Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве аштрафавалі супрацоўнікаў музэю і тэатру за пратэст з музычнымі інструмэнтамі


Пратэстны марш у Магілёве, 30 жніўня
Пратэстны марш у Магілёве, 30 жніўня

Наглядчыцу Музэю гісторыі Магілёва Алену Барысаву, якая падпісала зварот аб спыненьні гвалту і адстаўцы Лукашэнкі, Кастрычніцкі суд аштрафаваў на 540 рублёў.

Судзьдзя Вольга Зарычнюк прызнала яе вінаватай у актыўным удзеле зь бела-чырвонай стужкай у трох «несанкцыянаваных» маршах.

Алена Барысава
Алена Барысава

Алена Барысава заявіла, што асэнсавана далучылася да мірных шэсьцяў, каб выказаць пратэст супраць гвалту сілавікоў.

«На мірнае волевыяўленьне грамадзян дазвол улады не патрэбны, бо гэта наша канстытуцыйнае права», — даводзіла яна. Бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня — гістарычныя каштоўнасьці, а не «апазыцыйная сымболіка», настойвала ў судзе Алена Барысава.

Штраф ужо асуджанай супрацоўніцы драмтэатра

Загадчыцу літаратурна-драматычнага аддзелу магілёўскага драматычнага тэатру Вольгу Семчанку, якая ўжо адседзела ў ізалятары 7 дзён, судзьдзя Натальля Крашкіна аштрафавала на 270 рублёў. Яе вінавацілі ў актыўным ўдзеле ў двух «несанкцыянаваных» шэсьцях.

Вольга Семчанка
Вольга Семчанка

У пратаколах напісана, што Семчанка ішла ў калёне людзей, ня згодных з вынікамі выбараў, з прадметамі, падобнымі на сьвісьцёлку і бразготку, якія выдавалі гукі. Даваць тлумачэньні наконт свайго ўдзелу ў шэсьцях падсудная адмовілася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG