Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады шукаюць магчымасьць прыватызаваць Белінвэстбанк


Трэці па велічыні актываў дзяржаўны банк, Белінвэстбанк, магчыма, будзе прыватызаваны.

Пра гэта сьвечыць распараджэньне старшыні Савету міністраў Андрэя Кабякова ад 11 сакавіка аб стварэньні міжведамаснай працоўнай групы «па ўзяемадзеяньні з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця па пытаньнях прыватызацыі адкрытага акцыянэрнага таварыства Белінвэстбанк». Дакумэнт зьявіўся ў закрытым доступе на Нацыянальным прававым партале Беларусі, паведамляе tut.by.

У гэтай сувязі згадваецца нядаўні візыт у Беларусь прэзыдэнта ЭБРР Сума Чакрабарці, які ў Менску меў размову з Аляксандрам Лукашэнкам, у тым ліку па пытаньнях прыватызацыі дзяржаўных банкаў. «Урад Беларусі пагадзіўся разглядзець магчымасьць пераводу некаторых дзяржаўных банкаўскіх актываў у прыватны сэктар. Гэта забясьпечыць працэс нашых далейшых інвэстыцый у банкаўскі сэктар Беларусі», — цытуе словы прэзыдэнта ЭБРР інтэрнэт-партал.

Паводле экспэртаў, акцыянэрам Белінвэстбанку можа стаць ЭБРР, таксама цікаўнасьць да яго актываў раней выяўляў расейскі «Альфа-банк».

Ці не пагражае прыватызацыя Белінвэстбанку стабільнасьці банкаўскай сыстэмы краіны, калі згадаць, што нядаўна ў ёй выявіліся праблемы (напрыклад, у «Дэльта-банку» рашэньнем Нацыянальнага банку было ўведзенае зьнешняе кіраваньне)?

Сяргей Балыкін
Сяргей Балыкін

Экспэрт у пытаньнях эканомікі Сяргей Балыкін адзначае розныя бакі ў навіне пра намер ураду прыватызаваць Белінвэстбанк:

«Безумоўна, гэта вымушаны крок ураду, які сьведчыць пра тое, што ў яго не хапае грошай, і таму зьявілася імкненьне прадаць пэўны пакет акцый Белінвэстбанку. Гэта адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі, і калі ў яго будзе эфэктыўны ўласьнік, і ён будзе праводзіць эфэктыўную палітыку ў гэтым банку, то, магчыма, мы ўбачым падвышэньне якасьці банкаўскіх паслугаў, нейкія новыя паслугі. Канечне, так не заўсёды бывае. Ёсьць прыватныя банкі, якія, як на мой погляд, вельмі кепскія, зь якімі лепш не супрацоўнічаць. Але збольшага прыватызацыя — гэта станоўчы працэс, і я не лічу, што прыватызацыя Белінвэстбанку прывядзе да праблем у банкаўскай сыстэме. Калі знойдзецца добры пакупнік на дзяржаўныя актывы, — гэта вельмі добра, бо збольшага дзяржава кепскі прадпрымальнік. Таму ў гэтым можна толькі вітаць рашэньне аб прыватызацыі Белінвэстбанку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG