Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмяніліся правілы ўвозу тавараў асабістага карыстаньня


Ад 6 ліпеня дзейнічаюць новыя правілы ўвозу тавараў асабістага карыстаньня ў Беларусь. Цяпер бяз мыта можна будзе правезьці маёмасьць вагой, ня большай за 50 кг, і коштам 1500 эўра.

Выключэньнем зьяўляецца бытавая тэхніка, вага якой не перавышае 35 кг, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс». Для такіх тавараў існуюць асобныя стаўкі мыта.

Зьмянілася й норма алькагольных напояў для асабістага ўжываньня. Яна павялічылася да 3 літраў, у тым ліку піва. Раней норма складала 2 літры на аднаго чалавека, і гэта тычылася толькі моцных напояў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG