Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землі ў забруджаных рэгіёнах будуць вяртаць у гаспадарчае выкарыстаньне


Праект дзяржаўнай праграмы ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, разьлічаны на 2011—2015 гады і на пэрыяд да 2020 году, запатрабуе прыцягненьня фінансавых сродкаў у аб'ёме 6,6 трыльёна рублёў.

Пра гэта сказаў міністар надзвычайных сытуацый Беларусі Энвер Барыеў на пасяджэньні прэзыдыюму Савету міністраў Беларусі, прадстаўляючы праект дзяржпраграмы.

"Мы павінны выхоўваць радыелягічную граматнасьць грамадзянаў і фармаваць адэкватнае стаўленьне да забруджаных тэрыторый з боку насельніцтва краіны і сусьветнай супольнасьці", — сказаў Э.Барыеў, перадае Інтэрфакс.

Паводле міністра, у цэлым праграма дазволіць "вярнуць тэрыторыі і насельніцтва да нармальнага жыцьця зь мінімальным абмежаваньнем па радыяцыйным фактары".

Згодна з праграмай прадугледжваецца забясьпечыць далейшы рост вытворчасьці прадукцыі, выкарыстоўваць лясныя рэсурсы на забруджаных тэрыторыях. Таксама плянуецца актывізаваць вяртаньне ў гаспадарчае выкарыстаньне выведзеных з абароту земляў, перадае БелТА.

З найбольш забруджаных населеных пунктаў Гомельскай і Магілёўскай абласьцей пераселена 137,7 тысячы жыхароў. Каля 1,3 мільёна грамадзянаў маюць ільготы і атрымліваюць кампэнсацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG