Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня будзе абмяжоўваць пастаўкі нафты ў Беларусь


Аркадзь Дварковіч
Аркадзь Дварковіч

Расея ня будзе абмяжоўваць пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі з захадамі афіцыйнага Менску па зьніжэньні аб’ёму паставак нафтапрадуктаў у Расею.

«Мы ня будзем прымаць ніякіх сымэтрычных мер з пункту гледжаньня паставак нафты, ня будзем штучна абмяжоўваць пастаўкі», — заявіў расейскім журналістам віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч:

«У нас гэтая тэма адрэгуляваная сумеснымі пратаколамі. Адхіленьне ад дамоўных аб’ёмаў паставак бэнзіну магчымае, калі адбываецца рэзкае адхіленьне нашых унутрырасейскіх коштаў на бэнзін ад net-back (адніманьне мыта з экспартнага кошту). Цяпер такое адхіленьне значнае, таму зьніжэньне паставак аб’ектыўнае цалкам», — цытуе ТАСС расейскага віцэ-прэм’ера.

Паводле Дварковіча, аналіз рынку паказвае, што ў Расеі няма дэфіцыту нафтапрадуктаў.

«Пакуль гэтыя пастаўкі зь Беларусі не зьяўляюцца крытычнымі», — сказаў Дварковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG