Каб падрыхтаваць школьніка да новага навучальнага году, бацькам давядзецца патраціць ад 100 да 400 даляраў. Пра гэта паведаміла журналістам начальнік упраўленьня арганізацыі рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко.
Расея ў выпадку дэфіцыту будзе закупляць малако ў Беларусі. Пра гэта заявіла расейскі міністар сельскай гаспадаркі Алена Скрынік.
Беларусь у першым паўгодзьдзі гэтага году павялічыла аб'ём паставак нафтапрадуктаў ва Ўкраіну на 35% параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году.
У Беларусі цана на газ для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў з 11 жніўня гэтага года павялічылася з 632 505 да 716 000 рублёў за тысячу кубамэтраў без падатку на дабаўленую вартасьць, або на 13,2%.
Былы генэральны дырэктар ААТ «Гомельшкло» апраўданы Магілёўскім абласным судом у поўным аб’ёме.
Днямі Расея ўвяла забарону на экспарт збожжа за межы РФ. Масква заклікала партнэраў па мытным саюзе таксама ўстрымацца ад зерневага экспарту. Ці выканае Беларусь гэтую просьбу?
Індыя зацікаўлена ўзяць удзел у прыватызацыі "Беларуськалію", паведаміў журналістам у Мінску 10 жніўня індыйскі пасол Рамеш Чандэр.
Як заявіў на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў старшыня канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка, Беларусь зьбіраецца скараціць долю імпартаванага піва на ўнутраным рынку да 5% зь цяперашніх 30%.
Пакуль калгасы змагаюцца з экстрэмальным надвор’ем, фэрмэры зарабляюць на сэзонных патрэбах — вырошчваюць інгрэдыенты для халадніку, які ў сьпёку ці не найлепшы паратунак.
Сёмы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыплыў у Адэсу. На борце танкера знаходзіцца 78 тысяч 313 тон нафты. Разгрузка яшчэ не пачалася. Звычайна яна займае каля трох дзён.
Пасьля пераменаў на тэрмінале Klaipėdos naftа можа ўзьнікнуць небясьпека памяншэньня ці спыненьня паставак нафты заводу Orlen, паведамляе Warsaw Business Journal.
Беларусь павялічыла на 400 мільёнаў даляраў выпуск 5-гадовых эўрабондаў з купонам 8,75% гадавых, разьмешчаны ў ліпені.
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Міхаіл Русы ня бачыць ніякіх праблемаў для краіны ў зьвязку з прынятым у Расеі рашэньнем аб прыпыненьні экспарту збожжа.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, на 1 жніўня склалі 5 мільярдаў 332 мільёны даляраў. Гэта на 193 мільёны меней параўнальна са станам на 1 ліпеня.
Кіраўнік дзяржавы пацьвердзіў сваё патрабаваньне аб падвышэньні заробкаў работнікам адукацыі і аховы здароўя.
Расейскі ўрад сёньня даручыў міністэрству эканамічнага разьвіцьця ўнесьці на разгляд камісіі Мытнага саюзу «тройкі» прапанову аб забароне продажу Беларусьсю і Казахстанам зерня на экспарт ад 15 жніўня да канца бягучага году.
Украінскія экспэрты мяркуюць, што кантракт з Лукашэнкам адносна перапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты ў Адэсе абяцае ўдвая больш прыбытку, чым цяперашняе пагадненьне з Расеяй, піша кіеўскі тыднёвік «Деловая столица».
У літоўскай кампаніі "Klaipedos nafta", якая займаецца пагрузкай нафты, паведамілі, што Клайпеда плянуе восеньню прыняць танкер з Вэнэсуэлы з 80 тысячамі тон нафты, прызначанай для Беларусі.
Афіцыйны Менск мяркуе, што пакет пагадненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй па будаўніцтве беларускай АЭС будзе падпісаны не пазьней за канец верасьня гэтага году.
Дэлегацыя дэпартамэнту харчовых рэсурсаў Масквы правяла ў Менску перамовы пра закуп беларускай бульбы, морквы і цыбулі.
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй. Яна прадставіць між іншым частку дакладу, якая тычыцца Мытнага саюзу.
Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Саўміну прапанаваў прымаць старую бытавую тэхніку айчыннай вытворчасьці ў залік пакупкі новай.
“Россельхознадзор” ад 3 жніўня 2010 адмяніў раней уведзеныя абмежаваньні на пастаўку ў Расею малочнай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў.
Літва мае намер пабудаваць газаправод Amber прапускной здольнасьцю 5 мільярдаў кубамэтраў газу ў год. Ён пройдзе зь Літвы ў Польшчу і спалучыць краіны Балтыі з газатранспартнай сыстэмай Эўразьвязу ў абыход Расеі.
Станам на 3 жніўня зерневыя культуры сабраныя на 67 працэнтах палеткаў. Намалочана 5 мільёнаў тон. Ураджайнасьць на гэты момант складае каля 30 цэнтнэраў зь гектара, што амаль на 9 адсоткаў меней, чым летась.
Беларусь гатова адмовіцца ад закупак імпартнай сельгастэхнікі, заявіў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Паўлоўскі ў аўторак на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Беларуская энэргасыстэма ва ўмовах анамальнай сьпякоты дае рады. Але і сутыкаецца зь некаторымі праблемамі. Сярод іх – буйны рост расьліннасьці і выбухі трансфарматараў.
Расея зьвярнулася да партнэраў па Мытным саюзе — Беларусі і Казахстану — з просьбай зрабіць захады, каб не дапускаць на расейскую тэрыторыю віна з Малдовы і Грузіі, а таксама грузінскай мінэральнай вады.
Лукашэнка заявіў, што хоць цяпер можа зрабіць заробак у 1,5—2 тысячы даляраў, але тады за ўсё давядзецца плаціць рэальную цану. Ён зрабіў выснову: большасьць беларускага насельніцтва ня хоча рынкавых коштаў.
Танкер прышвартаваўся ўвечары 31 ліпеня, на яго борце — больш як 77 тысячаў 560 тон нафты. Разгрузка судна зойме прыкладна двое сутак. Затым сыравіна будзе дастаўленая па чыгунцы на Мазырскі НПЗ.
У саставе, які прыбыў транзытам праз эстонскі порт Мууга, 65 вагонаў. Усяго на "Нафтане" чакаюць 22-23 саставы, якія перавязуць 80 тыс.т нафты з Вэнэсуэлы.
Па даручэньні Савету міністраў узброеныя сілы Беларусі дапамогуць сельскагаспадарчым арганізацыям ва ўборцы ўраджаю.
У якім становішчы апынаюцца людзі, што страцілі працу з прычыны банкруцтва прадпрыемства?
Расея агучыла шэраг умоваў, выкананьне якіх павінна папярэднічаць будаўніцтву першай беларускай АЭС. Масква заявіла, што прэтэндуе на 50% прыбытку ад рэалізацыі вырабленай электраэнэргіі.
У жніўні Беларусь плянуе вывесьці на расейскі рынак свае фінансавыя паперы. А да канца сёлетняга году мае намер асвоіць і азіяцкі рынак. Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч. Гэтыя спробы сьледам за разьмяшчэньнем эўрабондаў галоўны банкір назваў новымі формамі фінансавага запазычваньня.
Расея адмаўляецца ад падпісаньня пакету пагадненьняў аб пабудове АЭС, пакуль ня будзе створана сумеснае прадпрыемства для збыту электраэнэргіі.
Расейскае міністэрства фінансаў выступіла з праграмай маштабнай прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці, паводле памераў супастаўнай з той, якая была ў Расеі ў 1990-х гадох. Што прычынілася да новай эканамічнай палітыкі Расеі і якімі могуць быць наступствы гэтай палітыкі для Беларусі?
Расейскі бок настойвае на стварэньні сумеснага прадпрыемства для збыту электраэнэргіі.
На Бабруйскім заводзе тармазной апаратуры й мэханізмаў звальняюць два дзясяткі работнікаў інструмэнтальнага цэху. Адміністрацыя прадпрыемства зьмяніла працоўныя расцэнкі.
У Беларусь прыбываюць першыя групы кітайскіх будаўнікоў, каб узводзіць шматфункцыянальныя жылыя комплексы.
Дзярждоўг Беларусі на 1 ліпеня 2010 года склаў 34,1159 трыльёнаў рублёў. Гэта на 12% больш, чым 1 студзеня 2010 года.
Прапановаў аб набыцьці часткі ў "Беларуськаліі" ад новых акцыянэраў расейскага "Уралкалію" не паступала.
Беларуская чыгунка рыхтуецца да перавозкі дзьвюх чарговых партый вэнэсуэльскай нафты. Шосты і сёмы танкеры ўжо выйшлі з Вэнэсуэлы. Шосты танкер 1 жніўня прыплыве ў порт Адэсы, а сёмы — у эстонскі порт Мууга 8 жніўня.
“Падрыхтоўчая праца для акцыянаваньня "Беларуськалію" завяршаецца”, – паведаміў намесьнік дырэктара Фонду дзяржмаёмасьці.
На Берасьцейшчыне пачалі ўзводзіць чарговы лядовы палац — у райцэнтры Драгічын. Між тым раней пабудаваныя палацы ў Бярозе, Кобрыні і Пружанах акупіць сябе ня могуць.
Беларусь не адмовіць Расеі ў продажы збожжа. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Васіль Паўлоўскі.
Расейскія алігархі, якія набылі кантрольны пакет акцыяў кампаніі "Уралкалій", спрабуюць стварыць найбуйнейшую ў сьвеце калійную кампанію і для гэтага набыць "Беларуськалій", пішуць "Ведомости".
Украіна гатовая прапанаваць праект пашырэньня газатранспартнай сыстэмы ў якасьці альтэрнатывы будаўніцтву газаправоду “Паўднёвы паток”.
Наваполацкі "Нафтан" пачне атрымліваць вэнэсуэльскую нафту, якая прыбыла ў эстонскі порт Мууга, 29—30 ліпеня.
Беларусь разьмясьціла эўрааблігацыі на 600 мільёнаў даляраў тэрмінам на пяць гадоў. Стаўка купона склала 8,75% гадавых. Агенцтва Standard & Poor's прысвоіла беларускім аблігацыям папярэдні рэйтынг на ўзроўні B+.
Загрузіць яшчэ