«Мы ўбачылі, што ў яго пабіты твар, вока заплыла, што ён кульгае і ледзьве рухаецца»
Аляксандар Курбан, які на глыбіні 400 мэтраў прыкаваў сябе на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту, 21 кастрычніка атрымаў пасылку ад беларускай дыяспары з Амэрыкі.
Францускі «Ваксігрып» павінен зьявіцца ў Беларусі ў другой палове лістапада. А вось галяндзкага «Інфлюваку» сёлета больш ня будзе.
Алена Барысава заявіла, што асэнсавана далучылася да мірных шэсьцяў, каб выказаць пратэст супраць гвалту сілавікоў
З усёй Беларусі ўлады зьбіраюць людзей, каб зладзіць у нядзелю вялікі праўладны мітынг. Свабода даведалася, як на яго зьбіраюць удзельнікаў.
Актывістка Ніна Багінская зьняпраўдзіла словы Аляксандра Лукашэнкі, быццам яна «працавала ў ахове Зянона Пазьняка».
20 кастрычніка звольнілі намесьніка дэкана па вучэбнай працы факультэту прыродазнаўства БДПУ Мікалая Страху. Афіцыйна — «па згодзе бакоў», паводле звольненага намдэкана — за актыўную грамадзянскую пазыцыю ў сацсетках.
Падпалкоўнік унутраных войскаў на пэнсіі атрымлівае каля тысячы рублёў, а былы падпалкоўнік міліцыі — 700 рублёў. Глядзім, якія пэнсіі ў былых сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў.
Каля 20 гарадзенцаў сабраліся на марш пэнсіянэраў у парку Жылібэра 19 кастрычніка. За імі сачыла міліцыя, але нікога не затрымалі.
Вялікі пажар на цэлюлёзна-кардонным камінаце пад Сьветлагорскам у Гомельскай вобласьці. Над прадпрыемствам падымаецца чорны дым, празь які шугае адкрытае полымя. Працуюць ратавальнікі.
Як высьветліла Свабода, шкло ў кватэры не разьбіта, пра што сьцьвярджаў аўтар відэа
У Магілёве прыхільнікам пераменаў не далі сабрацца ў цэнтры гораду, які заблякавалі міліцыянты
Упершыню марш праходзіў у аддаленьні ад цэнтру гораду — на Партызанскім праспэкце.
Каля ста пратэстоўцаў сабраліся на Савецкай вуліцы ў Горадні
Вызвалены з жодзінскай турмы Сьвятаслаў Барановіч вяртаецца да працы ў сваёй фірме. Пра гэта расказала яго сястра Натальля.
Жонка Максіма Знака Надзея расказала Свабодзе, як лазьня, дазволеная Лукашэнкам палітвязьням, натхніла яе мужа на верш, навошта яна перадае мужу на Валадарку бярушы і чаму перамовы ў турме ня могуць быць «мэдыяцыяй».
У Гомлі сілавікі не далі людзям сабрацца на пратэстнае шэсьце ў цэнтры гораду
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Праваслаўнага сьвятара айца Аляксандра Богдана з Ваўкавыску асудзілі за ўдзел у мітынгу. Справу разгледзеў суд Ваўкавыскага раёну 16 кастрычніка.
За ўдзел у «Маршы новай Беларусі» судзьдзя Аксана Ратнікава зь Ленінскага суду Магілёва пакарала яго на 270 рублёў. У Кастрычніцкім судзьдзя Вольга Краўчанка аштрафавала Бацюкова за «Марш незалежнасьці» і «Марш герояў» на 351 рубель.
Загрузіць яшчэ