Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не змагла дамовіцца з Расеяй пра зьніжку на газ


Дамоўленасьці па зьніжцы на расейскі газ для Беларусі ў 2016 годзе пакуль няма. Перамовы па гэтым пытаньні вялі віцэ-прэм’еры Беларусі і Расеі Уладзімер Сямашка і Аркадзь Дварковіч. Новая дата сустрэчы не прызначана.

Пра гэта заявіў 13 студзеня ў Маскве намесьнік міністра энэргетыкі РФ Анатоль Яноўскі.

Паводле ТАСС, Яноўскі дадаў, што гаворка ідзе ўжо не пра 10% зьніжэньне, а бакі прыйшлі зь іншымі прапановамі — «абсалютнымі лічбамі».

18 сьнежня намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі паведаміў журналістам, што зьніжэньне кошту на газ складзе каля 10 даляраў за тысячу кубамэтраў.

16 сьнежня віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што бачыць «падставы для істотнага зьніжэньня цаны расейскага газу ад 1 студзеня», і што дамовіцца пра канкрэтную цану і падрыхтаваць адпаведныя дакумэнты бакі плянуюць да 21 сьнежня. Паводле Сямашкі, цяпер цана за расейскі газ на мяжы Беларусі складае 142 даляры 37 цэнтаў за тысячу кубамэтраў.

20 сьнежня ў інтэрвію тэлеканалу АНТ расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў паведаміў, што кошт на газ для Беларусі ў 2016 годзе можа скласьці ад 135 да 140 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG