Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вядзе перамовы з Лібіяй наконт паставак нафты


Кіраўнік лібійскай Нацыянальнай нафтавай карпарацыі (National Oil Corporation, NOC) Шокры Ганэм правёў перамовы зь беларускім амбасадарам у Лібіі Анатолем Сьцепусем, падчас якіх абмяркоўвалася магчымасьць пастаўкі ў Беларусь сырой нафты.

NOC даручыў маркетынгавым службам кампаніі "абмеркаваць актуальныя патрэбы беларускага боку ў нафце, зыходзячы з магчымасьцяў паставак і усясьветных цэнаў", перадае Інтэрфакс.

Беларусь ад красавіка 2010 г. імпартуе нафту з Вэнэсуэлы. Пры канцы гэтага года чакаецца пачатак паставак нафты зь Ірану.

Лібія таксама зьяўляецца адным з найбуйнейшых сусьветных вытворцаў звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Беларусь разглядае магчымасьць будаўніцтва ЗПГ-тэрмінала ў порце Кляйпэды (Літва).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG