У Кіеве вылучаюць умовы для дыялёгу з сэпаратыстамі і лічаць, што праціўнік вядзе перагрупоўку сіл.
Найбуйнейшае ў краіне дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Гомельдрэў» на гэтым тыдні працавала ў абмежаваным рэжыме. Рабочых яшчэ 2 сакавіка выправілі ў прымусовы адпачынак.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прамысловыя прадпрыемствы Беларусі апошнім часам «сур’ёзна адстаюць і цягнуць уніз усю беларускую эканоміку».
«Да таго часу, пакуль мы не навучым сваіх грамадзян вандраваць па сваёй краіне, ніхто да нас не паедзе» — старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі.
Як вы лічыце, ці насьпелі ў Беларусі палітычныя і эканамічныя зьмены? Ад каго залежыць, ці адбудуцца яны? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Канец аўтамабільнай казкі ў Беларусі. «За двухлітровую машыну трэба было заплаціць 800 эўра растаможкі, — узгадвае Аляксандар. — Пасьля 2011 году — 5000 эўра».
Завочная дыскусія паміж Кудрыным і Пушковым разгарнулася ў Твітэры
У Беларусі затрыманыя сябры арганізаванай злачыннай групы, якія дапамагалі ўхіляцца ад выплаты падаткаў больш як 200 суб’ектам гаспадараньня рэальнага сэктару эканомікі.
Парлямэнт Вугоршчыны зрабіў сакрэтным на 30 гадоў асноўныя пункты пагадненьня з Расеяй адносна будаўніцтва атамнай электрастанцыі «Пакш».
У Беларусі заснаваны аргкамітэт па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз грузаперавозчыкаў „8-мы рэгіён“».
15 мільярдаў даляраў інвэстыцый налічыла афіцыйная статыстыка за 2014 год. Але 10 мільярдаў зь іх — расейскія грошы на будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі.
«Калі ніякіх афіцыйных дакумэнтаў на гэтым тыдні ня будзе, прадпрымальнікі наважаныя тэлефанаваць сябрам і знаёмым і паехаць у Менск на плошчу», — прадпрымальнік з Рэчыцы.
У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, жыхары незадаволеныя ініцыятывай мясцовай улады па правядзеньні Дня безаплатнай працы. Заробленыя на іх сродкі пойдуць на падрыхтоўку Круглага да абласных «Дажынак».
Прадпрымальнікі чакаюць новага ўказу, не выходзяць на працу і пакуль ня плоцяць падаткі. Слонімскія гандляры напісалі зварот да кіраўніцтва раёну і патрабуюць сустрэчы з уладамі.
Імавернасьць таго, што Міжнародны валютны фонд дасьць Беларусі новы крэдыт, невялікая. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў эканаміст Леанід Злотнікаў.
Старшыня камітэту па міжнародных справах Дзяржаўнайдумы Расеі Аляксей Пушкоў прапанаваў амэрыканскім кампаніям «Макдональдз» і «Кока-Кола» сысьці з расейскага рынку.
Беларускі бізнэс просіць улады аслабіць ціск і не перашкаджаць прадпрымальнікам працаваць, але ўжо слаба верыць, што ўрад іх пачуе.
Новая праграма Беларусі з Міжнародным валютным фондам гатовая, заявілі беларускія ўлады.
Індэкс «ЧаркаСкваркі» закліканы стаць нацыянальным заменьнікам знакамітага індэксу «БігМак» і ў прывязцы да мясцовых рэаліяў вызначыць узровень пакупніцкай здольнасьці беларусаў.
З 2017 году за бясьпеку станцыі мусіць будзе адказваць Украіна — а гэта мільёны даляраў выдаткаў.
На Полацкім кірмашы ў Віцебску прайшоў сход прадпрымальнікаў. Яны вырашылі не плаціць падаткі і не выходзіць на працу, пакуль ня ўбачаць новых дакумэнтаў, якія рэглямэнтуюць прадпрымальніцкую дзейнасьць.
Місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана будзе працаваць у Менску з 5 па 16 сакавіка.
Вось ужо чацьвёрты дзень бальшыня павільёнаў у гандлёвых цэнтрах, дзе працуюць індывідуальныя прадпрымальнікі, зачыненыя.
Гарадзенцы, якія рабілі бізнэс на перавозках з Польшчы побытавай тэхнікі, перакананыя, што новыя правілы мытнага кантролю падрываюць іхную справу.
Беларускія дзелавыя колы вельмі пэсымістычна ацэньваюць вынікі 2014 году, кажуць пра адкат дзелавога клімату на тры гады назад і канстатуюць, што паміж бізнэсам і ўладай — крызіс даверу.
Агульны абарот зьнешняга гандлю Беларусі ў студзені 2015 году параўнальна з тым жа пэрыядам 2014 году зьменшыўся амаль на траціну.
Мытны камітэт абмяжоўвае ўвоз тавараў для асабістага карыстаньня.
Рынкі па-ранейшаму пустыя. Гандляры чакаюць, калі спраўдзяцца абяцаньні Міністэрства па падатках не штрафаваць за продаж тавару без сэртыфікату.
Аб’яднаная грамадзянская партыя разглядае ўказы № 222 і № 48 Аляксандра Лукашэнкі як «імкненьне дзейнай улады канчаткова расправіцца з малым бізнэсам».
Прадпрымальнікі са Сьветлагорску заклікалі калегаў з усёй Беларусі да аб’яднаньня намаганьняў у дыялёгу з уладамі.
Па выніках праведзеных сёньня ў Брусэлі трохбаковых перамоваў было пацьверджана, што ўкраінская кампанія «Нафтогаз» аплаціць расейскай кампаніі «Газпром» толькі тыя аб’ёмы прыроднага газу, якія пастаўлены праз ўзгодненыя з дзяржаўным холдынгам пункты прыёму.
Прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Аляксандр Макаеў пакараны штрафам памерам 50 базавых велічыняў альбо 9 мільёнаў беларускіх рублёў.
Многія індывідуальныя прадпрымальнікі ня выйшлі на працоўныя месцы, бо баяцца праверак і штрафаў.
З пачаткам сакавіка на Гомельшчыне тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў спынілі працу — пачаў дзейнічаць указ № 222, які абавязвае мець сэртыфікаты і таварна-транспартныя накладныя на тавары лёгкай прамысловасьці, у тым ліку й прывезеныя з Расеі.
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць на рэчавых кірмашах Віцебску, напісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст звароту некаторыя зь іх вывесілі і на сваіх зачыненых ралетах — каб пакупнікі разумелі, чаму яны не працуюць.
Праца значнай часткі гандлёвых цэнтраў і рынкаў у Беларусі паралізаваная, прадпрымальнікі падаюць нулявыя падатковыя дэклярацыі і не аплачваюць далейшую арэнду памяшканьняў.
Санкцыі ЗША ў дачыненьні да Беларусі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль ня будуць выкананыя ўмовы для іх адмены, заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША
Учора гандляры спрабавалі распрадаць свой тавар хаця б са зьніжкамі, бо чакалі абяцанай забароны на гандаль несэртыфікаванымі рэчамі.
Падставай для такога рашэньня стала магчымасьць санкцыяў у дачыненьні да расейскіх пакупнікоў.
Спадар Макаеў ня мае адказу, што стала прычынай да затрыманьня. Відавочна, сустрэча прадпрымальнікаў пацягнула на «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».
У гомельскім гадлёвым цэнтры «Сакрэт» мясцовы прадпрымальнікі сабраліся на стыхійны сход.
Праца гандлёвых цэнтраў і рэчавых рынкаў спаралізаваная практычна па ўсёй Беларусі. Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з кіраўнікоў прадпрымальніцкага аб’яднаньня “Перспэктыва” Вячаслаў Піліпук.
1 сакавіка ў Беларусі зноў павышаныя максымальныя розьнічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт, — паведамляе БелаПАН.
Улады заявілі, што працягу тэрмінаў продажу тавараў лёгкай прамысловасьці без адпаведных дакумэнтаў ня будзе. Прадпрымальнікі маўкліва адрэагавалі распродажам тавару, часта нават менш як за паўцаны, абы хоць нешта прадаць.
На Магілёўшчыне пачалі перапісваць дармаедаў. У сьпісе больш за дзьве тысячы асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця і адмаўляюцца працаваць. Тым часам тыя, хто шукае працу, знаходзяць яе зь цяжкасьцю альбо наагул знайсьці ня могуць.
Актыўнае абмеркаваньне фільма «Мы, браты» стымулюе цікавасьць гледачоў. Такое меркаваньне выказаў журналістам міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў.
Плякат заклікаў да байкоту ўказу кіраўніка Беларусі № 222, які абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець сэртыфікаты і дакумэнты на ўсе тавары,
На бягучым тыдні найбуйнейшае ў Беларусі прадпрыемства сельскагаспадарчага машынабудаваньня — вытворчае аб’яднаньне «Гомсельмаш» — зноў прастойвала.
Кіраўніцтва Расеі заявіла пра намер прыпыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, бо расейская кампанія «Газпром» дагэтуль не атрымала перадаплату за сакавік.
Расейскі міністар энэргетыкі Аляксандр Новак заявіў, што Расея, хутчэй за ўсё, прыпыніць пастаўкі газу ва Украіну да сустрэчы ў Брусэлі 2 сакавіка, на якой маюць вырашаць апошнія газавыя спрэчкі паміж дзьвюма краінамі.
Загрузіць яшчэ