«Як зьмяніліся даходы вашай сям’і з пачатку году — вырасьлі ці зьнізіліся? З чым вы гэта зьвязваеце?» Адказвалі жыхары Магілёва.
Прадпрымальнікі Горадні доўга не выходзілі на працу, патрабуючы ад улады больш спрыяльных умоваў для свайго бізнэсу. Аднак сёньня на рынках іх ужо каля 20%, на выходных яшчэ паболее.
Эканаміст Леў Марголін камэнтуе афіцыйныя зьвесткі пра інфляцыю ў Беларусі.
Забітыя склады, малыя заробкі, звальненьні і беспрацоўе. Як цунамі расейскага крызісу пахавала пад сабой колішніх флягманаў магілёўскай прамысловасьці.
Продаж такіх напояў можа пачацца ўжо ўлетку.
Нацыянальны банк Беларусі увёў 12 сакавіка часовую адміністрацыю па кіраваньні закрытым акцыянэрным таварыствам «Дэльта Банк».
Рэпартаж Радыё Свабода зь вёскі Чэхаўцы Лідзкага раёну, дзе мясцовы прадпрымальнік утрымліваў у гаражы 16 віетнамцаў-нелегалаў.
Чым патаненьне эўра абернецца для Беларусі, якая досыць моцна залежыць ад Эўразьвязу як у частцы экспарту, так і імпарту?
У гандлёвым цэнтры «Эвіком» у Віцебску прайшоў сход прадпрымальнікаў. Некаторыя адмыслова прыйшлі на сустрэчу, бо з 1 сакавіка так і не пачалі працаваць.
Савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду ўхваліў праграму пашыранага фінансаваньня для Ўкраіны агульным аб’ёмам 17,5 млрд даляраў тэрмінам на 4 гады.
Пратэставаць на працягу месяца пагражалі індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі, спыніўшы працу на пачатку сакавіка. Аднак ужо цяпер многія зь іх выйшлі на працу, так і не дачакаўшыся зьменаў ва ўказе № 222.
Пра гэта сёньня ў Кіеве заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэм’ерам Швэцыі Стэфанам Лёвэнам.
У чацьвёртую гадавіну аварыі на атамнай станцыі «Фукусіма» ў Японіі беларускія атамшчыкі вырашылі паведаміць пра посьпехі ў будаўніцтве першай у Беларусі АЭС у Астраўцы.
Эўразьвяз разглядае магчымасьць захаваньня эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі да канца гэтага года, спадзеючыся на рэалізацыю дамоўленасьцей па дасягненьні міру на ўсходзе Ўкраіны.
Чаму Ўладзімер Пуцін загаварыў пра валютны саюз Расеі зь Беларусьсю і Казахстанам, калі нацыянальныя валюты ўсіх трох дзяржаў значна аслаблі? Меркаваньні экспэртаў з трох краін.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 сакавіка 2015 году курс даляра ЗША вырас на 230 рублёў, альбо на 1,5%, і склаў 15 200 рублёў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даў даручэньне Цэнтральнаму банку Расеі і расейскаму ўраду вызначыць мэтазгоднасьць і магчымасьць стварэньня валютнага саюзу ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу. Дададзены камэнтар Багданкевіча.
Курс эўра зноў рэзка зьнізіўся і дасягнуў самога нізкага за 12 гадоў ўзроўню ў параўнаньні з амэрыканскім далярам.
Рада Міжнароднага валютнага фонду на сваім пасяджэньні 11 сакавіка плянуе ўхваліць праграму крэдытаваньня Ўкраіны аб’ёмам 17,5 мільярда даляраў. На такое рашэньне МВФ чакае большасьць аналітыкаў.
Апошнім часам у Беларусі адбываецца значнае павелічэньне колькасьці беспрацоўных. У чым прычыны такой зьявы? Ці гатовыя ўлады і грамадзтва да вырашэньня гэтай праблемы? Навошта ў такой сытуацыі ўлады змагаюцца з «дармаедамі» і індывідуальнымі прадпрымальнікамі?
У Крычаве судзяць былога генэральнага дырэктара акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнташыфэр» Леаніда Скоцкага.
Прэзэнтацыя гатунка піва «Статут 1529» адбылася толькі ўчора, таму аб пасьпяховасьці гэтага гатунку казаць рана.
У Беларусі значна зьменшаны лік жылых дамоў, якія будуюцца зь дзяржаўнай падтрымкай. Прычына банальная — брак рэсурсаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША адмяніў санкцыі ў дачыненьні да прадпрыемства «Беларуснафта», якія дзейнічалі з 29 сакавіка 2011 году.
