Рассельгаснагляд зноў назваў “небясьпечнай з вэтэрынарна-санітарнага гледзішча” прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны. Цягам апошніх месяцаў толькі 9 прадпрыемстваў палепшылі якасьць сваёй прадукцыі. Зь іх зьняты рэжым узмоцненага кантролю. Прадукцыя 41 беларускага малакаперапрацоўчага прадпрыемства будзе па-ранейшаму знаходзіцца пад асаблівай увагай расейскіх санітарных службаў, бо ў ёй знайшлі антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы.
Пакуль такое права атрымалі толькі дзьве ўстановы: “Беларусбанк” і “Белінвэстбанк”.
Кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль паведаміў, што для выдзяленьня Беларусі макраэканамічнай дапамогі ЭЗ засталося толькі ўхваліць яе ў Радзе міністраў Эўразьвязу.
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект пагадненьня з Сусьветным банкам аб пазыцы на мэты разьвіцьця і ўпаўнаважыў міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца на падпісаньне пагадненьня.
Блізу дзясятка прадстаўнікоў міністэрстваў эканомікі, прамысловасьці, падаткаў і збораў тлумачылі сёньня журналістам, як адбываецца лібэралізацыя ўмоваў эканамічнай дзейнасьці.
Россяльгаснагляд зноў назваў «небясьпечнай з вэтэрынарна-санітарнага гледзішча » прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны.
У Беларусі намінальны налічаны сярэднемесячны заробак работнікаў у верасьні склаў 1 мільён 23 тысячы рублёў – гэта на 2 працэнты (на 20,5 тысячаў) меней у параўнаньні са жніўнем.
Тры найбуйнейшыя міжнародныя фінансавыя агенцтвы заявілі аб кардынальным павелічэньні фінансавай дапамогі Беларусі.
Агульнае фінансаваньне Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця праектаў у Беларусі сёлета складзе каля 60 мільёнаў даляраў.
Страты беларускага бюджэту на аўтамабільным мыце пасьля стварэньня Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстана могуць скласьці 200 мільёнаў даляраў.
“Калі датчане, літоўцы й палякі змаглі навесьці ў сябе парадак, то мы спадзяемся, што гэта ўдасца зрабіць і вэтэрынарнай службе Беларусі", - лічыць прадстаўнік “Рассельтэхнагляду”.
МВФ адзначыў посьпехі Беларусі ў рэфармаваньні фінансавай інфраструктуры і паляпшэньні бізнэс-клімату.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва Менгарвыканкаму разарваць стасункі з прыватнымі будаўнічымі арганізацыямі, якія цяпер прыпынілі сваю працу.
Беларускі банк малога бізнэсу пачаў кампанію “Прадавайце беларускае” ў падтрымку беларускіх экспартэраў. Такую заяву зрабіў старшыня праўленьня банку Стывэн Арлескі.
Кіраўніцтва порта аргумэнтуе сваё рашэньне павелічэньнем ролі чыгункі для разьвіцьця беларускага транзыту празь Літву, перадае БелТА.
Ад 1-га лістапада гэтага года бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі складзе 250 тысяч 70 рублёў.
Міжнародны Валютны фонд выдзеліў Беларусі чарговую траншу крэдыту stand-by памерам 700 мільёнаў даляраў.
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе 20 кастрычніка ўвяла “часовыя абмежаваньні” на пастаўку ў Расію беларускай жывёлагадоўчай прадукцыі.
Беларусь і Ўкраіна выступяць з сумеснымі інфраструктурнымі праектамі ў праграме "Ўсходняе партнэрства".
Прэзыдэнт Венэсуэлы Уга Чавэс ухваліў генпляны разьвіцьця гарадоў, распрацаваныя беларускімі спэцыялістамі.
Літва, Беларусь і Кітай будуць супрацоўнічаць у разьвіцьці транспартнага калідора Усход — Захад. Трохбаковая дэклярацыя аб гэтым падпісана 19 кастрычніка ў Вільні міністрамі транспарту Літвы і Беларусі Элігіюсам Масюлісам, Іванам Шчэрбам і міністрам чыгунак КНР Лю Чжыцзюнем.
Асноўныя крэдыторы Беларусі сярод краінаў ЭЗ — Нямеччына (615 мільёнаў даляраў) і Аўстрыя (545 мільёнаў).
Нацыянальны банк Беларусі зарэгістраваў заснаваны кансорцыюмам іранскіх банкаў новы беларускі камэрцыйны банк — “Honor Bank”.
У Беларусі ўведзены мараторый на праверкі суб'ектаў гаспадараньня на працягу двух гадоў пасьля іх рэгістрацыі.
Наколькі апраўданая купля машыны ў сёньняшніх варунках?
Цягам двух бліжэйшых гадоў у Беларусі зьбіраюцца карэнным чынам пераламаць сытуацыю са структурай спажываньня паліва.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тарыфы на энерганосьбіты для насельніцтва ў 2010 годзе могуць вырасці не больш чым на 7 даляраў.
Беларусь, Расея і Казахстан адновяць перамовы аб далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі як асобныя дзяржавы, але ў цеснай каардынацыі між сабой.
У Віцебску праходзіць ужо трэці за гэты год інвэстыцыйны форум. Прадстаўнікі прадпрыемстваў вобласьці зьехаліся на імпрэзу ў пошуках інвэстараў, і рэклямуюць сваю прадукцыю самымі разнастайнымі сродкамі.
Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасьці Беларусі за дзевяць месяцаў 2009 года склалі ў фактычных цэнах 77,8% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці.
У першым квартале 2010 года афіцыйны Менск плянуе падпісаць міжурадавае пагадненьне з Расеяй аб выдзяленьні дзяржаўнага крэдыту на будаўнцітва АЭС.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым падвышэньне ў 2010 годзе тарыфаў на энэргарэсурсы для насельніцтва ня больш чым на 7 даляраў, а не на 10 даляраў, як прапануе міністэрства энэргетыкі.
За час эканамічнага крызісу зь Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіна з розных прычынаў звольніліся больш як 600 шараговых працаўнікоў.
Амэрыканскі даляр працягвае падаць у параўнаньні да эўра і іншых сусьветных валютаў — учора за 1 эўра на нью-ёркскай біржы давалі 1.4921 даляра.
Распрацаваны варыянты энэргазабесьпячэньня народнай гаспадаркі і насельніцтва ва ўмовах магчымага скарачэньня паставак энэрганосьбітаў.
Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што нейкая частка віны дырэктарату за сёньняшняе становішча на прадпрыемствах, безумоўна, ёсьць.
Хто з высокапастаўленых кіраўнікоў й чыноўнікаў можа страціць пасаду ў блізкай будучыні? Адказы на гэта пытаньне высьвятлялі рэгіянальныя карэспандэнты “Свабоды”.
Галоўны рэдактар электроннай газэты “Ежедневник” Сяргей Сацук лічыць, што ў сувязі з крызісам варта чакаць новых гучных звальненьняў у дырэктарскім корпусе.
Пры мытным Саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі будзе створная спэцыяльная наднацыянальная структура. Менавіта яна будзе вызначаць памер мыта на імпартныя тавары.
Расея настойвае на высокім увазным мыце на легкавыя аўтамабілі ў рамках Мытнага саюза.
Адзін з удзельнікаў рабочага і прафсаюзнага руху ў Горадні Анатоль Хацько мяркуе, што звальненьне кіраўнікоў “Беларуськалія” і мэталюргічнага заводу — гэта толькі “сьняданьне”.
Адпаведна з пакетам 13-ці асноўных дакумэнтаў пры мытным саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі ствараецца наднацыянальная структура — Камісія мытнага саюзу.
Улады ня хочуць прадаваць дзяржаўны пакет акцый у “Белпрадбудбанку” расейскаму “Ашчадбанку”.
Беларуская дэлегацыя найбліжэйшым часам накіруецца ў “Газпрам” для перамоваў аб пастаўках расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даў згоду на прызначэньне новых кіраўнікоў двух найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў — “Беларускага мэталюргічнага заводу” і “Беларуськалія”.
Адзіны мытны кодэкс для краінаў агульнай мытнай прасторы — Беларусі, Расеі і Казахстана — падрыхтаваны і будзе падпісаны ў Менску 27 лістапада.
Асноўныя банкі-крэдыторы часова спынілі выдачу пазыкаў на льготнае будаўніцтва жыльля. Яны тлумачаць гэта тым, што задоўга да заканчэньня году раздалі выдаткаваныя на гэта ўрадам сродкі.
З падпісаньнем Мытнага кодэксу цэны на імпарт машынаў у Беларусь могуць значна падвысіцца. Як вы ставіцеся да гэтага? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-верасьні зьнізіўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склаў 99,7 працэнтаў.
27 лістапада ў Менску плянуецца падпісаньне Мытнага кодэксу, які прадугледжвае ўвядзеньне адзінай мыты для краінаў мытнага саюзу – Беларусі, Казахстану і Расеі.
Загрузіць яшчэ