Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску не прададзена каля тысячы кватэраў


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва Менгарвыканкаму разарваць стасункі з прыватнымі будаўнічымі арганізацыямі, якія цяпер прыпынілі сваю працу.

Пра гэта ён заявіў падчас наведваньня менскага мікрараёну Каменная Горка.

"Хто толькі не хацеў будаваць, калі цэны на жыльлё былі высокія? Тыя, хто сёньня зьбег, яны больш тут будаваць ня будуць. Але як толькі вы некага зь іх вернеце у будаўніцтва, гэта ужо будзе карупцыя", - заявіў А.Лукашэнка.

На сёньня ў Менску пабудавана каля тысячы кватэраў, але яны не прадаюцца ў чаканьні падвышэньня цэнаў на жыльлё.
XS
SM
MD
LG