Карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода ў Вашынгтоне.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заклікаў абнавіць заходні альянс на аснове нацыянальнага сувэрэнітэту, вайсковай моцы і прыхільнасьці да супольных каштоўнасьцяў.
У Злучаных Штатах адсочваюць паведамленьні пра меркаваны выпадак лёгачнай чумы ў Расеі пасьля сьмерці 28-гадовай супрацоўніцы лябараторыі ў Іркуцкай вобласьці (Сібір), у той час як некаторыя амэрыканскія палітыкі заклікаюць увесьці шырокія абмежаваньні на паездкі, зьвязаныя з Расеяй.
Варшава і Вашынгтон набліжаюцца да падпісаньня пагадненьня, якое стане пачаткам будаўніцтва сталай вайсковай базы ЗША. Польшча зьбіраецца плаціць па 15 тысяч даляраў штогод за кожнага амэрыканскага вайскоўца на ейнай тэрыторыі.
Амэрыканскія заканадаўцы і экспэрты ў нацыянальнай бясьпецы заклікаюць прэзыдэнта Дональда Трампа да больш жорсткіх дзеяньняў супраць кітайскіх структураў, якія абвінавачваюць у дапамозе Ірану спадарожнікавымі выведнымі зьвесткамі, кампанэнтамі ўзбраеньняў і даходамі ад продажу нафты.
Злучаныя Штаты запрасілі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўзяць удзел у сьнежаньскім саміце «Групы дваццаці» (G20) у Маямі, паведаміў 23 верасьня дзяржаўны сакратар Марка Рубіё.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джон Коўл плянуе зноў наведаць Беларусь 14 верасьня. 8 верасьня ў Вашынгтоне зь ім сустрэўся Алесь Бяляцкі.
Пасьля візытаў амэрыканскіх пасланьнікаў у Маскву і Кіеў былыя амбасадары ЗША ва Ўкраіне ня бачаць прыкметаў таго, што пазыцыя Масквы зьмянілася настолькі, каб зрабіць мірнае пагадненьне магчымым.
Хоць вайсковы патэнцыял Ірану панёс сур’ёзныя страты, Тэгеран па-ранейшаму захоўвае важны рычаг уплыву ў Армускай пратоцы.
Злучаныя Штаты заявілі, што ведаюць пра пагрозы ўзброеных сілаў Ірану ўключыць пэрсамоўныя СМІ, у тым ліку Радыё Фарда, у сьпіс патэнцыйных вайсковых цэляў, і нагадалі пра выпадкі перасьледу журналістаў і дысыдэнтаў за мяжой і спробы нападаў на іх з боку Тэгерану.
Гэтыя чатыры краіны ўсё часьцей абʼядноўваюць рэсурсы, ваенныя магчымасьці і геапалітычны ўплыў.
Дамова адкрывае шлях экспарту ўкраінскіх баявых дронаў у ЗША для выпрабаваньняў і сумеснай вытворчасьці ў будучыні.
«Злучаныя Штаты застаюцца адкрытымі й імкнуцца адыграць канструктыўную ролю ў спыненьні вайны», – заявіў дзяржаўны сакратар ЗША 22 ліпеня.
Злучаныя Штаты ў ноч на 12 ліпеня нанесьлі новую хвалю ўдараў па Іране пасьля таго, як Тэгеран абвясьціў пра закрыцьцё Армускай пратокі, а іранскія сілы атакавалі кантэйнэравоз пад сьцягам Кіпру.
Аўтарытарныя дзяржавы ўсё часьцей супрацоўнічаюць на ваенным, эканамічным і інфармацыйным франтах, нават без фармальнага альянсу, кажа амэрыканскі аналітык Крыстафэр Ўокер. Ён лічыць, што дэмакратыям патрэбна доўгатэрміновая стратэгія, каб супрацьстаяць гэтаму ўсё большаму супрацоўніцтву.
Паводле высокіх амэрыканскіх чыноўнікаў і экспэртаў у рэгіянальнай бясьпецы, удары ЗША па іранскіх сыстэмах супрацьпаветранай абароны і радарах у ноч на 10 чэрвеня былі абмежаваным папярэджаньнем на адрас Тэгерану, а ня першым залпам у больш шырокай ваеннай кампаніі.
Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраект, які абавязвае адміністрацыю падрыхтаваць дэталёвую ацэнку дзейнасьці расейскіх і кітайскіх выведных службаў у Грузіі. Гэта сьведчыць пра рост занепакоенасьці Вашынгтону курсам краіны пад кіраўніцтвам партыі «Грузінская мара».
Высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША папярэдзіў, што Расея, імаверна, перакіне свае сілы да ўсходняга флянгу NATO пасьля заканчэньня вайны ва Ўкраіне
Напружанасьць у Армускай пратоцы расьце пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў «Праект Свабода», які мае на мэце наладзіць рух цераз пратоку камэрцыйных караблёў. Перамір’е паміж Вашынгтонам і Тэгеранам выглядае ўсё больш крохкім.
На мінулым тыдні Камітэт у замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласаваў 41 голасам супраць трох за прыняцьце «Акту аб ацэнцы бясьпекі Балтыі», законапраекту, галоўным спонсарам якога зьяўляецца кангрэсмэн Уэсьлі Бэл, дэмакрат з штату Місуры.
На другі дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё імкнуўся супакоіць хваляваньні і вызначыць прыярытэты: Украіна і бясьпека, даў ён зразумець, застаюцца цэнтрам трансатлянтычнай палітыкі Вашынгтону.
Загрузіць яшчэ