Онлайн-гандаль заваёўвае сьвет. Ён пазытыўна адбіваецца на прадукцыйнасьці кампаній. Акрамя таго, ён ўплывае на падвышэньне канкурэнтаздольнасьці. І лідзіруюць у гэтай галіне невялікія эўрапейскія краіны.
Экспэрт па краінах былога СССР Аркадзь Дубноў пра ўзаемадачыненьні Расеі і яе бліжэйшых партнэраў на прасторы былога СССР.
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка заявіў, што для расейскіх студэнтаў трэба паменшыць плату за навучаньне, а для беларускіх, наадварот, павялічыць.
У Сынгапуры тыднёвая жалоба па «айцу эканамічных рэформаў» Лі Куан Ю, які памёр на 92-м годзе жыцьця. Пра сёньняшні Сынгапур Свабодзе расказаў беларускі навучэнец Міхась Лысюк, які там жыве.
Дэпутат расейскай Дзярждумы Міхаіл Дзегцяроў распрацаваў законапраект, які прадугледжвае спыненьне выплаты пэнсіяў грамадзянам Расеі ў выпадку, калі яны на працягу апошніх 12 месяцаў больш як 183 дні прабылі за мяжой.
Вынікі журналісцкага расьсьледаваньня з гэтай нагоды прадставіў 21 сакавіка нарвэскі Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP).
Прэзыдэнт Пуцін настойвае, каб Расея, Беларусь і Казахстан стварылі Валютны саюз. Як вы да гэтага ставіцеся? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Харкаўскі трактарны завод адмовіўся ад стварэньня сумеснага прадпрыемства з «Гомсельмашам». Што страчвае Гомсельмаш», чый эканамічны стан і без таго цяжкі?
Харкаўскі трактарны завод адмовіўся ад стварэньня сумеснага прадпрыемства па вытворчасьці збожжаўборачных камбайнаў з «Гомсельмашам», паведаміў генэральны дырэктар ХТЗ Уладзіслаў Губін.
Знакаміты амэрыканскі палітычны эканаміст Фрэнсіс Фукуяма ў твітэры задаўся пытаньнем, ці сапраўды Беларусь экспартуе праграмнага забесьпячэньня больш як на паўмільярда даляраў у год.
Неўзабаве распачнецца сэзон адпачынкаў. Куды падацца беларусу, якога лёс пазбавіў мора і горных вяршыняў, родны ўрад — годных прыбыткаў, а геапалітыка — прымальнай альтэрнатывы традыцыйным напрамкам?
Жыхары памежных раёнаў Беларусі аднавілі масавыя паездкі ва Ўкраіну. Езьдзяць найперш адзецца і абуцца. Набываюць і прадукты харчаваньня, якія ў суседзяў таксама таньнейшыя.
Гарадзенскія прадпрымальнікі сьцьвярджаюць, што, нягледзячы на апошнія рашэньні ўлады, асноўныя праблемы прыватных гандляроў так і засталіся нявырашанымі, а значыцца, многім зь іх давядзецца спыніць прадпрымальніцкую дзейнасьць.
Экспэрты лічаць, што неэфэктыўная сацыяльна-эканамічная мадэль у Беларусі становіцца палітычнай праблемай.
Нават апынуўшыся на мяжы эканамічнага выжываньня, прадпрымальнікі выявіліся няздольныя на элемэнтарную самаарганізацыю.
Міліцыя заявіла пра рост долі сурагатнага алькаголю на беларускім унутраным рынку і зьвязала гэта зь нядаўнім абвалам расейскага рубля.
18 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі паведаміў, што ў «Дэльта Банку» адкліканая ліцэнзія на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці. Гэтае рашэньне выклікана найперш немагчымасьцю разьлічыцца з укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.
Як склаўся лёс этнічных беларусаў, якіх, паводле апошняга ўкраінскага перапісу, у інтэрнацыянальным Крыме налічвалася 1,5%?
У сакавіку Беларусь не пастаўляла бэнзін на расейскі рынак — хоць павінна рабіць гэта ў адпаведнасьці з двухбаковамі дамоўленасьцямі.
Кошт аднаго літру бэнзіну ў Беларусі больш не прывязаны да кошту даляра.
У аўторак кіраўнік дзяржавы сустракаўся з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Чаму ўвогуле адбыўся такі дыялёг? Якія ягоныя практычныя вынікі?
Вынікі нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і адтэрміноўку абавязковай сэртыфікацыі да 1 студзеня 2016 году Свабодзе пракамэнтаваў лідэр прадпрымальніцкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.
Аляксандар Лукашэнка наведаў менскі рынак «Экспабел» ва ўмовах узмоцненых захадаў бясьпекі. Гандляроў прапускалі на працоўныя месцы па сьпісах і праз мэталашукальнікі. У пакупнікоў правяралі, што ў кішэнях і сумках.
Сярод шматлікіх замежнікаў ва ўрадавых структурах Украіны зьявіўся і грамадзянін Беларусі.
Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасьці без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць іх легальнае паходжаньне, да 1 студзеня 2016 году.
Падчас сустрэчы з прадпрымальнікамі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад прэм’ера Андрэя Кабякова пачаць насычэньне аптовых базаў асартымэнтам, «ня горшым, чым на маскоўскіх рынках».
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з прадпрымальнікамі, якія гандлююць на другім паверсе комплексу «Экспабел».
Сусьветныя цэны на нафту працягваюць падаць і гэты працэс, на думку аналітыкаў, бліжэйшыя месяцы ня спыніцца.
Гандлёва-забаўляльны цэнтар «Экспабел», дзе Аляксандар Лукашэнка сустракаецца з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ператвораны ў непрыступную крэпасьць.
Сёньня ў сталічным гандлёвым цэнтры «Экспабел» адбудзецца першая за 10 апошніх гадоў сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Эканамічныя праблемы адбываюцца ў самых розных краінах. Але там, дзе палітвязьняў няма, кіраўнікі дзяржавы ўстрымліваюцца ад таго, каб «хапацца за яйкі». Піша Юры Дракахруст.
Недабудаваны мэмарыял памяці герояў і ахвяраў Першай усясьветнай вайны ў Смаргоні, які так і не пасьпелі здаць да 1 жніўня 2014 году, калі па ўсім сьвеце адзначалася 100-годзьдзе пачатку драматычных падзеяў, пачынаюць раскрадаць.
Расея ня будзе абмяжоўваць пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі з захадамі афіцыйнага Менску па зьніжэньні аб’ёму паставак нафтапрадуктаў у Расею.
«Пры выкананьні гэтых умоваў ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве эканоміка Беларусі магла б расьці на 4-5% штогод» — адзначыў кіраўнік місіі МВФ Дэвід Хофман.
Кіраўнік місіі МВФ Дэвід Гофман на брыфінгу ў Менску заклікаў беларускія ўлады да «жорсткай макраэканамічнай палітыкі».
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця можа стаць акцыянэрам Белінвэстбанку. Пра гэта заявіў 16 сакавіка журналістам прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў, камэнтуючы рашэньне ўраду аб магчымай прыватызацыі банку.
Кіраўнік місіі МВФ, якая працавала ў Менску з 5 па 16 сакавіка, заявіў пра магчымасьць новай праграмы супрацоўніцтва фонда зь Беларусьсю. Але пры пэўных умовах.
Беларусь мае намер зьменшыць пастаўкі ў Расею нафтапрадуктаў, найперш бэнзіну.
Пра пляны прадаць «Брэсцкае піва» распавёў старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс. Паводле ягоных словаў, аўкцыён адбудзецца ў сакавіку-красавіку і ўжо «ёсьць фірмы, вядомыя броварныя кампаніі, якія выказваюць жаданьне яго набыць».
Аляксандар Лукашэнка 17 сакавіка зьезьдзіць на «Экспабел», каб сустрэцца з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Беларусь мае намер зьменшыць пастаўкі ў Расею нафтапрадуктаў, найперш бэнзіну. Пра гэта паведамляе расейская газэта «Ведомости».
Сёньня ў Менску завяршае працу місія МВФ пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана, перад прыездам якой беларускі ўрад заявіў, што хоча новага крэдыту МВФ.
Эгіпэцкія ўлады зьвязваюць намер перанесьці сталіцу з перанаселенасьцю Каіра.
Лідэр арганізацыі прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка зьмясьціў на сайце арганізацыі здымкі праекту ўказу аб зьменах і дапаўненьнях ва ўказ № 222, якім рэгулюецца прадпрымальніцкая дзейнасьць.
Трэці па велічыні актываў дзяржаўны банк, Белінвэстбанк, магчыма, будзе прыватызаваны.
«Як зьмяніліся даходы вашай сям’і з пачатку году — вырасьлі ці зьнізіліся? З чым вы гэта зьвязваеце?» Адказвалі жыхары Магілёва.
Прадпрымальнікі Горадні доўга не выходзілі на працу, патрабуючы ад улады больш спрыяльных умоваў для свайго бізнэсу. Аднак сёньня на рынках іх ужо каля 20%, на выходных яшчэ паболее.
Эканаміст Леў Марголін камэнтуе афіцыйныя зьвесткі пра інфляцыю ў Беларусі.
Забітыя склады, малыя заробкі, звальненьні і беспрацоўе. Як цунамі расейскага крызісу пахавала пад сабой колішніх флягманаў магілёўскай прамысловасьці.
Продаж такіх напояў можа пачацца ўжо ўлетку.
Загрузіць яшчэ