Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск хоча — Масква не дае


Расея адмаўляецца выдзяляць Беларусі крэдыты на двухбаковай аснове. Гэта тычыцца і апошняй траншы абяцанага раней крэдыту ў 500 мільёнаў даляраў. Аднак расейскі бок заяўляе, што будзе прасоўваць інтарэсы Беларусі па міжнароднай лініі у справе атрыманьня пазыкаў ад МВФ і антыкрызыснага фонду ЕўрАзЭС.

Міністэрства фінансаў Расеі разьмясьціла на сваім афіцыйным вэб-сайце заявы міністра Аляксея Кудрына, зробленыя ў Турцыі, аб тым, што Расея ня дасьць Беларусі крэдытаў на двухбаковай аснове. Гэта тычыцца і апошняй траншы ранейшага крэдыту ў 500 мільёнаў даляраў. Спадар Кудрын заявіў, што Расея не разглядае працяг гэтага крэдыту. Прадстаўнік прэсавай службы расейскага міністэрства Андрэй Матвееў сказаў, што іншых камэнтароў пакуль ня будзе:

“Аляксей Кудрын афіцыйную пазыцыю Мінфіна агучыў на штогадовай сэсіі Ўсясьветнага банку і МВФ. І вы можаце паглядзець яе ў нас на сайце. Апошнія паведамленьні -- гэта тое, што было агучана Аляксеем Леанідавічам”.

6-га кастрычніка спадар Кудрын вяртаецца ў Маскву. І якраз у гэты дзень заплянаваная сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі, дзе будзе абмяркоўвацца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Ці возьме ён удзел у гэтых перамовах?

“На жаль, ня ведаю яго працоўны графік. Але заўтра ён павінен быць у Маскве”.
Калі б не былі патрэбныя, то не прасілі б. Ну, а калі ня дасьць, то нешта іншае будзе, напэўна”.

Расейскі міністар фінансаў Аляксей Кудрын заявіў, што Беларусь можа разьлічваць на крэдыт толькі ў рамках антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС. Аднак гэты фонд пачне працу толькі пасьля ратыфікацыі ўсімі краінамі — сябрамі дамовы аб стварэньні. Таксама спадар Кудрын выказаў задавальненьне дзеяньнямі афіцыйнага Менску ў справе рэформаў, зьвязаных з крэдытам МВФ. Аднак ён дадаў, што "за рамкамі застаецца тое, што адносіцца да двухбаковых стасункаў паміж Расеяй і Беларусьсю”. Афіцыйны Менск ужо адрэагаваў на выказваньні Аляксея Кудрына. Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец настойвае, што дамоўленасьць пра выдзяленьне Беларусі 500 мільёнаў не зьнятая. Ён нагадаў, што дамоўленасьць на вышэйшым узроўні мае іншы характар, бо гаворка ішла пра выдзяленьне крэдыту расейскага ўраду, а не ад фонда ЭўрАзЭС. Атрымаць жа грошы праз фонд ЭўрАзЭС пакуль немагчыма, бо ён ня ўтвораны. Дарадца беларускага міністра Павел Ладзік заявіў, што да сустрэчы прэм’ераў іншых заяваў спадара Харкаўца ня будзе:

“Да сустрэчы ён нічога ня будзе камэнтаваць. Тым больш, што па гэтым пытаньні ён ужо выказаўся. Ён сказаў пра гэта на мінулым тыдні. Сёньня разьмясьцілі БелТА, Інтэрфакс”.

Магчыма, Беларусі ўжо не патрэбныя крэдыты? На гэта намесьнік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько сказаў:

“Калі б не былі патрэбныя, то не прасілі б. Гэта ж не цяпер прасілі, гэта ж даўно была дамоўленасьць, перамовы вяліся. Ну, а калі ня дасьць, то нешта іншае будзе, напэўна”.

Падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі ў пятніцу кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка рэзка выказаўся супраць расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна. Ён абвінаваціў Пуціна ў зрыве інтэграцыйных працэсаў у саюзнай дзяржаве, у перашкодах на шляху паставак “таннага і якаснага беларускага харчаваньня ў Расею”.

Расея эканоміць на братэрскіх пачуцьцях
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG