Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча будаваць газаправод у абыход Расеі


Літва мае намер пабудаваць газаправод Amber прапускной здольнасьцю 5 мільярдаў кубамэтраў газу ў год. Ён пройдзе зь Літвы ў Польшчу і спалучыць краіны Балтыі з газатранспартнай сыстэмай Эўразьвязу ў абыход Расеі.

Як піша маскоўскае выданьне “КоммерсантЪ”, раней ад праекту Amber адмовілася Расея на карысьць падводнага трубаправоду па дну Балтыйскага мора.

Amber можа стаць часткай адзінай газатранспартнай сыстэмы краінай Балтыі. Камэрцыйны дырэктар газатранспартнай сыстэмы Lietuvos Dujos Ёахім Хоккэрц лічыць мяркуемы газаправод “стратэгічна важным” ў справе забесьпячэньня цэласнасьці газавага рынку Эўразьвязу, паколькі сёньня ўвесь газ Літва экспартуе з Расеі. У Польшчы разьлічваюць, што ажыцьцявіць праект можна да 2015 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG