Ад 1 верасьня экспартнае мыта на сырую нафту складзе 273,5 даляра ЗША за тону.
Экспарт з краінамі «далёкага замежжа» зьнізіўся, імпарт павялічыўся на 22 працэнты.
У Беларусі на сёньня 756 тысяч асабістых дапаможных гаспадарак. Гэта на 175 тысяч менш, чым 10 гадоў таму. Пры гэтым прыватнікі вырошчваюць трэцюю частку ўсёй сельгаспрадукцыі. А найбольш працаёмкіх культур — бульбы, гародніны, пладоў і ягад — да 90 працэнтаў.
Зь 1 верасьня ў Беларусі на 10% падвышаюцца акцызы на гарэлку, вырастуць закупачныя цэны на мяса. Сьледам падаражэе малако. Ужо даволі істотна павялічыліся цэны на грэчку. Чаму ўрад перад прэзыдэнцкімі выбарамі ідзе на такія непапулярныя захады?
Праз 16 гадоў пасьля прыходу да ўлады Аляксандар Лукашэнка выявіў інтарэс да вясковага прыватніка Сёньня ён наведаў гаспадарку вядомага ў Беларусі жыткавіцкага фэрмэра Міхаіла Шруба, якая паўтары дзесятка гадоў паказвае ўзор эфэктыўнасьці на тле традыцыйнай неразваротлівасьці ў дзяржаўным аграсэктары.
Рашэньне пра будаўніцтва ў Лідзе завода гарачага ацынкоўваньня мэталяканструкцый прынятае. Згодна з праектам, будаўніцтва прадпрыемства пачнецца ў верасьні 2010 году, увод заводу ў эксплюатацыю плянуецца ў чацьвёртым квартале 2011 году.
Старшыня праўленьня Liepajas papirs Яніс Вілніціс: «Суседнюю рэспубліку часьцяком называюць паліцэйскай дзяржавай, але гэта стабільная дзяржава зь яснымі правіламі гульні, а галоўнае — вытворчыя выдаткі ніжэйшыя».
Урад Беларусі прапаноўвае прэзыдэнту павялічыць дэфіцыт бюджэту ў гэтым годзе амаль у 2 разы -- на 2,5 трлн. рублёў (830 млн. даляраў), давёўшы яго да 5,2 трлн. Рублёў (1.7 млрд. даляраў), або 3% Валавога ўнутранага прадукту (ВУП).
Ахалоджваньне адносінаў паміж Крамлём і Аляксандрам Лукашэнкам пайшло на карысьць Беларусі — пра гэта гаворыцца ў артыкуле, надрукаваным украінскім выданьнем “Кореспондент”, што выдаецца холдынгам амэрыканскага грамадзяніна Джэда Сандэна.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларуськалій" пераўтворана ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства.
"Расея не дазволіць, каб вы ўвесь час скідвалі на наш рынак хлам і ператваралі Расею ў памыйніцу сваёй адпрацаванай тэхнікі", — заявіў прэм'ер-міністар Расеі.
Лукашэнкан загадаў разабрацца з сытуацыяй, якая склалася ў гандлёвым дысбалянсе з Расеяй: у той час, як на 1 ліпеня пратэрмінаваная запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў расейскаму боку перавысіла 248 мільярдаў рублёў, суб'екты гаспадараньня Расеі вінныя Беларусі амаль 600 мільярдаў рублёў.
Паніка на харчовых рынках Расеі ды Ўкраіны зьяўляецца вынікам састарэлага падыходу да сельскай гаспадаркі ў гэтых краінах, лічыць экспэрт у сусьветных харчовых пытаньнях прафэсар Даглас Саўтгейт.
Ад 27 жніўня падвысілі адпускныя цэны на этылавы харчовы сьпірт і розьнічныя кошты на гарэлку на 5%.
Польская кампанія "Кульчык Хольдынг" разам зь беларускім прадпрыемствам "Гроднаэнэрга" пабудуюць у Зэльве да 2014 году вугальную электрастанцыю.
Аляксандар Лукашэнка заслухаў даклад ураду і Нацыянальнага банку пра стан беларускай эканомікі за першае паўгодзьдзе 2010.
Танкер з пробнай партыяй вэнэсуэльскай нафты для Беларусі павінен прышвартавацца ў порце Клайпэды 29 жніўня.
"З расейскага боку адбылося ўзмацненьне кантролю на межах зь Беларусьсю і Казахстанам", — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. <b>НЕЎЗАБАВЕ РЭПАРТАЖ З МЯЖЫ</b>
Магілёўскі эканаміст Пётар Мігурскі прапануе беларускім уладам для вырашэньня праблемы гэтак званых “хрушчовак” выкарыстаць магчымасьці праграмы “Ўсходняе партнэрства” Эўраўзьвязу.
Урад падлічыў: каб выжыць даросламу чалавеку ў Беларусі, трэба мець прыбытак ня меншы чым 225 тысяч 200 рублёў у месяц. Цяпер 446 тысяч чалавек эканамічна актыўнага насельніцтва не маюць нават мінімальнага заробку.
Гэта вынікае з параўнальнай табліцы, апублікаванай расейскім Міністэрствам статыстыкі на падставе дадзеных аналягічных агенцтваў шэрагу краінаў і Эўразьвязу.
Ад 1-га верасьня падвышаюцца стаўкі акцызаў на алькагольную прадукцыю. Такое рашэньне прынятае паводле ўказу прэзыдэнта № 439.
У Беларусі пабудуюць новы цукровы завод. Такое рашэньне прынятае паводле пастановы Савета міністраў. Новае прадпрыемства будзе акцыянэрным таварыствам са статутным фондам 2 млрд. рублёў.
Чаму ў малых гарадах і вёсках мала ахвотных займацца бізнэсам?
Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі запатрабаваў разабрацца, зь якой прычыны бізнэс не ідзе ў правінцыю, чаму не выконваецца дзяржаўная праграма разьвіцьця малых і сярэдніх гарадоў.
Беларускія ўлады заявілі пра намер на працягу 5 гадоў ажыцьцявіць паэтапнае рэфармаваньне беларускай энэргасыстэмы. Яно завершыцца стварэньнем рэспубліканскага гуртовага рынку электрычнай энэргіі і прыватызацыяй энэргаабясьпечваючых арганізацый.
Урад зацьвердзіў стратэгію разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі да канца 2020 года. У прыватнасьці, разьлічаная эканамічная эфэктыўнасьць пастаўкі нафты праз парты Ўкраіны, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Беларусь мае намер дывэрсыфікаваць пастаўкі газу за кошт яго здабычы за мяжой. Пра гэта гаворыцца ў Стратэгіі разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі, якая зацьверджана пастановай Савета міністраў.
Ад 5 да 11 мільёнаў тон нафты штогод разьлічваюць сумесна здабываць беларускія і вэнэсуэльскія нафтавікі праз 10 гадоў. Пра гэта заяўлена ва ўрадавай праграме "Стратэгія разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі".
“Беларусь шукае магчымасьці дывэрсыфікаваць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты, а Рыскі порт мог бы прыняць яе частку і забясьпечыць перапампоўку 10 мільёнаў тон паліва”.
Беларускія мытная і праваахоўныя органы заяўляюць пра праблемы, зь якімі яны сутыкнуліся пасьля далучэньня Беларусі да мытнага зьвязу з Расеяй і Казахстанам. У той жа час прадпрымальнікі атрымалі новыя магчымасьці ў сувязі з больш лібэральным мытным заканадаўствам.
У ліпені налічаны сярэдні заробак у пераліку склаў 1,282 мільёны рублёў. У чэрвені сярэдні заробак быў роўны 1,234 мільёна рублёў.
У Беларусі з 20 жніўня тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для прамысловых спажыўцоў павялічаны на 20,9%, паведамілі ў міністэрстве эканомікі рэспублікі.
Сёлета ў Беларусі вырабяць на 2 мільярда цыгарэт болей, чым летась. Новае падвышэньне квотаў зацьверджана Саветам Міністраў.
Прадпрыемства падпісала дамову аб пастаўках пробнай партыі вэнэсуэльскай нафты з кампаніяй "Трансхема", якая ў Літве займаецца прасоўваньнем прадукцыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім", на рынкі Літвы і іншых эўрапейскіх дзяржаў.
Беларусь мае ўсе тэхнічныя магчымасьці для арганізацыі транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты з партоў Балтыі на прадпрыемства "Нафтан" па магістральным трубаправодзе "Дружба".
18 жніўня на паседжаньні Кабінэту міністраў Украіны міністар транспарту Канстанцін Ефіменка заявіў, што Ўкраіна ня мае намеру зьніжаць тарыф на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.
У Беларусі намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у галінах бюджэтнай сфэры ў студзені-чэрвені бягучага года склала 853,3 тысячы рублёў.
Расейскае выданьне “Газета.ру” са спасылкай на міністэрства статыстыкі Беларусі (Белстат) прыводзіць, дадзеныя, якія сьведчаць цяжкія наступствы для Беларусі падвышэньня цаны на расейскую нафту.
Паводле статыстычнага ведамства, у першым паўгодзьдзі Беларусь скараціла імпарт нафты з Расеі да 6,5 мільёна тон. Фактычна гэта аб'ём, які ў адпаведнасьці зь беларуска-расейскімі пагадненьнямі Беларусь атрымлівае бязмытна.
Беларусь заключыла інвэстыцыйную дамову з прыватным прадпрыемствам "МСП-Ойл" аб будаўніцтве беларуска-расейскай кампаніяй "Ферэйн" фармацэўтычнага прадпрыемства ў Менску.
Беларусь можа адмовіцца ад супрацоўніцтва з Расеяй у справе будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пра гэта 13 жніўня паведаміў Аляксандар Лукашэнка.
Ад 15 жніўня ўлады Расеі наклалі часовую забарону на экспарт збожжа і мукі. Аналягічныя захады Масква прапанавала сябрам Мытнага зьвязу — Беларусі і Казахстану, якія, аднак, заклік праігнаравалі.
Па выніках студзеня—чэрвеня 2010 года сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі па мэтадалёгіі плацёжнага балянсу склалася адмоўнае і дасягнула 2 мільярдаў 390,8 мільёнаў даляраў.
Неабходнасьць такога кроку прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін патлумачыў тым, што "нам трэба не дапусьціць росту ўнутраных цэнаў у Расеі, захаваць пагалоўе жывёлы і сфармаваць рэзэрвы будучага году".
Аляксандар Лукашэнка не выключае, што Беларусь адмовіцца ад паслугаў Расеі ў справе будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі.
Савет Міністраў прыняў пастанову, згодна зь якой з 12 жніўня закупныя цэны на малако ў Беларусі ўздымаюцца ў сярэднім на 10%. Як адаб’ецца гэта на малаказаводах, на пакупніках, ці дапаможа самім сельгасвытворцам?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка плянуе атрымаць «максымум прыбытку» ад экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, улічваючы складаную сытуацыю ў шэрагу дзяржаў. Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Менскую вобласьць.
Сабранага ў Беларусі збожжа будзе дастаткова для ўнутраных патрэбаў і экспарту. Пра гэта паведаміў Сяргей Сідорскі ў часе паездкі па Гомельскай вобласьці.
Беларусь плянуе сёлета сабраць каля 7 мільёнаў тон збожжа ў сьвірнавай вазе і каля мільёна тон збожжа кукурузы, заявіў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіл Русы.
Загрузіць яшчэ