Група беларускіх актораў, рэжысэраў і выдаўцоў стварыла пра жыцьцё Зінаіды Бандарынай аўдыяспэктакль «Ператварыўшыся імгненна ў аганёк…» Пагаварылі зь яго рэжысэркай Сьвятланай Бень.
Беларускія лёгкаатлеткі Марыя Жодзік і Крысьціна Ціманоўская, якія выступаюць за Польшчу, заваявалі мэдалі чэмпіянату Эўропы ў Бірмінгеме (Вялікая Брытанія). Жодзік здабыла срэбра ў скачках у вышыню, а Ціманоўская стала бронзавай мэдалісткай у эстафэце 4×100 мэтраў.
Стаць удзельнікам падпольля ў Нямеччыне часоў Гітлера, далучыцца да рэвалюцыянэраў, ці ціха быць чыноўнікам пры аўтарытарным рэжыме. У сёньняшняй падборцы Свабоды гульні пра выбар — стаць часткай жорсткай сыстэмы, ці чыніць ёй адпор.
Адзін з украінскіх маніторынгавых каналаў, што адсочваюць расейскія атакі цягам 24 гадзін у содні, паведаміў, што ўначы 14 жніўня адзін дрон праз чарнобыльскую зону паляцеў у бок Беларусі.
Урад Манголіі заявіў аб скарачэньні паставак нафтапрадуктаў з Расеі на тле сталых украінскіх атак на расейскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
Усё больш асуджаных паводле «пратэставых» артыкулаў на 5-6 гадоў пазбаўленьня волі беларусаў выходзяць на свабоду. Не па памілаваньні, не па «ўмоўна-датэрміновым вызваленьні», а цалкам адбыўшы тэрмін. Расказваем, што зь імі адбываецца далей.
Украінскія сілы з пачатку 2024 году пэрыядычна атакуюць гэты расейскі порт на Балтыйскім моры. Пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Беларусі Усьць-Луга стаў асноўным портам для беларускага экспарту.
Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паводле відавочцы, здарэньне адбылося на дарозе паміж мясцовасьцямі Гоміс Міта і Азургеці.
Паводле словаў Лукашэнкі, у войска на вайскова-выхаваўчыя зборы адправілі ўжо 500 чалавек, якія «кепска» зьбіралі ўраджай. Глядзім, хто туды трапляе, як гэта адбываецца і што пра такія зборы кажа закон.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец заявіў, што ўкраінскі бок вядзе перамовы з Расеяй аб вызваленьні з палону 28 украінскіх журналістаў.
Беларусбанк з 10 жніўня анансаваў новую праграму «іпатэка з намі», людзям прапануюць браць крэдыт на новае жыльлё пад 1% гадавых у першыя два гады. Да праграмы далучыліся тры дзясяткі забудоўнікаў. Разьбіраемся, якія наступствы для эканомікі гэта нясе.
У Горадні адмянілі інтэлектуальныя гульні, якія зьбіралі па дзьвесьце чалавек за раз. Гульні праходзілі на расейскай мове і не закраналі пытаньні палітыкі. Гэта ня першы выпадак, калі ўлады ў Беларусі перасьледуюць культурныя падзеі і зьявы.
Гарадзенцы, якія ведалі Аляксандра Мілінкевіча ня толькі як палітыка, але і як «шэфа», баскетбаліста і гаспадара дома ля возера, падзяліліся са Свабодай сваімі ўспамінамі пра яго.
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Вось некаторыя выказваньні Мілінкевіча ў гутарках з Радыё Свабода ў розныя гады.
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Шмат людзей выказалі спачуваньні ягонай сям’і.
Агульнанацыянальную і міжнародную вядомасьць Аляксандру Мілінкевічу прынёс удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Але найбольш значны ўклад у гісторыю Беларусі Мілінкевіч зрабіў па-за палітыкай.
Яўген Гуцалаў вырашыў прайсьці шляхам пілігрымаў з Польшчы да Сант’яга-дэ-Кампастэля. У размове са Свабодай ён расказвае пра свае прыгоды і пра тое, як кожны можа паўтарыць яго шлях.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл пацьвердзілі ўчорашняе пацэльваньне па найбольшым у Татарстане нафтаперапрацоўчым комплексе.
Загрузіць яшчэ