Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ня зьнізіць тарыфы на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь


18 жніўня на паседжаньні Кабінэту міністраў Украіны міністар транспарту Канстанцін Ефіменка заявіў, што Ўкраіна ня мае намеру зьніжаць тарыф на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь, паведамляе УНИАН.

Паводле Ефіменкі, Украіна захавае існуючыя стаўкі, паколькі Менск не забясьпечвае транзыт у абяцаных аб'ёмах паставак сёлета на ўзроўні каля 4 мільёнаў тонаў. "У месяц ідзе па два танкеры па 80 тысяч тон. Пастаўкі пачаліся ад траўня. Такім чынам, яны не выходзяць на 4 мільёны тон сёлета", -- канстатаваў Яфіменка.

Паводле прагнозу Мінтранссувязі Ўкраіны, сёлета Беларусь паставіць транзытам толькі каля 1 мільён тонаў. Існуючы тарыф складае 27 амэрыканскіх цэнтаў за 10 тона-кілямэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG