімі прыкметамі эканамічнага крызісу ў Беларусі вам асабіста давялося сутыкнуцца?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Кірмашы ў абласным цэнтры не працуюць ужо другі тыдзень. Але прадпрымальнікі ўпэўненыя, што іхную праблему, зьвязаную зь немагчымасьцю выканаць указ № 222, улады знарок ігнаруюць.
Магілёўскія прадпрымальнікі ня выйдуць на працу, пакуль ня будзе мараторыю на праверкі альбо пакуль не прыпыняць дзейнасьць указу № 222.
Больш за 90% прадпрымальнікаў, якія займаюцца продажам прадукцыі лёгкай прамысловасьці, на рынках Горадні не працуюць. Перадае Міхал Карневіч.
Ад пачатку году працягваецца імклівае абясцэньваньне беларускага рубля. Але гэтым разам ажыятажу ў абменьніках і крамах няма.
Патрабаваньні тыя ж, што выказваліся раней. Пакуль яны ня будуць выкананыя, прадпрымальнікі ня стануць выходзіць на працу.
Нацбанк Беларусі ўсталяваў курсы замежных валютаў на 13 студзеня. І яны зноў б’юць рэкорды.
Нацбанк казаў пра «ня больш за 18%». Беларускую інфляцыю тым часам абагналі расейская, казахская і ўкраінская.
На 12 студзеня за барэль нафты Brent даюць 30,75 даляра. Яшчэ тыдзень таму давалі на 6 даляраў больш.
Савудаўская Арабія можа выставіць акцыі Saudi Aramco, найбуйнейшай кампаніі сьвету, на біржу.
Як варта было паступіць з 10 мільёнамі беларускіх рублёў у 2005-м, каб гэта прынесла максымальную карысьць у 2015-м? Набыць даляры, пакласьці ў банк ці накупляць жэтонаў на мэтро?
Цэны на нафту абваліліся з пачатку году на 16 працэнтаў.
Расея ў антырэйтынгу Bloomberg займае чацьвёрты радок, сьледам за Вэнэсуэлай, Бразыліяй і Грэцыяй. Згодна з прагнозам агенцтва, ВУП РФ па выніках 2016 зьнізіцца на 0,5 адсоткаў.
Прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў краіны сабраліся на форум ў менскім гатэлі «Беларусь». Ці задаволеныя яны вынікамі сустрэчы?
Прадстаўнікі ўладаў абяцалі разглядзець патрабаваньні прадпрымальнікаў, выказаныя на Антыкрызісынм форуме. «Пэрспэктыва» тым часам ужо рыхтуе наступны форум.
Новыя правілы ліцэнзаваньня, зацьверджаныя прэзыдэнцкім указам № 475, пагражаюць масавымі звальненьнямі працаўнікоў прыватных мэдцэнтраў.
Палітык прапанаваў не ісьці на Плошчу, а масава адначасова падаваць скаргі ў адміністрацыю Лукашэнкі, калі ўлады не прыслухаюцца да іхніх прапановаў.
Падаецца, нешта фатальна незваротнае адбываецца ў беларускім грамадзтве. І сытуацыя з ІП — толькі красамоўная ілюстрацыя да гэтага працэсу.
Беларуская абутковая кампанія «Марко» атрымае ад дзяржавы на льготных умовах пазыку ў памеры 200 мільярдаў рублёў. Падставай — мадэрнізацыя вытворчых магутнасьцяў.
Экспэрты патлумачылі, чаму патаньненьня нафты не адчулі шараговыя спажыўцы ў Беларусі.
На форум зьехаліся прадпрымальнікі з розных гарадоў Беларусі.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 12 студзеня: даляр вырас на 296 пунктаў — да 19 048 рублёў, эўра вырас на 637 пунктаў — да 20 737 рублёў.
Калі праблемы з эканомікай, людзі адмаўляюцца ад раскошы. Як перажываюць крызіс салёны прыгажосьці, пракат лімузынаў, арганізацыя сьвятаў, арэнда фракаў, прыватныя мэдычныя цэнтры.
Другі тыдзень праца рэчавых рынкаў і гандлёвых цэнтраў паралізаваная прэзыдэнцкім указам № 222.
Расейскі газ для Ўкраіны каштуе на 12 даляраў за тысячу кубамэтраў даражэй, чым газ, які набываецца ў ЭЗ.
Іх сканфіскавалі у гандлёвым комплексе ў пасёлку Іназемцава ў Стаўрапольскім краі.
Газэта Магілёўскага гарвыканкаму напісала пра найвялікшы падарунак для прадпрымальнікаў у новым годзе. Сем дзён бяз расейскага легпраму
Як паведамляе МНС, каля 25 тысяч птушак загінула ў агракамбінаце «Дзяржынскі» каля вёскі Багрыцаўшчына Дзяржынскага раёну.
На фоне росту беспрацоўя попыт на працоўную сілу ў Беларусі дасягнуў мінімальнага за апошнія 10 гадоў паказчыка, сведчаць зьвесткі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Амэрыканская фірма «ISight Partners», якая займаецца кібэрвыведкай, упэўненая, што група расейскіх хакераў, вядомая пад назвай «Сэндуорм» (Пяшчаны чарвяк), выклікала беспрэцэдэнтнае адключэньне электраэнэргіі ва Ўкраіне ў сьнежні.
На такія пытаньні карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Берасьця.
Якая сытуацыя на рэчавых рынках у Менску пасьля Новага году і Калядаў? Ці спраўдзіліся прагнозы пра тое, што большасьць прадпрымальнікаў ня выйдзе на працу з-за ўвядзеньня абавязковых сэртыфікатаў?
Гандляр з Баранавічаў Мікола Чарнавус зладзіў адзіночны пікет з патрабаваньнем адмены ўказу № 222, з-за якога многія гандляры Беларусі спынілі працу.
Эканамісты Яраслаў Раманчук і Сяргей Чалы, а таксама лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка камэнтуюць указ, які прывёў да пустых рынкаў.
Міністар эканомікі Эстоніі падтрымаў пазыцыю Літвы, якая лічыць, што краіны Балтыі, Фінляндыя і Польшча не павінны купляць электраэнэргію з АЭС, якія будуюцца ў Астраўцы і Калінінградзкай вобласьці.
На фінансавых рынках Нью-Ёрку рэзка падаюць курсы акцыяў і кошты нафты.
Рэзкае падзеньне сусьветных цэн на нафту працягваецца на фоне абвалу на кітайскім фондавым рынку і ростам нафтавых запасаў ЗША.
Нацыянальны банк Беларусі паведаміў пра скарачэньне золатавалютных рэзэрваў краіны па выніках сьнежня мінулага году.
Цэны на нафту на таргах 7 студзеня апусьціліся ніжэй за 34 даляры за барэль і дасягнулі мінімальных значэньняў ад красавіка 2004 году.
З 12 студзеня цэны на квіткі міжгародніх маршрутаў вырастуць у сярэднім на 10%.
Літоўскі міністар энэргетыкі Рокас Масюліс зьвярнуўся да сваіх калегаў з Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай не купляць электраэнэргію з трэціх краін, якія будуюць небясьпечныя атамныя станцыі.
Свабода шукала адказы на пытаньні, зьвязаныя з крызісам вакол указу нумар 222. Ацэнкі зробленыя на падставе заяваў і тлумачэньняў лідэраў «Пэрспэктывы», індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў уладаў.
Выпраўляць «дзікі крэн на Ўсход» беларускія ўлады ўзяліся якраз у той момант, калі ў беларускім грамадзтве назіраецца супрацьлеглы трэнд
Адміністрацыя «Ждановічаў» перашкаджала весьці здымкі і запэўнівала, што неабходнасьці гутарыць з прадпрымальнікамі няма.
Ці закрануў вашу сям’ю эканамічны крызіс? Калі так, якім чынам вы спрабуеце супрацьстаяць яму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Дэлегацыя прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і кірмашоў Віцебску наведала аблвыканкам і перадалі ўладам, што не адновяць працу, пакуль ня будзе адменены ўказ № 222.
Ад 1 студзеня выйгрыш у букмэкерскіх канторах абкладаецца 4-працэнтным падаткам. На практыцы гэта азначае, што цяпер сысьці ў «мінус» можна нават пасьля пасьпяховай стаўкі.
Цягам першых дзён 2016 году на прыкладзе штодзённых рэчаў можна пабачыць, што ў краіне крызіс — людзі менш трацяць, установы сфэры абслугоўваньня пусьцеюць, а фінансавыя махляры зноў пачалі выдаваць «хуткія крэдыты».
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 7 студзеня: даляр ЗША — 18752 рублі, эўра — 20100 рублёў.
Загрузіць яшчэ