Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў: "Мы атрымліваем рынак на 170 мільёнаў жыхароў"


Ад 6 ліпеня істотна мяняецца сытуацыя на беларуска-расейскай мяжы. Беларусь далучаецца да адзінай мытнай прасторы з Казахстанам і Расеяй.

Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

Калі дагэтуль на гэтай мяжы расейскі бок ажыцьцяўляў мытныя афармленьне і кантроль адносна тавараў з трэціх краінаў па болей чым 11 тысячах 700 пазыцыях, то ад сёньняшняга дня будуць кантралявацца толькі некалькі дзясяткаў пазыцый тавараў, па якіх прадугледжаныя выняткі з рэжыму функцыянаваньня адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу, перадае БелТА.

"Любы тавар, завезены на тэрыторыю Мытнага саюзу і ўведзены ў свабодны зварот, можа свабодна перасякаць любыя межы краінаў саюзу без кантролю і мытнага афармленьня. То бок Беларусь можа арганізаваць зборачныя вытворчасьці і свабодна гандляваць гэтай прадукцыяй на тэрыторыі ўсяго Мытнага саюзу", – патлумачыў Андрэй Кабякоў.

Таксама набывае моц пагадненьне, якое тычыццца ўсталяваньня адзіных правілаў у галіне тэхнічнанга рэгуляваньня, санітарнага, вэтэрынарнага, фітасанітарнага кантролю.

"Усе тыя пагадненьні, якія мы падпісалі і ратыфікавалі, яны таксама ўступаюць у дзеяньне 6 ліпеня 2010", – адзначыў віцэ-прэм'ер.

Таму ўсе сэртыфікаты і пратаколы дасьледаваньняў на адпаведнасьць тэхнічным патрабаваньням прадукцыі, атрыманыя беларускімі суб'ектамі гаспадараньня непасрэдна ў беларускіх дасьледчых лябараторыях, сапраўдныя на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюзу.

Паводле А.Кабякова, "зроблены вельмі сур'ёзны крок наперад адносна таго, што тавары стануць свабодна рухацца на тэрыторыі Мытнага саюзу. А гэта створыць умовы для дадатковага залучэньня інвэстыцый у краіну. Мы атрымліваем рынак на 170 мільёнаў жыхароў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG