У гэты дзень
1792 — Бітва пад Берасьцем у часе вайны Расеі супраць Рэчы Паспалітай.
1812 — бітва пад Салтанаўкай (Магілёўская бітва) у часе паходу вялікай арміі Напалеона на Маскву.
1914 — Аўстра-Вугоршчына прад’явіла ўльтыматум Сэрбіі з прычыны забойства ў Сараеве спадкаемцы пасаду імпэрыі, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Сэрбія адхіліла адзін з 10 пунктаў ультыматуму, і 28 ліпеня Аўстра-Вугоршчына абвясьціла ёй вайну, што стала пачаткам Першай усясьветнай.
1917 — Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало ў Менску прэм’ерную пастаноўку яшчэ ненадрукаванай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».
1922 — у менскім катэдральным саборы Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла пачаўся эпархіяльны зьезд, які пастанавіў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
1943 — нацысты спалілі Доры (Валожынскі раён) — жыхароў мястэчка сагналі ў мясцовую царкву і падпалілі. Цяпер на месцы царквы мэмарыял.
1968 — тэрарысты з Народнага фронту вызваленьня Палестыны захапілі цывільны самалёт ізраільскай кампаніі «Эль-Аль», на борце якога былі 48 чалавек. Гэтая падзея лічыцца пачаткам эпохі міжнароднага авіятэрарызму з закладнікамі і палітычнымі патрабаваньнямі.
1974 — у Грэцыі скінулі дыктатуру «чорных палкоўнікаў».
1992 — Абхазія абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі. Гэты крок прывёў да вайны і ператварыў рэгіён у зону замарожанага канфлікту, які трывае да сёньня.
1997 — Слабадан Мілошавіч прынёс прысягу як прэзыдэнт Югаславіі.
2021 — у Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый, Міністэрства юстыцыі падало пазовы на ліквідацыю больш як пяцідзесяці грамадзкіх арганізацый.
З 2020 да канца чэрвеня 2026 году ў Беларусі зьліквідавалі ня менш за 2044 некамэрцыйныя арганізацыі — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы, асацыяцыі, як вынікае з агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
У гэты дзень нарадзіліся
1896 — Антон Валынчык, хормайстар і кампазытар.
1964 — Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург.
У памяці
1632 — Памва Бярында, дзяяч усходнеславянскай культуры, лексыкограф, паэт, перакладнік, гравёр і выдавец.
1645 — Міхаіл Фёдаравіч, першы расейскі цар з дынастыі Раманавых.
1966 — Аляксандар Ружанцоў (псэўданім Алесь Смаленец), вайсковец, паэт, гісторык, дзяяч даваеннай і паваеннай эміграцыі ў Літве, Нямеччыне й ЗША.
1995 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург.
https://smarturl.click/MAzp