Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь упершыню за 18 гадоў ня будзе ўдзельнічаць у дзіцячай «Эўравізіі»


Постэр дзіцячай «Эўравізіі» ў Менску, 2018
Постэр дзіцячай «Эўравізіі» ў Менску, 2018

Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у дзіцячым песенным конкурсе «Эўравізія-2021» у Парыжы, які пройдзе 19 сьнежня

Пра гэта паведамляе партал Zerkalo.io.

Усяго сёлета ў конкурсе возьмуць удзел выканаўцы з 19 краінаў.

Беларусь у дзіцячай «Эўравізіі» брала ўдзел з 2003 году. Двойчы беларускія выканаўцы рабіліся пераможцамі конкурсу. У 2005 годзе пераможцай стала Ксенія Сітнік, у 2007-м — Аляксей Жыгалковіч. Два разы дзіцячы конкурс «Эўравізіі» праводзіўся ў Менску.

2 верасьня арганізатары — Эўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) і France Télévisions — апублікавалі сьпіс краінаў-удзельніц. Беларусі ў ім няма.

З 1 ліпеня 2021 году Эўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі, якая зьяўлялася ў Беларусі арганізатарам нацыянальнага адбору і на «Эўравізію», і на дзіцячую «Эўравізію».

У прэсавым рэлізе EBU было сказана, што арганізацыя сочыць за пагаршэньнем свабоды СМІ ў Беларусі. Таксама арганізацыя заклікала Белтэлерадыёкампанію як чальца EBU адстойваць фундамэнтальныя каштоўнасьці грамадзкіх СМІ.

Раней, у сакавіку 2021, EBU не дапусьціў Беларусь да «Эўравізіі» за тэкст песні «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста». Арганізатары адзначылі, што песьня «палітызаваная», яе неабходна памяняць. Але і новая кампазыцыя не задаволіла арганізатараў, і Беларусь адхілілі ад удзелу ў дарослым конкурсе «Эўравізіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG