Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Эгіпту хочуць пабудаваць новую сталіцу


Каір
Каір

Эгіпэцкія ўлады зьвязваюць намер перанесьці сталіцу з перанаселенасьцю Каіра.

Эгіпэцкі ўрад плянуе закласьці на ўсход ад Каіра новую сталіцу з сямімільённым насельніцтвам, дзе будуць знаходзіцца ўрадавыя ўстановы.

Пра гэта ў пятніцу заявіў міністар жыльлёвага будаўніцтва Мустафа Мадбулі падчас адкрыцьця трохдзённай міжнароднай канфэрэнцыі па эканамічным разьвіцьці, у якой удзельнічаюць сотні сусьветных лідэраў і прадпрымальнікаў.

Мадбулі адзначыў, што гэта зьвязана з перанаселенасьцю Каіра, дзе ў цяперашні час жыве 20 мільёнаў чалавек. Паводле ацэнак экспэртаў, у бліжэйшыя 40 гадоў насельніцтва эгіпэцкай сталіцы павялічыцца ўдвая. Па словах Мадбулі, гэты праект таксама накіраваны на зьмяншэньне ўзроўню беспрацоўя.

Паведамляецца, што ўжо пачалося будаўніцтва дарогі, якая павінна злучыць Каір з новым горадам. Мадбулі нічога не сказаў пра тое, як ён будзе называцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG