Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прадавайце беларускае” – з удзелам эўрапейскага капіталу


Беларускі банк малога бізнэсу пачаў кампанію “Прадавайце беларускае” ў падтрымку беларускіх экспартэраў. Такую заяву зрабіў старшыня праўленьня банку Стывэн Арлескі.

Паводле агенцтва БЕЛТА, праўленьне банку вырашыла зьнізіць працэнтную стаўку на крэдыты ў эўра. Калі для звычайных прадпрымальнікаў крэдыты ў эўра прапануюцца пад 14-22%, то экспартэры беларускіх тавараў цяпер атрымалі магчымасьць паводле праграмы “Прадавайце беларускае” атрымаць дадатковыя сродкі пад разьвіцьцё бізнэсу пад 12% гадавых.

Беларускі банк малога бізнэсу пачаў сваю дзейнасьць у кастрычніку 2008 году. Яго асноўная мэта – падтрымка малога бізнэсу ў Беларусі пасярэдніцтвам выдачы крэдытаў і аказаньня іншых банкаўскіх паслуг індывідуальным прадпрымальнікам і невялікім прыватным фірмам.

Заснавальнікамі банку зьяўляюцца Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, Нідэрляндзкая кампанія фінансавага разьвіцьця (FMO), Міжнародная фінансавая карпарацыя, ShoreBank International (ЗША), ShoreCap International (ЗША), Commerzbank (Нямеччына), SwedFund (Швэцыя) і Банк рэканструкцыі KFW (Нямеччына).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG