Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар гандлю: цэны трэба адпускаць


Такое меркаваньне Валянцін Чаканаў выказаў сёньня падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў.

Ён сказаў, што “цэны на сацыяльна значныя тавары кшталту хлеба, кефіру, малака і некаторых іншых трэба трымаць. І мы будзем іх рэгуляваць, але што тычыцца іншых тавараў, то адпусканьне цэнаў, мабыць, неабходнае. Ня трэба баяцца рынкавых умоваў”.

Міністар гандлю сказаў, што “сёньня абед у рэстаране ў Менску каштуе даражэй, чым у краінах Балтыі і нават Эўропы. Мы ў свой час баяліся, што калі адпусьцім цэны, то ўсё стане даражэй. А насамрэч справа выглядае зусім ня так. Калі перайсьці на свабодныя цэны, то пачнецца зваротны працэс. Хаця і марудны, але гэты працэс пойдзе. І абеды ў менскіх рэстарацыях стануць таньнейшымі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG