Элігіюс Масюліс і Іван Шчэрба заявілі, што для пасьпяховай дзейнасьці такога калідора неабходна скасаваць пошліны і іншыя перашкоды. Аднак гэта рэальна, бо калідор прыцягвае прадпрымальнікаў — грузы з Кітая па сушы маглі б трапляць у Еўропу ў два разы хутчэй, чым па моры.
"Калі да гэтага пагаднення затым далучыліся б Расія і Казахстан, а гэта, верагодна, значыць, больш грузаў з Кітаю і Азіі траплялі б у Еўропу церазь Літву, цераз Клайпэдзкі порт, з гэтага мы атрымалі б канкрэтную эканамічную карысьць", — сказаў журналістам Масюліс.
Ён прызнаў, што для дасягненьня гэтай мэты трэба інвеставаць ва ўмацаваньне чыгуначных ветак, скасаваць пошліны і іншыя перашкоды. Гэта павінны будуць вырашаць спэцыялісты з краін-падпісантаў.
Як паведамаляе агенцтва БелаПАН, прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс сказаў журналістам, што магчымасьці перавозкі грузаў па сушы "вельмі вялікія", а з улікам карысьці праект мог бы быць прасунуты наперад.