Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 55 гадоў Зьмітру Вайцюшкевічу, 45 — Зьмітру Дашкевічу

Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч

Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Шарамет. Аўтамабіль, у якім ён ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы. Павал Шарамет нарадзіўся і вырас у Беларусі, працаваў спачатку ў Менску, потым у Расеі, з 2011 году — ва ўкраінскіх мэдыя. У 2014 годзе пераехаў у Кіеў. Cупрацоўнічаў з выданьнем „Українська правда“ і вёў ранішнія праграмы на „Радио Вести“, на этэр якога ён ехаў у дзень гібелі.

Павал Шарамет
Павал Шарамет

Таксама ў гэты дзень

1863 — у Вільню прыяжджае адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага ўраду Оскар Авэйдэ, якому Кастусь Каліноўскі заяўляе, што „Літва і Беларусь — зусім асобная і самастойная дзяржава“. Гістарычны момант нараджэньня Беларусі як суб’екта палітыкі, а Каліноўскага як першага беларускага палітычнага лідэра.

1930 — у справе „Саюзу вызваленьня Беларусі“ арыштаваны паэт Уладзімер Дубоўка.

1936 — была падпісаная гэтак званая канвэнцыя Мантрэ аб статусе праток Басфор і Дарданэлы. Канвэнцыя захоўвае за гандлёвымі караблямі ўсіх краін свабоду праходу цераз пратокі як у мірны, так і ў ваенны час, але вызначае розны рэжым праходу вайсковых караблёў для чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаваў.

1941 — створана Менскае гета, другое паводле велічыні на тэрыторыі СССР (пасля львоўскага). Усяго за гады нацысцкай акупацыі ў ім загінулі больш за 105 000 габрэяў.

Мэмарыял «Яма» у раёне былога Менскага гета
Мэмарыял «Яма» у раёне былога Менскага гета

1944 — палкоўнік вэрмахту Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг зрабіў няўдалую спробу замаху на Гітлера.

1994 — Аляксандар Лукашэнка прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.

1924 Уладзімер Анічэнка, мовазнаўца, гісторык мовы, фальклярыст

1931Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускае культуры.

Фэстываль „Магутны Божа“, 1993 год. Гай Пікарда, дасьледнік беларускае культуры.
Фэстываль „Магутны Божа“, 1993 год. Гай Пікарда, дасьледнік беларускае культуры.

1971 Зьміцер Вайцюшкевіч, кампазытар, сьпявак, музыка.

Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч

1981 Зьміцер Дашкевіч, палітык, былы палітвязень.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

У памяці

1926 Фэлікс Дзяржынскі, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне. У 2024 годзе імя Дзяржынскага было нададзенае ліцэю БДУ.

1977Іван Любачка, беларускі гісторык. Аўтар многіх публікацыяў, у тым ліку «Беларусь пад савецкай уладай, 1917–1957». Ашчаджаныя за жыцьцё сродкі Любачка запісаў на заснаваньне стыпендыяльнага фонду для падтрымання беларусазнаўчых дасьледаваньняў.

1992Валянцін Ждановіч, журналіст і фотамастак.

Валянцін Ждановіч
Валянцін Ждановіч

2023 — з судовага працэсу журналіста Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч „хуткая“ забрала горадзенскую актывістку Сьвятлану Рынкевіч. Уначы яна памерла ў шпіталі

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG