Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, на 1 жніўня склалі 5 мільярдаў 332 мільёны даляраў. Гэта на 193 мільёны меней параўнальна са станам на 1 ліпеня.
Кіраўнік дзяржавы пацьвердзіў сваё патрабаваньне аб падвышэньні заробкаў работнікам адукацыі і аховы здароўя.
Расейскі ўрад сёньня даручыў міністэрству эканамічнага разьвіцьця ўнесьці на разгляд камісіі Мытнага саюзу «тройкі» прапанову аб забароне продажу Беларусьсю і Казахстанам зерня на экспарт ад 15 жніўня да канца бягучага году.
Украінскія экспэрты мяркуюць, што кантракт з Лукашэнкам адносна перапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты ў Адэсе абяцае ўдвая больш прыбытку, чым цяперашняе пагадненьне з Расеяй, піша кіеўскі тыднёвік «Деловая столица».
У літоўскай кампаніі "Klaipedos nafta", якая займаецца пагрузкай нафты, паведамілі, што Клайпеда плянуе восеньню прыняць танкер з Вэнэсуэлы з 80 тысячамі тон нафты, прызначанай для Беларусі.
Афіцыйны Менск мяркуе, што пакет пагадненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй па будаўніцтве беларускай АЭС будзе падпісаны не пазьней за канец верасьня гэтага году.
Дэлегацыя дэпартамэнту харчовых рэсурсаў Масквы правяла ў Менску перамовы пра закуп беларускай бульбы, морквы і цыбулі.
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй. Яна прадставіць між іншым частку дакладу, якая тычыцца Мытнага саюзу.
Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Саўміну прапанаваў прымаць старую бытавую тэхніку айчыннай вытворчасьці ў залік пакупкі новай.
“Россельхознадзор” ад 3 жніўня 2010 адмяніў раней уведзеныя абмежаваньні на пастаўку ў Расею малочнай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў.
Літва мае намер пабудаваць газаправод Amber прапускной здольнасьцю 5 мільярдаў кубамэтраў газу ў год. Ён пройдзе зь Літвы ў Польшчу і спалучыць краіны Балтыі з газатранспартнай сыстэмай Эўразьвязу ў абыход Расеі.
Станам на 3 жніўня зерневыя культуры сабраныя на 67 працэнтах палеткаў. Намалочана 5 мільёнаў тон. Ураджайнасьць на гэты момант складае каля 30 цэнтнэраў зь гектара, што амаль на 9 адсоткаў меней, чым летась.
Беларусь гатова адмовіцца ад закупак імпартнай сельгастэхнікі, заявіў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Паўлоўскі ў аўторак на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Беларуская энэргасыстэма ва ўмовах анамальнай сьпякоты дае рады. Але і сутыкаецца зь некаторымі праблемамі. Сярод іх – буйны рост расьліннасьці і выбухі трансфарматараў.
Расея зьвярнулася да партнэраў па Мытным саюзе — Беларусі і Казахстану — з просьбай зрабіць захады, каб не дапускаць на расейскую тэрыторыю віна з Малдовы і Грузіі, а таксама грузінскай мінэральнай вады.
Лукашэнка заявіў, што хоць цяпер можа зрабіць заробак у 1,5—2 тысячы даляраў, але тады за ўсё давядзецца плаціць рэальную цану. Ён зрабіў выснову: большасьць беларускага насельніцтва ня хоча рынкавых коштаў.
Танкер прышвартаваўся ўвечары 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысячаў 560 тон нафты. Разгрузка судна зойме прыкладна двое сутак. Затым сыравіна будзе дастаўленая па чыгунцы на Мазырскі НПЗ.
У саставе, які прыбыў транзытам праз эстонскі порт Мууга, 65 вагонаў. Усяго на "Нафтане" чакаюць 22-23 саставы, якія перавязуць 80 тыс.т нафты з Вэнэсуэлы.
Па даручэньні Савету міністраў узброеныя сілы Беларусі дапамогуць сельскагаспадарчым арганізацыям ва ўборцы ўраджаю.
У якім становішчы апынаюцца людзі, што страцілі працу з прычыны банкруцтва прадпрыемства?
Расея агучыла шэраг умоваў, выкананьне якіх павінна папярэднічаць будаўніцтву першай беларускай АЭС. Масква заявіла, што прэтэндуе на 50% прыбытку ад рэалізацыі вырабленай электраэнэргіі.
У жніўні Беларусь плянуе вывесьці на расейскі рынак свае фінансавыя паперы. А да канца сёлетняга году мае намер асвоіць і азіяцкі рынак. Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч. Гэтыя спробы сьледам за разьмяшчэньнем эўрабондаў галоўны банкір назваў новымі формамі фінансавага запазычваньня.
Расея адмаўляецца ад падпісаньня пакету пагадненьняў аб пабудове АЭС, пакуль ня будзе створана сумеснае прадпрыемства для збыту электраэнэргіі.
Расейскае міністэрства фінансаў выступіла з праграмай маштабнай прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці, паводле памераў супастаўнай з той, якая была ў Расеі ў 1990-х гадох. Што прычынілася да новай эканамічнай палітыкі Расеі і якімі могуць быць наступствы гэтай палітыкі для Беларусі?