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася сустрэча чыноўнікаў з прадпрымальнікамі. На ёй бізнэсоўцам паведамілі, што Аляксандар Лукашэнка на гэтым тыдні зьбіраецца падпісаць указ № 222.
У Менску праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Паўночнай Карэі.
Двое швайцарцаў спрабуюць давесьці, што сонечная энэргія здольная прыйсьці на зьмену цяперашнім «брудным» рухавікам.
Славаччына, Вугоршчына, Румынія і Баўгарыя ўзгаднілі асноўныя палажэньні мэмарандуму па будаўніцтве газаправоду Eastring як альтэрнатыву расейскаму праекту газаправоду «Паўднёвы паток».
У Кіеве вылучаюць умовы для дыялёгу з сэпаратыстамі і лічаць, што праціўнік вядзе перагрупоўку сіл.
Найбуйнейшае ў краіне дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Гомельдрэў» на гэтым тыдні працавала ў абмежаваным рэжыме. Рабочых яшчэ 2 сакавіка выправілі ў прымусовы адпачынак.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прамысловыя прадпрыемствы Беларусі апошнім часам «сур’ёзна адстаюць і цягнуць уніз усю беларускую эканоміку».
«Да таго часу, пакуль мы не навучым сваіх грамадзян вандраваць па сваёй краіне, ніхто да нас не паедзе» — старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі.
Як вы лічыце, ці насьпелі ў Беларусі палітычныя і эканамічныя зьмены? Ад каго залежыць, ці адбудуцца яны? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Канец аўтамабільнай казкі ў Беларусі. «За двухлітровую машыну трэба было заплаціць 800 эўра растаможкі, — узгадвае Аляксандар. — Пасьля 2011 году — 5000 эўра».
Завочная дыскусія паміж Кудрыным і Пушковым разгарнулася ў Твітэры
У Беларусі затрыманыя сябры арганізаванай злачыннай групы, якія дапамагалі ўхіляцца ад выплаты падаткаў больш як 200 суб’ектам гаспадараньня рэальнага сэктару эканомікі.
Парлямэнт Вугоршчыны зрабіў сакрэтным на 30 гадоў асноўныя пункты пагадненьня з Расеяй адносна будаўніцтва атамнай электрастанцыі «Пакш».
У Беларусі заснаваны аргкамітэт па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз грузаперавозчыкаў „8-мы рэгіён“».
15 мільярдаў даляраў інвэстыцый налічыла афіцыйная статыстыка за 2014 год. Але 10 мільярдаў зь іх — расейскія грошы на будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі.
«Калі ніякіх афіцыйных дакумэнтаў на гэтым тыдні ня будзе, прадпрымальнікі наважаныя тэлефанаваць сябрам і знаёмым і паехаць у Менск на плошчу», — прадпрымальнік з Рэчыцы.
У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, жыхары незадаволеныя ініцыятывай мясцовай улады па правядзеньні Дня безаплатнай працы. Заробленыя на іх сродкі пойдуць на падрыхтоўку Круглага да абласных «Дажынак».
Прадпрымальнікі чакаюць новага ўказу, не выходзяць на працу і пакуль ня плоцяць падаткі. Слонімскія гандляры напісалі зварот да кіраўніцтва раёну і патрабуюць сустрэчы з уладамі.
Імавернасьць таго, што Міжнародны валютны фонд дасьць Беларусі новы крэдыт, невялікая. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў эканаміст Леанід Злотнікаў.
Старшыня камітэту па міжнародных справах Дзяржаўнайдумы Расеі Аляксей Пушкоў прапанаваў амэрыканскім кампаніям «Макдональдз» і «Кока-Кола» сысьці з расейскага рынку.
Беларускі бізнэс просіць улады аслабіць ціск і не перашкаджаць прадпрымальнікам працаваць, але ўжо слаба верыць, што ўрад іх пачуе.
Новая праграма Беларусі з Міжнародным валютным фондам гатовая, заявілі беларускія ўлады.
Індэкс «ЧаркаСкваркі» закліканы стаць нацыянальным заменьнікам знакамітага індэксу «БігМак» і ў прывязцы да мясцовых рэаліяў вызначыць узровень пакупніцкай здольнасьці беларусаў.
З 2017 году за бясьпеку станцыі мусіць будзе адказваць Украіна — а гэта мільёны даляраў выдаткаў.
На Полацкім кірмашы ў Віцебску прайшоў сход прадпрымальнікаў. Яны вырашылі не плаціць падаткі і не выходзіць на працу, пакуль ня ўбачаць новых дакумэнтаў, якія рэглямэнтуюць прадпрымальніцкую дзейнасьць.
Місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана будзе працаваць у Менску з 5 па 16 сакавіка.
Загрузіць яшчэ