Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пахаваньне Кіргізстану». Гледачы ўбачылі зусім ня тое, што намаляваў мастак


Карціна «Ата-Бейіт»
Карціна «Ата-Бейіт»

Кіргізстанскія сацсеткі ўзарвала карціна з выставы «Новы сацрэалізм».

У Бішкеку абмяркоўваюць скандальную выставу ў Нацыянальным музэі выяўленчага мастацтва. Увагу прыцягнула незвычайная карціна, на якой намаляваны ўсе шэсьць прэзыдэнтаў краіны. Палатно, на думку аўтара, заклікае народ да адзінства, аднак многія гледачы палічылі, што на ім паказааана пахаваньне Кіргізстану. Праца не спадабалася чыноўнікам, карціну хочуць забараніць.

Фатаздымкі карціны мастака Таалайбека Усубаліева з выставы «Новы сацрэалізм» ужо ў першы дзень экспазыцыі абляцелі ўсе сацыяльныя сеткі. Карыстальнікі назвалі яе «хаўтуры па Кіргізстану». Многія вырашылі, што аўтар так бачыць сьмерць краіны.

Сам мастак Таалайбек Усубаліев зьдзіўляецца такой рэакцыі і кажа, што нічога падобнага на ўвазе ня меў. Паводле яго, гэта не пахаваньне, а заклік да адзінства. Карціна называецца «Ата-Бейіт» – гэта мэмарыяльны комплекс блізу Бішкеку, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і тыя, хто загінулі на плошчы падчас другой рэвалюцыі. Менавіта там, на думку Усубаліева, маглі б сустрэцца ўсе шэсьць прэзыдэнтаў Кіргізстану і задумацца пра будучыню краіны.

«Я іх заклікаю як грамадзянін Кіргізстану, яны павінны служыць народу. Не сабе асабіста, а народу. Іншага выйсьця няма. У адваротным выпадку проста дзяржавы ня будзе», – кажа Таалайбек Усубаліев.

Пасьля рэзанансу ў сацсетках карцінай зацікавіліся ў Міністэрстве культуры краіны. Дырэктарцы музэю чыноўнікі рэкамэндавалі зьняць палатно, але яна ім адмовіла.

«Мы, як спэцыялісты, нічога крамольнага ў гэтай працы ня бачым. Гэта досыць сур'ёзная тэматычная карціна, якая, напэўна, у апошнія гады ў гісторыі кіргіскага жывапісу ня так часта зьяўляецца», – адзначыла дырэктарка музэю выяўленчым мастацтве Айгуль Мамбетказіева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG