Амэрыканская фірма «ISight Partners», якая займаецца кібэрвыведкай, упэўненая, што група расейскіх хакераў, вядомая пад назвай «Сэндуорм» (Пяшчаны чарвяк), выклікала беспрэцэдэнтнае адключэньне электраэнэргіі ва Ўкраіне ў сьнежні.
На такія пытаньні карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Берасьця.
Якая сытуацыя на рэчавых рынках у Менску пасьля Новага году і Калядаў? Ці спраўдзіліся прагнозы пра тое, што большасьць прадпрымальнікаў ня выйдзе на працу з-за ўвядзеньня абавязковых сэртыфікатаў?
Гандляр з Баранавічаў Мікола Чарнавус зладзіў адзіночны пікет з патрабаваньнем адмены ўказу № 222, з-за якога многія гандляры Беларусі спынілі працу.
Эканамісты Яраслаў Раманчук і Сяргей Чалы, а таксама лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка камэнтуюць указ, які прывёў да пустых рынкаў.
Міністар эканомікі Эстоніі падтрымаў пазыцыю Літвы, якая лічыць, што краіны Балтыі, Фінляндыя і Польшча не павінны купляць электраэнэргію з АЭС, якія будуюцца ў Астраўцы і Калінінградзкай вобласьці.
На фінансавых рынках Нью-Ёрку рэзка падаюць курсы акцыяў і кошты нафты.
Рэзкае падзеньне сусьветных цэн на нафту працягваецца на фоне абвалу на кітайскім фондавым рынку і ростам нафтавых запасаў ЗША.
Нацыянальны банк Беларусі паведаміў пра скарачэньне золатавалютных рэзэрваў краіны па выніках сьнежня мінулага году.
Цэны на нафту на таргах 7 студзеня апусьціліся ніжэй за 34 даляры за барэль і дасягнулі мінімальных значэньняў ад красавіка 2004 году.
З 12 студзеня цэны на квіткі міжгародніх маршрутаў вырастуць у сярэднім на 10%.
Літоўскі міністар энэргетыкі Рокас Масюліс зьвярнуўся да сваіх калегаў з Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай не купляць электраэнэргію з трэціх краін, якія будуюць небясьпечныя атамныя станцыі.
Свабода шукала адказы на пытаньні, зьвязаныя з крызісам вакол указу нумар 222. Ацэнкі зробленыя на падставе заяваў і тлумачэньняў лідэраў «Пэрспэктывы», індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў уладаў.
Выпраўляць «дзікі крэн на Ўсход» беларускія ўлады ўзяліся якраз у той момант, калі ў беларускім грамадзтве назіраецца супрацьлеглы трэнд
Адміністрацыя «Ждановічаў» перашкаджала весьці здымкі і запэўнівала, што неабходнасьці гутарыць з прадпрымальнікамі няма.
Ці закрануў вашу сям’ю эканамічны крызіс? Калі так, якім чынам вы спрабуеце супрацьстаяць яму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Дэлегацыя прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і кірмашоў Віцебску наведала аблвыканкам і перадалі ўладам, што не адновяць працу, пакуль ня будзе адменены ўказ № 222.
Ад 1 студзеня выйгрыш у букмэкерскіх канторах абкладаецца 4-працэнтным падаткам. На практыцы гэта азначае, што цяпер сысьці ў «мінус» можна нават пасьля пасьпяховай стаўкі.
Цягам першых дзён 2016 году на прыкладзе штодзённых рэчаў можна пабачыць, што ў краіне крызіс — людзі менш трацяць, установы сфэры абслугоўваньня пусьцеюць, а фінансавыя махляры зноў пачалі выдаваць «хуткія крэдыты».
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 7 студзеня: даляр ЗША — 18752 рублі, эўра — 20100 рублёў.
Раніцай 6 студзеня цана паўночнаморскай нафты Brent апусьцілася да адзнакі 36 даляраў за барэль, гэта значыць да мінімальнага ўзроўню за 11 гадоў.
Каля трохсот прадпрымальнікаў з буйнейшых рынкаў Гомеля сабраліся 5 студзеня ў гандлёвым цэнтры «Сакрэт» на стыхійны сход. Яны не на вакацыях — яны ня выйшлі на працу, бо ня маюць магчымасьці працаваць.
Віцебскія прадпрымальнікі падчас сходу ў гандлёвым цэнтры «Эвіком» прынялі рашэньне пайсьці заўтра ў аблвыканкам, каб данесьці да кіраўніцтва вобласьці сваю пазыцыю — чаму з 1 студзеня яны спынілі працу.
У Беларусі апусьцелі рэчавыя рынкі: прадпрымальнікі не змаглі дамовіцца з уладамі і масава згортваюць гандаль. Як да гэтага ставяцца пакупнікі і самі прадпрымальнікі?
Каля сотні ўзброеных актывістаў адмаўляюцца вызваліць будынак адміністрацыі ў нацыянальным запаведніку Малхер, якое яны ўтрымліваюць чацьвёрты дзень
Фотарэпартаж Свабоды з найбуйнейшага ў Беларусі гандлёвага цэнтру «Ждановічы», што пад Менскам.
На слонімскім гарадзкім рынку адбыўся сход індывідуальных прадпрымальнікаў, на якім былі вылучаныя дэлегаты на рэспубліканскі форум.
Свабода зьвярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай пракамэнтаваць пратэсты прадпрымальнікаў супраць указу нумар 222.
Напярэдадні антыкрызіснага форуму прадпрымальнікі самастойна ладзяць сходы ў пустых гандлёвых цэнтрах.
Цэны на акцыі ў ЗША рэзка ўпалі на пачатку таргоў у панядзелак на фоне фінансавага абвалу ў Кітаі, спаду ў Эўропе і росту напружанасьці на Блізкім Усходзе.
Канфлікт паміж Савудаўскай Арабіяй і Іранам пасьля пакараньня ў Эр-Рыядзе шыіцкага шэйха выклікаў падаражаньне нафты больш чым на 2 адсоткі.
Гэты калідор дасьць магчымасьць, сярод іншага, перапампоўваць звадкаваны газ, які дастаўляецца ў адкрыты летась у Польшчы газапорт ў Сьвінауйсьці, у іншыя краіны: Украіну, Чэхію і Славаччыну.
Упершыню за шмат гадоў валавы ўнутраны прадукт Беларусі апусьціўся да мінусавай адзнакі. Хто вінаваты ў эканамічных правалах?
Тавары з Украіны ў Казахстан паедуць празь Беларусь.
Ці памятаеце, як Турцыя даволі рашуча заявіла, што не дапусьціць анэксіі Крыму? Забыліся? І ня дзіўна: анэксія адбылася вобмільгам.
Што эканамічная вайна паміж Расеяй і Ўкраінай будзе значыць для Беларусі? Ці змогуць беларускія прадпрыемствы стаць «перавалачнай базай» для плыняў расейскіх і ўкраінскіх тавараў? На гэтыя пытаньні адказалі беларускі і ўкраінскі экспэрты.
Расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляе тавар большасьць беларускіх ІП, адмаўляюцца выдаваць дакумэнты аб яго паходжаньні.
– Мне ўжо сорак два, а я нічога ў жыцьці не зрабіў, – паскардзіўся прыяцель.
Прэм’ер Украіны Арсені Яцанюк: «Агрэсар будзе пакараны».
У 2015 годзе валюты краінаў былога СССР значна ўпалі ў адносінах да даляра. Больш за ўсё абваліўся азэрбайджанскі манат — на 98,7%, лепш за ўсіх пачуваў армянскі драм — га год патаньнеў ўсяго на 1,6%.
Агенцтва адзначае, што даляр умацоўваецца супраць іншых усясьветных валют ўжо 3 гады, аднак цяперашні рост можа стаць «гістарычным».
На зачыненых ралетах вывешаны пісьмовыя тлумачэньні: «У сувязі зь немагчымасьцю выканаць патрабаваньні ўказу № 222».
Першая пасьля адмены 40-гадовай забароны на экспарт партыя нафты была адпраўленая з ЗША 31 сьнежня.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правілах транзыту грузаў з Украіны ў Казахстан праз тэрыторыю Расеі.
Тэрмін рэалізацыі расейскіх тавараў лёгкай прамысловасьці індывідуальнымі прадпрымальнікамі скончыўся 1 студзеня.
Ад 33 тысяч за пераздачу заліку да трох зь лішнім мільёнаў за дыплёмную і магістарскую работы.
Ад 1 студзеня 2017 году неабходны стаж штогод будзе расьці на 6 месяцаў.
З ростам базавай велічыні на 20% могуць падаражэць многія тавары і паслугі.
Мінулы новы год запомніўся многім беларусам чэргамі ў абменьніках і ростам цэнаў пад самае сьвята.
Магілёўскія дробныя прадпрымальнікі, якія гандлююць прывазным адзеньнем і абуткам, заяўляюць, што сёньня апошні дзень выйшлі на працу. У многіх бізнэсоўцаў адсутнічаюць неабходныя для далейшага гандлю сэртыфікаты якасьці на тавар.
Загрузіць яшчэ