Расейскі бок настойвае на стварэньні сумеснага прадпрыемства для збыту электраэнэргіі.
На Бабруйскім заводзе тармазной апаратуры й мэханізмаў звальняюць два дзясяткі работнікаў інструмэнтальнага цэху. Адміністрацыя прадпрыемства зьмяніла працоўныя расцэнкі.
У Беларусь прыбываюць першыя групы кітайскіх будаўнікоў, каб узводзіць шматфункцыянальныя жылыя комплексы.
Дзярждоўг Беларусі на 1 ліпеня 2010 года склаў 34,1159 трыльёнаў рублёў. Гэта на 12% больш, чым 1 студзеня 2010 года.
Прапановаў аб набыцьці часткі ў "Беларуськаліі" ад новых акцыянэраў расейскага "Уралкалію" не паступала.
Беларуская чыгунка рыхтуецца да перавозкі дзьвюх чарговых партый вэнэсуэльскай нафты. Шосты і сёмы танкеры ўжо выйшлі з Вэнэсуэлы. Шосты танкер 1 жніўня прыплыве ў порт Адэсы, а сёмы — у эстонскі порт Мууга 8 жніўня.
“Падрыхтоўчая праца для акцыянаваньня "Беларуськалію" завяршаецца”, – паведаміў намесьнік дырэктара Фонду дзяржмаёмасьці.
На Берасьцейшчыне пачалі ўзводзіць чарговы лядовы палац — у райцэнтры Драгічын. Між тым раней пабудаваныя палацы ў Бярозе, Кобрыні і Пружанах акупіць сябе ня могуць.
Беларусь не адмовіць Расеі ў продажы збожжа. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Васіль Паўлоўскі.
Расейскія алігархі, якія набылі кантрольны пакет акцыяў кампаніі "Уралкалій", спрабуюць стварыць найбуйнейшую ў сьвеце калійную кампанію і для гэтага набыць "Беларуськалій", пішуць "Ведомости".
Украіна гатовая прапанаваць праект пашырэньня газатранспартнай сыстэмы ў якасьці альтэрнатывы будаўніцтву газаправоду “Паўднёвы паток”.
Наваполацкі "Нафтан" пачне атрымліваць вэнэсуэльскую нафту, якая прыбыла ў эстонскі порт Мууга, 29—30 ліпеня.
Беларусь разьмясьціла эўрааблігацыі на 600 мільёнаў даляраў тэрмінам на пяць гадоў. Стаўка купона склала 8,75% гадавых. Агенцтва Standard & Poor's прысвоіла беларускім аблігацыям папярэдні рэйтынг на ўзроўні B+.
Іран заявіў, што санкцыі Эўразьвязу не дапамогуць міжнароднай супольнасьці ўзнавіць перамовы наконт іранскай ядзернай праграмы і ня зьменяць намеру Тэгерану разьвіваць гэтую праграму.
Каля 20 мільярдаў рублёў не хапае мэдычным установам Магілёва для нармальнага функцыянаваньня. Гэты прызналі сёньня дэпутаты гарсавету на пазачарговай сэсіі.
Беларусь разьмясьціла эўрааблігацыі ў аб'ёме 600 мільёнаў даляраў тэрмінам на 5 гадоў. Паводле словаў міністра Харкаўца, прыбытковасьць аблігацый складае 8,75%.
Беларусь і Сырыя маюць намер рэалізаваць трохбаковыя праекты ў сфэры эканомікі з Вэнэсуэлай і Катарам, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам.
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць запатрабаваў спыніць набыцьцё імпартнай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Аляксандар Лукашэнка ўказам № 380 зацьвердзіў новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы. Гэтыя стаўкі будуць дзейнічаць з 1 жніўня па 31 сьнежня 2010 году.
"Трэба спыніць набыцьцё імпартнай тэхнікі. Гэтыя свавольствы зь імпартнай тэхнікай трэба сканчаць", — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі прэзэнтавала Даклад аб усясьветных інвэстыцыях у 2010 годзе. Заяўлена, што ў параўнаньні зь мінулым годам сёлета першае паўгодзьдзе дэманструе паступальнае аднаўленьне ўсясьветнай эканомікі. Як вынік — значны прыток інвэстыцыяў па ўсім сьвеце. Які паказьнік інвэстыцыйнай прывабнасьці мае Беларусь?
Уплывовы польскі тыднёвік "Wprost апублікаваў у апошнім нумары топ-100 самых багатых палякаў.
Днямі беларусам прадставілі новага іміджмэйкера краіны – лорда Пітэра Сэлвіна Гамэра Чадлінгтона, кіраўніка брытанскага піяр-холдынгу "Хантсуорт".
Беларусь у пачатку наступнага пяцігодкі павінна ўвайсьці ў трыццатку краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
Беларусь не зьбіраецца адмаўляцца ад сваіх прынцыпаў прыватызацыі і сацыяльна арыентаванай эканомікі. Пра гэта заявіў Лукашэнка на нарадзе аб пэрспэктывах разьвіцьця ААТ "Гродна Азот".
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі не пагоршыцца. Пра гэта ён заявіў падчас працоўнай паездкі ў Горадню.
Загрузіць яшчэ