Міністэрства замежных спраў Украіны настойвае на немэтазгоднасьці будаўніцтва газаправоду «Паўднёвы паток», які павінен пралегчы па дне Чорнага мора, абмінаючы ўкраінскую тэрыторыю: «Украіна лічыць, што „Паўднёвы паток“ ня ёсьць неабходным. Ён надзвычай затратны і не нясе ніякай дадатковай вартасьці, бо не грунтуецца на дадатковых крыніцах газу», — адзначыў міністар замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка.
Мытны саюз Беларусі, Расеі і Казахстану парушыў спадзяваньні беларускіх аўтаперагоншчыкаў на дадатковы бізнэс. Да 1 ліпеня на тэрыторыю Беларусі было ўвезена амаль 60 тысяч аўтамабіляў...
Намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў сустрэліся ў Менску з дырэктарам офісу Сусьветнага банку ў Беларусі, Украіне і Малдове Мартынам Райзэрам.
Новы ўрад Чэхіі будзе працягваць цяперашні курс у дачыненьнях зь Беларусьсю, а ў высокіх коштах і маленькім выбары чэскага піва ў Менску вінаваты беларускі бок. Пра гэта казаў амбасадар Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас.
Дасьледнікі The World Bank Group сёньня агучылі даклад "Investing Across Borders 2010". Даклад вызначае каля двух тузінаў парамэтраў, паводле якіх ацэньваецца лёгкасьць або цяжкасьць вядзеньня бізнэсу для замежнікаў у 87 краінах.
З 6 ліпеня ў Беларусі дзейнічаюць новыя правілы і тарыфы, прадугледжаныя Мытным кодэксам Мытнага саюзу.
Дасьледнікі з The World Bank Group сёньня агучылі даклад аб тым, наколькі лёгка/цяжка інвэставаць у эканоміку розных краінаў сьвету.
Кіраўнік Беларусі падпісаў шэраг дакумэнтаў, якія рэгулююць функцыянаваньне Мытнага зьвязу.
Ад 6 ліпеня дзейнічаюць новыя правілы ўвозу тавараў асабістага карыстаньня ў Беларусь. Цяпер бяз мыта можна будзе правезьці маёмасьць вагой ня больш за 50 кг і коштам 1500 эўра.
У Беларусі стаўкі ўвознага мыта на мікрааўтобусы для фізычных асобаў узрастуць у 2-3 разы пасьля пачатку дзеяньня Мытнага кодэксу Мытнага саюзу.
Пра гэта заявіў сёньня ўвечары на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргей Барысюк.
Ад аўторка Мытны кодэкс Мытнага саюзу набыў сілу на тэрыторыі Беларусі, Казахстану і Расеі. Адпаведнае рашэньне замацавана ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Мытнага саюзу 5 ліпеня ў Астане.
Кіраўніцтва Пружанскага раёну спадзяецца на 150 мільярдаў рублёў кітайскіх інвэстыцый — інвэстыцыйныя прапановы на такую суму сёньня былі прадстаўленыя кітайскай дэлегацыі, якая знаходзіцца зь візытам на Берасьцейшчыне.
Паводле прэм’ера, першыя партыі кітайскага абсталяваньня для цэмэнтных заводаў, закупленыя з выкарыстаньне кітайскай крэдытнай лініі, дрэнныя – абсталяваньне нефарбаванае, нячышчанае і наогул няякаснае.
Дамова аб мытным саюзе з Казахстанам і Беларусьсю і акцэнт на стварэньне адзінай эканамічнай прасторы з гэтымі краінамі абазначае зьмену эканамічнага курсу Расеі на былой савецкай тэрыторыі, піша сёньня амэрыканскі штодзёньнік The New York Times.
У Беларусі плянуецца адмяніць ўзгадненьне інвэстыцыйных і прадпрымальніцкіх ініцыятыў з дзяржаўнымі органмі. Такую меру прадугледжвае праект дырэктывы прэзыдэнта Беларусі па далейшай лібэралізацыі эканомікі, тэкст якой трапіў да агенцтва "Интерфакс-Запад".
Ад 6 ліпеня істотна мяняецца сытуацыя на беларуска-расейскай мяжы. Беларусь далучаецца да адзінай мытнай прасторы з Казахстанам і Расеяй.
Ад 6 ліпеня Беларусь далучаецца да адзінай мытнай прасторы Казахстану і Расеі. На тэрыторыі Беларусі пачынае дзейнічаць Мытны кодэкс Мытнага саюзу трох. Рашэньне камэнтуюць беларускія палітыкі.
Беларускія вытворцы даводзяць, што ў аснове забароны на пастаўкі малочных прадуктаў чатырох прадпрыемстваў у Расею ляжыць палітыка.
Падпісаньне дакумэнтаў аб уступленьні ў сілу Мытнага кодэксу Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану камэнтуе Талганай Умбеталіева, палітоляг з Алматы, дырэктарка Цэнтральнаазіяцкага фонду разьвіцьця дэмакратыі.
Ад 1 ліпеня ён дзейнічае паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Казахстанам, ад 6 ліпеня да Мытнага зьвязу далучаецца Беларусь. Што дасьць беларускай эканоміцы ўдзел у Мытным зьвязе?
Паводле газэты "Ведомости", Расея вырашыла падстрахавацца на выпадак, калі б Беларусь не выконвала дамоўленасьцяў па Мытным саюзе з Расеяй і Казахстанам.
Прэсавая служба кіраўніка Беларусі распаўсюдзіла паведамленьне, у якім тлумачыць выгоды ад Мытнага зьвязу. Некаторыя цытаты:
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі пачало афіцыйную працэдуру дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы справаздачы “Аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС” (АУНА) і разьлічвае завяршыць яе да 15 ліпеня.
Кіраўнік лібійскай Нацыянальнай нафтавай карпарацыі Шокры Ганэм правёў перамовы зь беларускім амбасадарам у Лібіі Анатолем Сьцепусем, падчас якіх абмяркоўвалася магчымасьць пастаўкі ў Беларусь сырой нафты.
Пра гэта ў Астане заявіў прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Таксама і першы намесьнік старшыні ўраду Расеі Ігар Шувалаў патлумачыў журналістам, што адзіная перамоўная група, створаная ў 2009 годзе, працягвае перамовы з ЗША і ЭЗ.
Мыта на нафту будуць зьнятыя для Беларусі пасьля таго, як краіна падпіша і ратыфікую ўвесь пакета дакумэнтаў пра стварэньне Адзінай эканамічнай прасторы.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў пра тое, што на саміце ЭўрАзЭС бакі падпісалі заяву пра ўступленьне ў сілу Мытнага кодэксу Мытнага зьвязу Расеі, Беларусі і Казахстану.
Падчас пасяджэньня прэзыдыюму савету па рэалізацыі нацыянальных праектаў прэм’эр-міністра Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што краіна захавае меры на абмежаваньне імпарту сухога малака і прадукцыі сельскагаспадарчага машынабудаваньня.
Фармат удзелу Беларусі ў Мытным саюзе "тройкі" вырашыцца, праўдападобна, 5 ліпеня ў Астане. Афіцыйны Менск зьвязвае свой паўнавартасны ўдзел у гэтай структуры з адмовай Масквы ад мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь.
Беларуская чыгунка ўсталявала фіксаваную тарыфную плату на перавозку нафты з порту Адэса да Мозырскага нафтаперапрацоўчага заводу ў памеры $3,02 за тону.
Раней Беларусь запатрабавала, каб для разгляду яе пазову адносна мыта на расейскую нафту быў скліканы пленум Эканамічнага суду СНД.
Віцэ-прэм'ер Беларусі Віктар Бура пасьля сустрэчы ў Вільні з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам паведаміў, што бакі абмяркоўвалі магчымасьць паставак звадкаванага газу ў Беларусь празь літоўскія парты.
"Белтрансгаз" і "Газпром" падпісалі дадатковае пагадненьне да кантракту па транзыту газа. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар "Белтрансгаз" Уладзімер Маёраў.
Працу ў рамках Мытнага саюзу неабходна пачынаць ў трохбаковым фармаце пры актыўным удзеле беларускага боку, заявіў прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін.
Кропка ў газавай вайне пакуль не пастаўленая. Нягледзячы на заявы афіцыйнага Менску, «Белтрансгаз» і «Газпром» пакуль не падпісалі дадатковае пагадненьне да кантракту аб транзыце расейскага газу празь Беларусь, з павышаным тарыфам.
Ад сёньняшняга дня пачынае дзейнічаць Мытны кодэкс Мытнага саюзу «тройкі». Аднак фармат удзелу Беларусі ў гэтай структуры пакуль не акрэсьлены — у адрозьненьне ад прэзыдэнтаў Казахстану і Расеі, Аляксандар Лукашэнка не падпісаў дакумэнтаў Мытнага кодэксу. Галоўная перашкода — нежаданьне Масквы адмовіцца ад мыта на нафтапрадукты для Беларусі.
Тарыф на паслугі па транзыце нафтапрадуктаў па магістральных нафтаправодах Беларусі з 1 ліпеня бягучага году падвышаны на 12,7% і складае $ 1,60 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласьць 100 км.
Пытаньні і адказы
Беларусь пагасіла дзяржаўны крэдыт, які быў узяты ў Азэрбайджану на 12 дзён для разьлікаў з "Газпромам".
На беларускіх грамадзян і тавары зь Беларусі ўмовы Мытнага кодэксу Мытнага саюзу пакуль не распаўсюджваюцца. Пра гэта паведамілі на гарачай лініі ў пытаньнях Мытнага саюзу, спэцыяльна створанай у Фэдэральнай мытнай службе (ФМС) Расеі.
Дзярждоўг Беларусі на 1 чэрвеня склаў 33 трыльёны 385 мільярдаў рублёў, што ў эквіваленце нацвалюты на 9,6% больш параўнальна з 1 студзеня 2010 года.
Ад 1 ліпеня павінен пачаць дзейнічаць Мытны кодэкс Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі. Аднак у адрозьненьне ад Казахстану і Расеі А.Лукашэнка не падпісаў дакумэнты па Мытным кодэксе і таму фармат удзелу Беларусі ў Мытным саюзе пакуль не акрэсьлены.
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі («Рассельтэхнагляд») заявіла, што будзе праводзіць маніторынг радыелягічных паказчыкаў бясьпекі мясной прадукцыі зь Беларусі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёньня завяршылі сваю чацьвертую сэсію. Яны не прызначылі даты правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў, не ратыфікавалі Мытны кодэкс Мытнага саюзу «Тройкі», але зьвярнуліся да кіраўніка дзяржавы з прапановай правесьці 7 верасьня пазачарговую сэсію.
Дэлегацыя Эўракамісіі на чале з дырэктарам дэпартамэнту мераў гандлёвай абароны Генэральнага дырэктарату па зьнешнім гандлі Штэфанам Дэпіпэрам прыбыла зь візытам у Менск.
Праект паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь — рэнтабэльны, але яе кошт застаецца камэрцыйнай таямніцай.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі зварот да кіраўніка Беларусі з прапановай аб скліканьні пятай, пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў 7 верасьня.
Вэнэсуэла абмяркоўвае магчымасьць свайго ўдзелу ў прыватызацыі Менскага аўтамабільнага завода і БелАЗа.
Афіцыйны Менск разьлічвае 1 ліпеня падпісаць дадатковае пагадненьне з "Газпромам" па транзытнай стаўцы.
Загрузіць яшчэ