Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чакаецца павышэньне ўнутраных цэнаў на газ


У Беларусі ўнутраныя цэны на газ для прамысловых спажыўцоў плянуюць павысіць на 10% ад 1 ліпеня.

Ва ўрадзе абмяркоўваюцца варыянты падвышэньня ўнутраных цэнаў на газ ад 1 ліпеня, і ў бліжэйшыя дні гэтае рашэньне можа быць прынятае, перадае Інтэрфакс.

Для шэрагу энэргаёмістых прадпрыемстваў плянуецца захаваць ільготныя цэны на газ.

Паводле экспэртаў, у Беларусі ад 1 ліпеня непазьбежнае падвышэньне ўнутраных цэнаў на газ з-за таго, што ў трэцім квартале цана імпарту газу вырасла да 193—194 даляраў за тысячу кубамэтраў з 169 у першым квартале і 185 даляраў у другім квартале гэтага году.

У выніку нядаўняй "газавай вайны" з Расеяй Беларусь даплаціла за газ 187 мільёнаў даляраў.

Згодна з дапаўненьнем да кантракту, якое было падпісана 2 ліпеня "Газпромам" і "Белтрансгазам", прадугледжана падвышэньне "Белтрансгазам" унутранай аптовай надбаўкі на газ. Задняй датай, ад 1 студзеня 2010 году, надбаўка складзе 11,09 даляра за тысячу кубамэтраў. Стаўка на транзыт расейскага газу па тэрыторыі Беларусі ад 1 студзеня 2010 году вырасла да 1,88 даляра за тысячу кубамэтраў.

Буйныя беларускія прамысловыя спажыўцы газу занепакоеныя адсутнасьцю новых цэнаў на газ, бо гэта не дазваляе ў поўнай меры плянаваць сваю дзейнасьць.

Ад 1 студзеня 2010 году сярэдняя цана газу для спажыўцоў у Беларусі складае 217 даляраў за тысячу кубамэтраў.

У прэсавай службе Мінэканомікі пакуль не камэнтуюць магчымае падвышэньне ўнутраных цэнаў на газ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG