Чаму ў малых гарадах і вёсках мала ахвотных займацца бізнэсам?
Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі запатрабаваў разабрацца, зь якой прычыны бізнэс не ідзе ў правінцыю, чаму не выконваецца дзяржаўная праграма разьвіцьця малых і сярэдніх гарадоў.
Беларускія ўлады заявілі пра намер на працягу 5 гадоў ажыцьцявіць паэтапнае рэфармаваньне беларускай энэргасыстэмы. Яно завершыцца стварэньнем рэспубліканскага гуртовага рынку электрычнай энэргіі і прыватызацыяй энэргаабясьпечваючых арганізацый.
Урад зацьвердзіў стратэгію разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі да канца 2020 года. У прыватнасьці, разьлічаная эканамічная эфэктыўнасьць пастаўкі нафты праз парты Ўкраіны, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Беларусь мае намер дывэрсыфікаваць пастаўкі газу за кошт яго здабычы за мяжой. Пра гэта гаворыцца ў Стратэгіі разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі, якая зацьверджана пастановай Савета міністраў.
Ад 5 да 11 мільёнаў тон нафты штогод разьлічваюць сумесна здабываць беларускія і вэнэсуэльскія нафтавікі праз 10 гадоў. Пра гэта заяўлена ва ўрадавай праграме "Стратэгія разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі".
“Беларусь шукае магчымасьці дывэрсыфікаваць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты, а Рыскі порт мог бы прыняць яе частку і забясьпечыць перапампоўку 10 мільёнаў тон паліва”.
Беларускія мытная і праваахоўныя органы заяўляюць пра праблемы, зь якімі яны сутыкнуліся пасьля далучэньня Беларусі да мытнага зьвязу з Расеяй і Казахстанам. У той жа час прадпрымальнікі атрымалі новыя магчымасьці ў сувязі з больш лібэральным мытным заканадаўствам.
У ліпені налічаны сярэдні заробак у пераліку склаў 1,282 мільёны рублёў. У чэрвені сярэдні заробак быў роўны 1,234 мільёна рублёў.
У Беларусі з 20 жніўня тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для прамысловых спажыўцоў павялічаны на 20,9%, паведамілі ў міністэрстве эканомікі рэспублікі.
Сёлета ў Беларусі вырабяць на 2 мільярда цыгарэт болей, чым летась. Новае падвышэньне квотаў зацьверджана Саветам Міністраў.
Прадпрыемства падпісала дамову аб пастаўках пробнай партыі вэнэсуэльскай нафты з кампаніяй "Трансхема", якая ў Літве займаецца прасоўваньнем прадукцыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім", на рынкі Літвы і іншых эўрапейскіх дзяржаў.
Беларусь мае ўсе тэхнічныя магчымасьці для арганізацыі транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты з партоў Балтыі на прадпрыемства "Нафтан" па магістральным трубаправодзе "Дружба".
18 жніўня на паседжаньні Кабінэту міністраў Украіны міністар транспарту Канстанцін Ефіменка заявіў, што Ўкраіна ня мае намеру зьніжаць тарыф на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.
У Беларусі намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у галінах бюджэтнай сфэры ў студзені-чэрвені бягучага года склала 853,3 тысячы рублёў.
Расейскае выданьне “Газета.ру” са спасылкай на міністэрства статыстыкі Беларусі (Белстат) прыводзіць, дадзеныя, якія сьведчаць цяжкія наступствы для Беларусі падвышэньня цаны на расейскую нафту.
Паводле статыстычнага ведамства, у першым паўгодзьдзі Беларусь скараціла імпарт нафты з Расеі да 6,5 мільёна тон. Фактычна гэта аб'ём, які ў адпаведнасьці зь беларуска-расейскімі пагадненьнямі Беларусь атрымлівае бязмытна.
Беларусь заключыла інвэстыцыйную дамову з прыватным прадпрыемствам "МСП-Ойл" аб будаўніцтве беларуска-расейскай кампаніяй "Ферэйн" фармацэўтычнага прадпрыемства ў Менску.
Беларусь можа адмовіцца ад супрацоўніцтва з Расеяй у справе будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пра гэта 13 жніўня паведаміў Аляксандар Лукашэнка.
Ад 15 жніўня ўлады Расеі наклалі часовую забарону на экспарт збожжа і мукі. Аналягічныя захады Масква прапанавала сябрам Мытнага зьвязу — Беларусі і Казахстану, якія, аднак, заклік праігнаравалі.
Па выніках студзеня—чэрвеня 2010 года сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі па мэтадалёгіі плацёжнага балянсу склалася адмоўнае і дасягнула 2 мільярдаў 390,8 мільёнаў даляраў.
Неабходнасьць такога кроку прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін патлумачыў тым, што "нам трэба не дапусьціць росту ўнутраных цэнаў у Расеі, захаваць пагалоўе жывёлы і сфармаваць рэзэрвы будучага году".
Аляксандар Лукашэнка не выключае, што Беларусь адмовіцца ад паслугаў Расеі ў справе будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі.
Савет Міністраў прыняў пастанову, згодна зь якой з 12 жніўня закупныя цэны на малако ў Беларусі ўздымаюцца ў сярэднім на 10%. Як адаб’ецца гэта на малаказаводах, на пакупніках, ці дапаможа самім сельгасвытворцам?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка плянуе атрымаць «максымум прыбытку» ад экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, улічваючы складаную сытуацыю ў шэрагу дзяржаў. Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Менскую вобласьць.
Сабранага ў Беларусі збожжа будзе дастаткова для ўнутраных патрэбаў і экспарту. Пра гэта паведаміў Сяргей Сідорскі ў часе паездкі па Гомельскай вобласьці.
Беларусь плянуе сёлета сабраць каля 7 мільёнаў тон збожжа ў сьвірнавай вазе і каля мільёна тон збожжа кукурузы, заявіў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіл Русы.
На другую палову жніўня заплянавана паездка афіцыйнай дэлегацыі чыноўнікаў і бізнэсмэнаў рэгіёну ў Кітай. У ліпені вобласьць наведвала кітайская дэлегацыя, і падчас гэтага візыту намесьнік старшыні гарвыканкаму кітайскага гораду Шэньян Ван Сянкун перадаў берасьцейцам запрашэньне.
Каб падрыхтаваць школьніка да новага навучальнага году, бацькам давядзецца патраціць ад 100 да 400 даляраў. Пра гэта паведаміла журналістам начальнік упраўленьня арганізацыі рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко.
Расея ў выпадку дэфіцыту будзе закупляць малако ў Беларусі. Пра гэта заявіла расейскі міністар сельскай гаспадаркі Алена Скрынік.
Беларусь у першым паўгодзьдзі гэтага году павялічыла аб'ём паставак нафтапрадуктаў ва Ўкраіну на 35% параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году.
У Беларусі цана на газ для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў з 11 жніўня гэтага года павялічылася з 632 505 да 716 000 рублёў за тысячу кубамэтраў без падатку на дабаўленую вартасьць, або на 13,2%.
Былы генэральны дырэктар ААТ «Гомельшкло» апраўданы Магілёўскім абласным судом у поўным аб’ёме.
Днямі Расея ўвяла забарону на экспарт збожжа за межы РФ. Масква заклікала партнэраў па мытным саюзе таксама ўстрымацца ад зерневага экспарту. Ці выканае Беларусь гэтую просьбу?
Індыя зацікаўлена ўзяць удзел у прыватызацыі "Беларуськалію", паведаміў журналістам у Мінску 10 жніўня індыйскі пасол Рамеш Чандэр.
Як заявіў на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў старшыня канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка, Беларусь зьбіраецца скараціць долю імпартаванага піва на ўнутраным рынку да 5% зь цяперашніх 30%.
Пакуль калгасы змагаюцца з экстрэмальным надвор’ем, фэрмэры зарабляюць на сэзонных патрэбах — вырошчваюць інгрэдыенты для халадніку, які ў сьпёку ці не найлепшы паратунак.
Сёмы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыплыў у Адэсу. На борце танкера знаходзіцца 78 тысяч 313 тон нафты. Разгрузка яшчэ не пачалася. Звычайна яна займае каля трох дзён.
Пасьля пераменаў на тэрмінале Klaipėdos naftа можа ўзьнікнуць небясьпека памяншэньня ці спыненьня паставак нафты заводу Orlen, паведамляе Warsaw Business Journal.
Беларусь павялічыла на 400 мільёнаў даляраў выпуск 5-гадовых эўрабондаў з купонам 8,75% гадавых, разьмешчаны ў ліпені.
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Міхаіл Русы ня бачыць ніякіх праблемаў для краіны ў зьвязку з прынятым у Расеі рашэньнем аб прыпыненьні экспарту збожжа.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, на 1 жніўня склалі 5 мільярдаў 332 мільёны даляраў. Гэта на 193 мільёны меней параўнальна са станам на 1 ліпеня.
Кіраўнік дзяржавы пацьвердзіў сваё патрабаваньне аб падвышэньні заробкаў работнікам адукацыі і аховы здароўя.
Расейскі ўрад сёньня даручыў міністэрству эканамічнага разьвіцьця ўнесьці на разгляд камісіі Мытнага саюзу «тройкі» прапанову аб забароне продажу Беларусьсю і Казахстанам зерня на экспарт ад 15 жніўня да канца бягучага году.
Украінскія экспэрты мяркуюць, што кантракт з Лукашэнкам адносна перапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты ў Адэсе абяцае ўдвая больш прыбытку, чым цяперашняе пагадненьне з Расеяй, піша кіеўскі тыднёвік «Деловая столица».
У літоўскай кампаніі "Klaipedos nafta", якая займаецца пагрузкай нафты, паведамілі, што Клайпеда плянуе восеньню прыняць танкер з Вэнэсуэлы з 80 тысячамі тон нафты, прызначанай для Беларусі.
Афіцыйны Менск мяркуе, што пакет пагадненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй па будаўніцтве беларускай АЭС будзе падпісаны не пазьней за канец верасьня гэтага году.
Дэлегацыя дэпартамэнту харчовых рэсурсаў Масквы правяла ў Менску перамовы пра закуп беларускай бульбы, морквы і цыбулі.
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй. Яна прадставіць між іншым частку дакладу, якая тычыцца Мытнага саюзу.
Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Саўміну прапанаваў прымаць старую бытавую тэхніку айчыннай вытворчасьці ў залік пакупкі новай.
Загрузіць яшчэ