Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША джэкпот у $ 1,6 мільярда падзеляць на траіх


Выйгрыш лятарэі Powerball ў 1,6 мільярда даляраў падзеляць паміж трыма пераможцамі. Квіткі былі набытыя ў штатах Тэнэсі, Каліфорнія і Флёрыда, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Імёны пераможцаў джэкпоту пакуль не назвалі.Сума ў 1,6 мільярда даляраў зьяўляецца самым вялікім прызам у гісторыі лятарэй Паўночнай Амэрыкі. Шанцы сарваць джэкпот складалі 1 да 292 мільёнаў. Калі б ніводзін з прададзеных білетаў не аказаўся выйгрышным, сума прызавых павялічылася б да двух мільярдаў.

Выйгрыш можна альбо атрымліваць па частках (1,6 мільярда роўнымі выплатамі на працягу 29 гадоў), альбо ўзяць усю суму цалкам, аднак пры такім варыянце памер прыза будзе паменшаны (у дадзеным выпадку выніковая сума складзе 983,5 мільёна даляраў).

З такіх буйных выйгрышаў пераможцу, калі ён грамадзянін або рэзыдэнт ЗША і мае нумар сацыяльнага страхаваньня, прыйдзецца заплаціць у казну падатак у памеры 25% (для замежнікаў 30 адсоткаў). Потым трэба будзе яшчэ аддаць дзяржаве амаль 15 працэнтаў у выглядзе падатку на прыбытак.

У прызавы фонд Powerball ідзе палова паступленьняў ад продажу квіткоў, 40 адсоткаў накіроўваюцца на сацыяльна важныя місіі, астатнія 10 адсоткаў ідуць распаўсюднікам квіткоў і на аплату іншых адміністрацыйных выдаткаў. У Powerball гуляюць у 44 штатах ЗША, Вашынгтоне і на двух залежных тэрыторыях (Віргінскія выспы і Пуэрта-Рыка).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG