У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Мэдыцына ў Беларусі: права і эканоміка. Выклікі», якую арганізавала ініцыятыва «Лекары за праўду і справядлівасьць».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе ЭЗ, таму яго актывы ў ЭЗ падлягаюць замарожваньню. Аднак забарона на ўезд у ЭЗ, не распаўсюджваецца на прэзыдэнта Расеі і міністра замежных спраў Расеі — пра гэта паведаміла Эўрапейская камісія 17 кастрычніка.
Аляксандар Лукашэнка 16 кастрычніка запатрабаваў тэрмінова навесьці парадак на беларускіх аўтамабільных запраўках праз тое, што там сталі ўтварацца нібыта вялікія чэргі. Але не за палівам, а за кавай.
Сьледчыя ўправы Службы бясьпекі Ўкраіны ў Чарнігаўскай вобласьці раскрылі арганізаваную групу, якая дапамагала змабілізаваным украінцам уцячы з навучальнага вайсковага цэнтру «Дзясна» і дабрацца да беларускай мяжы.
Працягваецца спад важных паказьнікаў беларускай эканомікі, расьце толькі спажываньне.
Скандал з «дыкпікамі» стваральніка BySol Андрэя Стрыжака нарабіў вялікі рэзананс. Пасьля публікаваньня інфармацыі і сыходу Стрыжака з фонду BySol заявіў, што хоча дапамагчы пацярпелым жанчынам «ня толькі спачуваньнем» і неяк кампэнсаваць шкоду, нанесеную ім.
Былых палітвязьняў, якія цалкам адбылі пакараньне, адмаўляюцца браць на працу нават дворнікамі і санітарамі. У той жа час у краіне праблема з кадрамі — толькі ў банку вакансіяў Дзяржаўнай службы занятасьці 178 603 пазыцыі. Сабралі некалькі рэальных гісторыяў людзей.
Падзеі 17 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пісьменьніцкая арганізацыя Беларускі ПЭН атрымала ганаровую прэмію Фонду міру і культуры імя Эдыты і Іры Морыс у Хіросіме, якая лічыцца адной з самых паважаных міжнародных узнагарод у галіне міратворчасьці праз культуру.
Агрэсіўны расейскамоўны мужчына напаў на сямейную пару беларуса і ўкраінкі ў цягніку ў Швайцарыі з-за пачутай украінскай мовы, а пасьля сам жа напісаў на іх заяву ў паліцыю. Свабода даведалася падрабязнасьці інцыдэнту.
У кароткім сьпісе, агучаным у Эўрапейскім Парлямэнце, тры кандыдатуры.
Закрыўся музэй Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча, бо закрылася школа, дзе быў музэй. Цяпер ён пераедзе на іншую пляцоўку. Паглядзелі, як апошнімі гадамі зьмяншаецца колькасьць установаў культуры, чаму іх робіцца менш і якія месцы наведваюць людзі.
На польска-беларускую мяжу, дзе працягваецца мігранцкі крызіс, прыяжджаў міністар унутраных справаў Польшчы.
Новы кіраўнік BySol Віталіюс Моцкус расказаў у інтэрвію Свабодзе, што пагадзіўся ачоліць фонд беларускай салідарнасьці ў крызысны пэрыяд, бо ня мае асабістых інтарэсаў і амбіцый.
Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Першы вялікі канфлікт у фондзе беларускай салідарнасьці BySol адбыўся ўжо праз год працы, у жніўні 2021-га, калі зь ініцыятывы сышлі некалькі яе заснавальнікаў, высьветліла Свабода.
З пачатку 2025 году ва Ўкраіне зарэгістраваліся індывідуальнымі прадпрымальнікамі (паводле ўкраінскага заканадаўства, фізычныя асобы-прадпрымальнікі. — РС) ва 1 648 замежных грамадзян.
У Белгарад-Днястроўскім, што ў Адэскай вобласьці, супрацоўнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтру камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (ТЦК выконваюць ва Ўкраіне функцыі вайсковага камісарыяту. — РС) у канцы верасьня затрымалі 45-гадовага грамадзяніна Беларусі, каб адправіць на вайну.
Ініцыятыва, якой людзі даверылі больш за восем мільёнаў эўра і якая дапамагла дзясяткам тысяч беларусаў, перажыла два пераломныя моманты, з падзеламі і крызісам кіраваньня, а цяпер перажывае трэці.
Лукашэнка 13 кастрычніка памяняў старшыню «Беллегпраму» і крытычна выказаўся пра лёгкую прамысловасьць у Беларусі. Мы запыталіся ў беларусаў, што яны носяць і ці любяць беларускае.
Загрузіць яшчэ