Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскай мэдыцыне нестае грошай


Каля 20 мільярдаў рублёў не хапае мэдычным установам Магілёва для нармальнага функцыянаваньня. Гэты прызналі сёньня дэпутаты гарсавету на пазачарговай сэсіі.

Паводле афіцыйных крыніцаў, дэпутаты пастанавілі перанакіраваць тры мільярды рублёў на патрэбы гарадзкіх лякарняў. Як паведамляецца, гэтыя сродкі атрыманыя ад "звышплянавых даходаў ад павышэньня каэфіцыенту падаткаў на нерухомасьць".

"Да канца году мы дадаткова атрымаем 5 мільярдаў рублёў звыш пляну. Прапануем перанакіраваць сродкі ў памеры трох мільярдаў рублёў на абароненыя артыкулы аховы здароўя: на заробкі, камунальныя паслугі, аплату паслугаў хуткай дапамогі, а таксама на паслугі па мыцьці бялізны для апэрацыйных", — пераказваюць афіцыйныя крыніцы словы кіраўніцы фінансавай управы гарвыканкаму Эльміры Варапаевай.

1 мільярд 700 мільёнаў накіроўваюцца ў гарадзкую камунальную гаспадарку на абнаўленьне перасоўнага саставу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG