Як перадае агенцтва БелТА, дыплямат нагадаў, што Індыя — адзін з найбуйнейшых імпартэраў беларускіх калійных угнаеньняў, і яна зацікаўленая ў "разьвіцьці ды ўмацаваньні" супрацоўніцтва з Беларусьсю ў гэтай сфэры.
Чандэр паведаміў, што віцэ-прэм`ер Уладзімер Сямашка запрошаны ўзяць удзел у энэргетычным форуме, які пройдзе ў Індыі ў кастрычніку 2010 году. Калі ён прыме прапанову, гэта дасьць індыйскаму боку магчымасьць абмеркаваць пытаньні, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць, у тым ліку магчымасьць удзелу ў прыватызацыі "Беларуськалію", адзначыў пасол.
Паводле слоў Рамеша Чандэра, гэтая тэма таксама будзе абмяркоўвацца на пасяджэньні сумеснай камісіі па развіцьці эканамічнага супрацоўніцтва ў лістападзе 2010 году.