Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеньне прамысловай прадукцыі за 9 месяцаў 4,5%


Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-верасьні зьнізіўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склаў 99,7 працэнтаў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасьць прамысловай прадукцыі за 9 месяцаў зьнізілася і склала да ўзроўню студзеня-верасьня мінулага году 95,5 працэнтаў, паведамляе БелТА. У адпаведнасьці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі, прырост ВУП і рост вытворчасьці прамысловай прадукцыі мусіў быў скласьці 10-12 працэнтаў. Выпуск нехарчовых тавараў скараціўся на 7,4 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG