З 20 па 30 верасьня фэстываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне» прадстаўляе сучасныя вострасацыяльныя фільмы. Фэстываль адбудзецца сёмы раз — ужо другі раз ён пройдзе онлайн.
Сёньня паспрабую даць шэсьць парадаў для тых, хто хацеў бы пачытаць нешта цікавае і вартае (у тым ліку вартае даверу) пра Афганістан у дадатак да (або і замест) паведамленьняў у міжнародных СМІ пра вайну, сьмерць, тэрарызм і гора ў гэтай далёкай ад нас краіне зь вельмі складаным гістарычным лёсам.
Беларускі актор знарок выбіраў тэатар, які дазваляў бы і здымкі ў кіно.
Легендарная грузінская шахматыстка Нона Гапрындашвілі падала ў суд на Netlix, — пра гэта паведамляе The New York Times.
Расейскага рэжысэра Андрэя Зьвягінцава ўвялі ў штучную кому пасьля каранавіруснай інфэкцыі.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла на выставе ў Парыжы «Так блізка, так побач: Беларусь, год змаганьня вачыма фотажурналістаў». Выставу ладзіць Польскі інстытут у Парыжы.
Канцэрт, прысьвечаны 25-годзьдзю гурту, плянавалі правесьці 24 верасьня ў менскім клюбе Re:Public.
Беларуская рада культуры анансавала чарговую пастаноўку Свабоднага тэатру: 12 верасьня адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Палаючыя дзьверы».
Гран-пры журы фэстывалю атрымаў фільм «Рука бога» Паола Сраэнтына з Італіі.
Вольга Няфёдава засталася ў Купалаўскім тэатры пасьля таго, як летась у жніўні зь яго сышлі больш за 60 чалавек. У лютым на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам яна асудзіла сваіх калег і расчулілася выхадам Лукашэнкі з аўтаматам падчас пратэстаў 23 жніўня 2020 году.
Дзьмітры Мацьвіенка ў чэрвені заваяваў першы прыз на статусным конкурсе ў Даніі, а праз два месяцы вымушаны сысьці з тэатру, у якім служыў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся творы, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеныя ў 2020 годзе. Сярод прэтэндэнтаў і два аўтары Радыё Свабода, Сяргей Абламейка і Сяргей Астраўцоў.
7 верасьня ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёну загарэлася хата 85-гадовай ткальлі Сьцепаніды Сьцепанюк, народнага майстра Беларусі.
Аршанская арганізацыя існавала са жніўня 1999 году.
Памёр паэт-шасьцідзясятнік, нараджэнец Бялынічаў Ігар Шклярэўскі. Яму было 83 гады. Пра гэта паведаміў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Такі ж прысуд атрымалі і двое людзей, якіх затрымалі адначасова з Копцікам.
Знакаміты францускі актор Жан-Поль Бэльмандо памёр на 89-м годзе жыцьця.
Як стала вядома, затрымалі ў тым ліку шматгадовага арганізатара фэсту бардаўскай песьні ў гонар перамогі 1514 году.
Аляксандар Радзькоў стаў ляўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі». Прозьвішчы ляўрэатаў былі абвешчаныя на Дні беларускага пісьменства, які праходзіць у Капылі.
Раней беларускія мытнікі перасталі прапускаць раман у пасылках за мяжу, а міліцыя канфіскавала ўвесь наклад кнігі.
На сьмерць Алеся Разанава адгукнуўся польскі пісьменьнік Кшыштаф Чыжэўскі, заснавальнік Цэнтру «Памежжа» у Сэйнах у паўночна-ўсходняй Польшчы, ініцыятар і арганізатар шматлікіх праграм міжкультурнага дыялёгу на памежжы розных рэгіёнаў Эўропы і сьвету.
Міністэрства інфармацыі і «Белкніга» выпусьцілі праграму «Чытанка» зь некалькімі дзясяткаў аўдыёкніг для Android-дэвайсаў.
Пасьля травеньскага пажару купал быў у аварыйным стане. У ім зьявіліся расколіны, якія павялічваліся. Таксама была страчаная верхняя абмазка, пачаў адслойвацца тынк на ўнутранай паверхні.
Верасьнёўскія кніжныя навінкі адкрываюць імёны маладых, перад якімі неабсяжны сьвет жыцьця ў слове і для слова, і ўшаноўваюць знаных, перад якімі ўжо закрыўся гэты сьвет, але ня змоўкла іхняе слова. А яшчэ знаёмяць з тымі, каго зь іншых шыротаў прывабіла да сябе беларуская літаратура.
Часткова зьнішчаная карціна брытанскага мастака Бэнксі «Дзяўчынка з паветраным шарам» ізноў вярнулася на таргі, гаворыцца ў паведамленьні аўкцыённага дома Sotheby’s
3 верасьня 1927 году нарадзіўся Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў спыніла дзейнасьць катэдры этналёгіі і фальклёру. Супрацоўнікаў паставілі перад фактам. Прычына кроку тлумачыцца «аптымізацыяй» працэсу.
Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у дзіцячым песенным конкурсе «Эўравізія-2021» у Парыжы, які пройдзе 19 сьнежня
Выйшаў фінальны трэйлер новага фільму пра прыгоды Джэймса Бонда «Ня час паміраць». Пасьля рэлізу трэйлера фанаты і крытыкі мяркуюць, што гэтая сэрыя будзе для актора Дэніэла Крэйга, які грае галоўнага героя, апошняй.
Стужка беларускага журналіста і рэжысэра Міхаіла Аршынскага стала пераможцай конкурсу Hinzpeter Awards.
Сёньня адкрываецца 78-ы Вэнэцыянскі кінафэстываль. У асноўны конкурс упершыню за 30 гадоў увайшла карціна ўкраінскага рэжысэра. Яна пра вайну на Данбасе.
Лідэры фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath Уладзімер і Надзея Калач напісалі першыя лісты сваякам. Яны перажываюць за сваіх гадаванцаў Мішку і Платву, расказваюць пра шчасьлівыя моманты ў турме і просяць слухаць іхную музыку.
Фэстываль праводзіўся ў Магілёве з 1993 году, апошнім часам раз на два гады. Але сёлета нават не называюць прычыны адмены.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім па-ранейшаму ня верыць, што ўлады гатовыя закрыць ТБМ, разважае на тэму супрацоўніцтва зь дзяржавай і адказвае пытаньне, чаму яна ня выставіла сваю кандыдатуру на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах.
Беларуская Рада культуры пачынае паказ самых цікавых пастановак «Свабоднага тэатру» апошніх год. Сродкі з трансьляцыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Першы спэктакль — сёньня а 20:00.
Беларускія творцы, якія трапілі пад рэпрэсіі і вымушаныя былі зьехаць за мяжу, аб’ядналіся на рэзыдэнцыі арт-тэрапіі. Свабода паразмаўляла з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекту аб тэрапіі, творчым працэсе, уражаньнях і плянах на будучыню.
У менскім саборы Сьвятых Пятра і Паўла адбылася цырымонія разьвіталіся з славутым паэтам Алесем Разанавым. Ён памёр уначы на 26 жніўня на 74-м годзе жыцьця. Алесь Разанаў — аўтар паэтычных зборнікаў, якія лічыцца этапнымі для беларускай паэзіі.
Урач-пэрфузіёляг Віктар Лагацкі, які працаваў у Цэнтры дзіцячай хірургіі ў Менску, цяпер працуе тэрапэўтам у Чэскім Крумлаве.
Паразмаўлялі з кіраўніком установы Tradycyja / ЭтнаТрадыцыя, арганізатарам «Сьпеўных сходаў», папулярызатарам фальклёру і даведаліся, як пратэсты ў Беларусі і вымушаны пераезд за мяжу паўплывалі на ягонае жыцьцё.
Менскі гарвыканкам 25 жніўня пастанавіў ліквідаваць Цэнтар візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Гэтая арганізацыя сярод іншага ладзіла кінафэстываль «Лістапад» і форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт». Таксама ўлады ліквідуюць Менскую ўрбаністычную плятформу.
Кіргізстанскія сацсеткі ўзарвала карціна з выставы «Новы сацрэалізм».
27 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна. Паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.
Да 85-гадовага юбілею Генадзя Бураўкіна 28 жніўня ў Музэі беларускага кнігадрукаваньня ў Полацку запрацуе выстава, прысьвечаная жыцьцю і дзейнасьці вядомага паэта, дзяржаўнага дзеяча, першага прадстаўніка незалежнай Беларусі ў ААН.
Радыё Свабода папрасіла літаратараў ацаніць уплыў творчасьці і асобы паэта Алеся Разанава, які сёньня памёр на 74-м годзе жыцьця.
У ноч на 26 жніўня ў Менску на 74-м годзе жыцьця памёр беларускі паэт Алесь Разанаў.
Свабода папрасіла траіх чытачоў з розных пакаленьняў напісаць пра 10 кніжак беларускай літаратуры апошняга 30-годзьдзя, якія зрабілі на іх настолькі моцнае ўражаньне, што застаюцца ў памяці да сёньня. Свой выбар прадстаўляе Ян Максімюк.
Тэкст для субтытраў трэку «Аўтазак» з новага альбому гурту пераклаў на беларускую мову паэт Андрэй Хадановіч.
Бубнач брытанскага рок-гурту Rolling Stones Чарлі Ўотс памёр ва ўзросьце 80 гадоў.
Спачатку асноўнай прычынай ліквідацыі «Згуртаваньня беларусаў сьвету» быў перанос чарговага VIII зьезду на наступны год (бо каранавірус). А ўжо 20 жніўня Сьледчы камітэт паведаміў: «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК).
Загрузіць яшчэ