Распрацаваны варыянты энэргазабесьпячэньня народнай гаспадаркі і насельніцтва ва ўмовах магчымага скарачэньня паставак энэрганосьбітаў.
Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што нейкая частка віны дырэктарату за сёньняшняе становішча на прадпрыемствах, безумоўна, ёсьць.
Хто з высокапастаўленых кіраўнікоў й чыноўнікаў можа страціць пасаду ў блізкай будучыні? Адказы на гэта пытаньне высьвятлялі рэгіянальныя карэспандэнты “Свабоды”.
Галоўны рэдактар электроннай газэты “Ежедневник” Сяргей Сацук лічыць, што ў сувязі з крызісам варта чакаць новых гучных звальненьняў у дырэктарскім корпусе.
Пры мытным Саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі будзе створная спэцыяльная наднацыянальная структура. Менавіта яна будзе вызначаць памер мыта на імпартныя тавары.
Расея настойвае на высокім увазным мыце на легкавыя аўтамабілі ў рамках Мытнага саюза.
Адзін з удзельнікаў рабочага і прафсаюзнага руху ў Горадні Анатоль Хацько мяркуе, што звальненьне кіраўнікоў “Беларуськалія” і мэталюргічнага заводу — гэта толькі “сьняданьне”.
Адпаведна з пакетам 13-ці асноўных дакумэнтаў пры мытным саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі ствараецца наднацыянальная структура — Камісія мытнага саюзу.
Улады ня хочуць прадаваць дзяржаўны пакет акцый у “Белпрадбудбанку” расейскаму “Ашчадбанку”.
Беларуская дэлегацыя найбліжэйшым часам накіруецца ў “Газпрам” для перамоваў аб пастаўках расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даў згоду на прызначэньне новых кіраўнікоў двух найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў — “Беларускага мэталюргічнага заводу” і “Беларуськалія”.
Адзіны мытны кодэкс для краінаў агульнай мытнай прасторы — Беларусі, Расеі і Казахстана — падрыхтаваны і будзе падпісаны ў Менску 27 лістапада.
Асноўныя банкі-крэдыторы часова спынілі выдачу пазыкаў на льготнае будаўніцтва жыльля. Яны тлумачаць гэта тым, што задоўга да заканчэньня году раздалі выдаткаваныя на гэта ўрадам сродкі.
З падпісаньнем Мытнага кодэксу цэны на імпарт машынаў у Беларусь могуць значна падвысіцца. Як вы ставіцеся да гэтага? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-верасьні зьнізіўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склаў 99,7 працэнтаў.
27 лістапада ў Менску плянуецца падпісаньне Мытнага кодэксу, які прадугледжвае ўвядзеньне адзінай мыты для краінаў мытнага саюзу – Беларусі, Казахстану і Расеі.
Беларусь перадала на разгляд Расеі праграму аб удзеле расейскіх кампаній у прыватызацыі "Нафтан-Палімір", Гомельскага хімічнага заводу і прадпрыемства "Гродна Азот".
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў стварыць у Беларусі прынцыпова новую сыстэму эканамічнага кантролю, якая была б гнуткай, празрыстай і не абцяжарвала бізнэс. Чым не павінны займацца кантралёры? ВАША ПРАПАНОВА ЛУКАШЭНКУ
Зацьверджаны ўрадам прагноз эканамічнага разьвіцьця на 2009 год прадугледжвае абмежаваньне росту спажывецкіх коштаў у межах 9-11%.
Яшчэ нядаўна музычныя інструмэнты Барысаўскай фабрыкі можна было знайсьці ў любой спэцыялізаванай краме Беларусі. Цяпер адзінае ў краіне прадпрыемства, дзе раней вырабляліся цымбалы, прастойвае.
Нацыянальны банк (НББ) заяўляе пра "значную пагрозу" бясьпекі банкаўскай сыстэмы краіны і чакае ад ураду неадкладных захадаў у справе стабілізацыі дзяржбанкаў.
Інтэрнэт выданьне “Ежедневник” сьцьвярджае, што яму стаў вядомы папярэдні сьпіс прадпрыемстваў, якія Беларусь выставіць на продаж паводле патрабаваньня МВФ.
Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер заявіў, што цэны на газ для Беларусі будуць павышаныя паводле кантрактаў.
Міністэрства эканомікі маецца скасаваць абмежаваньне гандлёвых надбавак практычна на ўсе тавары. Адмысловая пастанова №141 набудзе моц 28 кастрычніка. Ці прывядзе гэта да росту цэнаў у краіне? Эканамічны агляд тыдня.
Ён выказаў зьдзіўленьне, што Аляксандр Лукашэнка ня ведае, на якія мэты за два апошнія гады беларускія чыноўнікі патрацілі 3 мільярды даляраў, выдаткаваных Расеяй.
Вышэйшы гаспадарчы суд сёньня пацьвердзіў рашэньне Віцебскага абласнога суду аб ускладаньні штрафу на аршанскую прадпрымальніцу Жану Бохан.
Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Сусьветны банк (СБ), пад уплывам цяперашняга фінансава-эканамічнага крызысу перагледзелі крытэрыі, паводле якіх яны пазычаюць грошы, у бок іх зьмякчэньня.
“Газпром” настойвае на паэтапным падвышэньні цэнаў на газ для Беларусі ў 2010 годзе.
Такое меркаваньне Валянцін Чаканаў выказаў сёньня падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў.
Газпром не зьбіраецца адмаўляцца ад паэтапнага падвышэньня цэнаў на газ для Беларусі ў наступным годзе - заявіў на ўсясьветным газавым кангрэсе ў Буэнас-Айрасе старшыня рады дырэктараў холдынгу Аляксей Мілер.
Напярэдадні курс амэрыканскай валюты упаў да адзнакі 1,47 даляра за 1 эўра. Даляр працягвае падаць ужо шосты месяц. Што гэта значыць для Амэрыкі і сьвету?
Міністэрства эканомікі адмяняе абмежаваньне гандлёвых надбавак практычна на ўсе тавары. Ці прывядзе гэта да росту цэнаў у краіне?
Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва і Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў зьвярнуліся да старшыні Камітэту дзяржкантролю Зянона Ломаця з просьбай “узмацніць кантроль за законнасьцю праверак з боку падатковых ды іншых кантрольных органаў”.
Сёньня ўвесь сьвет адзначае Дзень годнай працы. Прыхільнікі беларускіх незалежных прафсаюзаў адзначаць яе ўпершыню.
Цана на золата на Нью-Ёркскай таварнай біржы дасягнула ў аўторак самага высокага ўзроўню за гісторыю, а курс даляру моцна ўпаў.
У Магілёве звольнены дырэктар мясцовага мэталюргічнага завода Леанід Маркаў. Паводле старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Пятра Рудніка, ён не спраўляўся са сваімі службовымі абавязкамі.
Паводле паведамленьняў з рэгіёнаў, на тле гаспадарчых праблемаў адбываюцца істотныя кадравыя перастаноўкі.
У Мінэканомікі паведамілі, што пастанова нумар 141, якая ўводзіць рынкавае фармаваньне цэнаў на большасьць тавараў, мае ўступіць у сілу з 28–29 кастрычніка.
Індэкс спажывецкіх коштаў у сярэднім па краінах СНД у студзені-жніўні 2009 году склаў 112% у адносінах да студзеня-жніўня 2008 году, сьведчаць дадзеныя стакамітэту СНД.
Брытанская газэта “The Independent” піша, што час даляра як галоўнай валюты для зьдзелак на сусьветным нафтавым рынку мінае.
На сустрэчы зь лідэрам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам Лукашэнка падтрымаў ягоную прапанову ўвесьці замену гадавога кантракту на бестэрміновы.
Расея адмаўляецца выдзяляць Беларусі крэдыты на двухбаковай аснове. Гэта тычыцца і апошняй траншы абяцанага раней крэдыту ў 500 мільёнаў даляраў. Аднак расейскі бок заяўляе, што будзе прасоўваць інтарэсы Беларусі па міжнароднай лініі у справе атрыманьня пазыкаў ад МВФ і антыкрызыснага фонду ЕўрАзЭС.
У Беларусі працягваецца кампанія выдаленьня з продажу імпартных тавараў. З гандлю здымаюцца прадукты, на ўпакоўцы якіх недастаткова інфармацыі пра якасьць харчоў, альбо вышыня шрыфту меншая за 2 мілімэтры.
Кіраўнік аналітычнага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук прагназуе наступствы адмовы Расеі даць Беларусі апошні транш у 500 мільёнаў даляраў з крэдыту ў 2 мільярды:
Старшыня камісіі ў грашова-крэдытнай і банкаўскай дзейнасьці Палаты прадстаўнікоў Яўген Арцюшэнка на просьбу “Свабоды” пракамэнтаваць адмову Расеі даць Беларусі 500 мільёнаў даляраў:
Міністар фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў, што яго краіна ня дасьць Беларусі апошні транш у 500 мільёнаў даляраў з крэдыту ў 2 мільярды даляраў.
Беларускія прамысловыя прадпрыемствы дагэтуль ня могуць выйсьці зь летняга застою. Восеньскі графік большасьці заводаў не адрозьніваецца ад чэрвеньскага ці ліпеньскага.
Кампанія “Нафтагаз Украіны” 30 верасьня не змагла выплаціць 500 мільёнаў даляраў па сваіх эўрааблігацыях.
Статыстычных дадзеных пра ВУП за верасень пакуль няма. Але папярэднія разьлікі паказваюць, што за сёлетнія дзевяць месяцаў ВУП складзе 99,7%.
Упраўленьне адукацыі Берасьцейскага аблвыканкаму паведаміла, што ў шэрагу раёнаў школы не спраўляюцца з дадатковай харчовай праграмай “5 бульбін”.
Загрузіць яшчэ