Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правоз вэнэсуэльскай нафты будзе каштаваць 3 даляры за тону


Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс
Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс
Беларуская чыгунка ўсталявала фіксаваную тарыфную плату на перавозку нафты з порту Адэса да Мозырскага нафтаперапрацоўчага заводу ў памеры $3,02 за тону.

Гэтая стаўка будзе дзейнічаць ад 1 ліпеня да канца году, паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве транспарту і камунікацыяў Беларусі.

У беларускай чыгунцы удакладнілі, што тарыфная стаўка распаўсюджваецца толькі на тэрыторыю Беларусі, бо ад Адэсы да беларуска-ўкраінскай мяжы дзейнічае ўкраінскі тарыф. Беларуская тарыфная стаўка значна ніжэй за ўкраінскую, патлумачылі ў БЧ.

Пагадненьне пра пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана ў сакавіку бягучага года. Паводле дамоўленасьцяў Аляксандра Лукашэнкі і Ўга Чавэса, агульны аб'ём яе пастаўкі павінен скласьці за 12 месяцаў каля 4 мільёнаў тон. Першая партыя нафты з Вэнэсуэлы (80 тысячаў тонаў) была дастаўлена ў марскі порт Адэсы ў канцы красавіка. Адтуль нафту перавезьлі ў чыгуначныя цыстэрны на Мазырскі НПЗ.

Кошт вэнэсуэльскай нафты для Беларусі – "камэрцыйная тайна, якая калі-небудзь стане відавочнай". Пра гэта заявіў амбасадар Вэнэсуэлы Амерыка Дыяс Нуньес на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 30 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG