Украіна гатовая прапанаваць праект пашырэньня газатранспартнай сыстэмы ў якасьці альтэрнатывы будаўніцтву газаправоду “Паўднёвы паток”.
Наваполацкі "Нафтан" пачне атрымліваць вэнэсуэльскую нафту, якая прыбыла ў эстонскі порт Мууга, 29—30 ліпеня.
Беларусь разьмясьціла эўрааблігацыі на 600 мільёнаў даляраў тэрмінам на пяць гадоў. Стаўка купона склала 8,75% гадавых. Агенцтва Standard & Poor's прысвоіла беларускім аблігацыям папярэдні рэйтынг на ўзроўні B+.
Іран заявіў, што санкцыі Эўразьвязу не дапамогуць міжнароднай супольнасьці ўзнавіць перамовы наконт іранскай ядзернай праграмы і ня зьменяць намеру Тэгерану разьвіваць гэтую праграму.
Каля 20 мільярдаў рублёў не хапае мэдычным установам Магілёва для нармальнага функцыянаваньня. Гэты прызналі сёньня дэпутаты гарсавету на пазачарговай сэсіі.
Беларусь разьмясьціла эўрааблігацыі ў аб'ёме 600 мільёнаў даляраў тэрмінам на 5 гадоў. Паводле словаў міністра Харкаўца, прыбытковасьць аблігацый складае 8,75%.
Беларусь і Сырыя маюць намер рэалізаваць трохбаковыя праекты ў сфэры эканомікі з Вэнэсуэлай і Катарам, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам.
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць запатрабаваў спыніць набыцьцё імпартнай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Аляксандар Лукашэнка ўказам № 380 зацьвердзіў новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы. Гэтыя стаўкі будуць дзейнічаць з 1 жніўня па 31 сьнежня 2010 году.
"Трэба спыніць набыцьцё імпартнай тэхнікі. Гэтыя свавольствы зь імпартнай тэхнікай трэба сканчаць", — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі прэзэнтавала Даклад аб усясьветных інвэстыцыях у 2010 годзе. Заяўлена, што ў параўнаньні зь мінулым годам сёлета першае паўгодзьдзе дэманструе паступальнае аднаўленьне ўсясьветнай эканомікі. Як вынік — значны прыток інвэстыцыяў па ўсім сьвеце. Які паказьнік інвэстыцыйнай прывабнасьці мае Беларусь?
Уплывовы польскі тыднёвік "Wprost апублікаваў у апошнім нумары топ-100 самых багатых палякаў.
Днямі беларусам прадставілі новага іміджмэйкера краіны – лорда Пітэра Сэлвіна Гамэра Чадлінгтона, кіраўніка брытанскага піяр-холдынгу "Хантсуорт".
Беларусь у пачатку наступнага пяцігодкі павінна ўвайсьці ў трыццатку краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
Беларусь не зьбіраецца адмаўляцца ад сваіх прынцыпаў прыватызацыі і сацыяльна арыентаванай эканомікі. Пра гэта заявіў Лукашэнка на нарадзе аб пэрспэктывах разьвіцьця ААТ "Гродна Азот".
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі не пагоршыцца. Пра гэта ён заявіў падчас працоўнай паездкі ў Горадню.
Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага інвэстыцыйнага агенцтва Віктар Каваленка. Мяркуецца, што фармат мерапрыемства будзе аналягічны Лёнданскаму інвэстыцыйнаму форуму 2008 году і леташняму Беларускаму інвэстыцыйнаму форуму, які прайшоў у Менску.
У першай палове 2010 году ў сьвеце адбыўся невялікі рост аб'ёму прамых замежных інвэстыцыяў (ПЗІ).
Электрастанцыя магутнасьцю 400 МВт будзе пабудаваная ў Берасьцейскай вобласьці з удзелам італьянскіх інвэстараў.
Беларусь у 2011—2015 гадах мае намер павялічыць аб'ём прамых замежных інвэстыцый да $7 млрд. у год.
Беларусь ніколі ня мела "шкурных інтарэсаў", разьвіваючы Мытны саюз "трох" і ідучы на інтэграцыю, у тым ліку — у саюзе Беларусі і Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з адказным сакратаром камісіі Мытнага саюзу Сяргеем Глазьевым.
Пяты танкер з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі павінен прыбыць у эстонскі порт "Мууга" 23 ліпеня. Пасьля прыбыцьця танкера пачнецца зьліў нафты ў партовыя ёмістасьці прыватнага эстонскага тэрміналу.
У Беларусі распрацавана дзяржаўная праграма разьвіцьця аднаўляльных крыніц энэргіі. Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік старшыні Дзяржкамітэту стандартызацыі Леанід Шэнец.
Швэдзкая фірма Sandvik адмовілася ад удзелу ў будаўніцтве пятай тэхналягічнай лініі прадпрыемства "Граніт" у Мікашэвічах.
Сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў чэрвені склаў 1 мільён 234 тысячы 941 рублёў (амаль 411 даляраў). Гэта на 6,6% больш параўнальна з траўнем гэтага года, калі заробак складаў 1 мільён 158 тысяч 373 рублі.
Эўрапейскія краіны пачалі выцясьняць Беларусь у пастаўках у Расею малочных прадуктаў, у першую чаргу сухіх. Аб гэтым паведаміў журналістам 22 ліпеня выканаўчы дырэктар Малочнага саюзу Расеі Ўладзімір Лабінаў.
Украінскія экспэрты лічаць вельмі пэрспэктыўным для Кіева супрацоўніцтва зь Менскам у галіне транзыту вэнэсуэльскай нафты. На іх думку, разьвіцьцю супрацоўніцтва, у прыватнасьці, выкарыстаньню нафтаправоду Адэса-Броды, замінае нежаданьне новай украінскай улады псаваць адносіны з Масквой.
Вэнэсуэльская нафта для Беларусі працягвае паступаць на Мазырскі НПЗ праз порт Адэсы, паведамілі ў кампаніі ТАА "БНК-Украіна". Чацьвёрты танкер ужо скончыў разгрузку. Паліва грузіцца ў чыгуначныя цыстэрны.
Ад 2011 году ў Беларусі пачне дзейнічаць спрошчанае падатковае заканадаўства. На восеньскай сэсіі Палата прадстаўнікоў мае ўхваліць асаблівую частку Падатковага кодэксу, якім будзе рэгулявацца ўся палітыка дзяржавы ў гэтай галіне.
Стаўкі акцызаў на алькагольную і тытунёвую прадукцыю зь верасьня плянуюць падвысіць на 10% і 20% адпаведна. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня падатковай палітыкі і прыбытку бюджэту Міністэрства фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко.
У Беларусі ад 1 жніўня 2010 году ўсе віды працоўных пэнсіяў павялічваюцца на 12,5%.
Савет Міністраў унёс зьмены і дапаўненьні ў пастанову ад 14 ліпеня 2008 году "Аб зацьвярджэньні пляну прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасьці, на 2008—2010 гады і пераліку ААТ, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці".
У Беларусі выручка ад прыватызацыі ў І паўгодзьдзі склала 1,3 мільярда беларускіх рублёў без уліку "Белтрансгазу".
Беларусь шукае альтэрнатыўных Расіі пастаўшчыкоў нафты і газу, прапісана ў Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі, ухваленай Аляксандрам Лукашэнкам.
Старшыня мясцовай суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў кажа, што такім чынам можна будзе "падстрахаваць" патэнцыйных страйкоўцаў, якія не наважваюцца на пратэст, бо баяцца страціць заробак.
Беларусь прыме рашэньне аб мэтазгоднасьці выпуску эўрааблігацый цягам гэтага тыдня, пасьля атрыманьня меркаваньняў ад усіх інвэстараў і з улікам ацэнкі сытуацыі на фінансавым рынку.
У Беларусі ўнутраныя цэны на газ для прамысловых спажыўцоў плянуюць павысіць на 10% ад 1 ліпеня.
Праект дзяржаўнай праграмы ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, разьлічаны на 2011—2015 гады і на пэрыяд да 2020 году, запатрабуе прыцягненьня фінансавых сродкаў у аб'ёме 6,6 трыльёна рублёў.
За паўгода найбольш падаражэлі бульба, крупы і кандытарскія вырабы. Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2010 года параўнальна са сьнежнем 2009 года вырасьлі на 4,1%.
Танкер "Minerva Zoe" завяршае разгрузку ў адэскім порце 76,5 тыс. тон нафты для Беларусі. Гэта чацьвёрты танкер з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі.
У Беларусі ёсьць усе неабходныя ўмовы, каб ваганьні курсу беларускага рубля да кошыка валют да канца года заставаліся ў калідоры +/- 2-3%. Пра гэта паведаміў старшыня праўленьня Нацбанку Петар Пракаповіч.
Беларускія прадпрымальнікі прапанавалі ўладам абвясьціць разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу адным з найвышэйшых дзяржаўных прыярытэтаў.
Аляксандар Лукашэнка правёў працоўную сустрэчу са старшынёй Менскага аблвыканкаму Барысам Батурам, паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.
Сыноптыкі абяцаюць, што на гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца сьпякотнае надвор'е. Як гэта ўплывае на штодзённае жыцьцё? Ці спраўляецца са сьпёкай беларуская эканоміка?
Пры канцы мінулага тыдня Аляксандар Лукашэнка, наведваючы аграгарадок Холмеч, паабяцаў, што да канца году сярэдні заробак па краіне складзе 500 даляраў. Колькі зараз атрымліваюць настаўнікі, лекары, мэдсёстры.
Беларусь неўзабаве пачне пастаўляць у Грузію хуткасныя цягнікі і ліфты. Пра гэта на сустрэчы ў Батумі дамовіліся кіраўнікі міністэрстваў гандлю абедзьвюх краін.
Раніцай 17 ліпеня ў Адэскі порт прыбыў танкер "Мінэрва Зое" з чарговай партыяй вэнэсуэльскай нафты для Беларусі.
Міністэрства аграрнай палітыкі Ўкраіны ініцыюе вывад цукру з рэжыму свабоднага гандлю з Беларусьсю. Ужо ў жніўні праект рашэньня плянуецца падаць на разгляд у цэнтральныя органы ўлады.
Ад сёньняшняга дня ў Беларусі падвышаныя кошты на шэраг харчовых тавараў. Гарэлка, малако, кефір, сьмятана і тварог, ялавічына падаражэлі на 3%, сьвініна — на 2%. Падаражэлі таксама хлеб і хлебабулачныя вырабы — у сярэднім на паўтара працэнта.
Дакумэнт быў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу 20 траўня 2010 г. Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны закон 7 ліпеня. Прэзыдэнт Казахстану – 15 ліпеня.
Загрузіць яшчэ