Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гэтым тыдні вырашыцца лёс эўрааблігацый


Беларусь прыме рашэньне аб мэтазгоднасьці выпуску эўрааблігацый цягам гэтага тыдня, пасьля атрыманьня меркаваньняў ад усіх інвэстараў і з улікам ацэнкі сытуацыі на фінансавым рынку.

Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства эканомікі, паведамляе БелТА.

З 12 па 16 ліпеня беларуская дэлегацыя ў складзе кіраўнікоў Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі і Нацыянальнага банку правяла сустрэчы з інвэстыцыйнымі кампаніямі Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Швайцарыі і Аўстрыі.

Паводле прэзыдэнцкага ўказу ўрад Беларусі атрымаў права ў 2010—2011 гадах выпусьціць аблігацыі на суму да 2 мільярдаў даляраў з тэрмінам абарачэньня ня менш за 5 гадоў і разьмяшчэньнем іх за межамі краіны.

Указ прыняты дзеля прыцягненьня замежных інвэстыцый у эканоміку Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG